Вісла: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
Няма тлумачэння праўкі |
Artsiom91Bot (размовы | уклад) др аўтаматычнае выдаленне шаблонаў стабаў |
||
Радок 23: | Радок 23: | ||
== Літаратура == |
== Літаратура == |
||
* {{Крыніцы/БелЭн|4}} |
* {{Крыніцы/БелЭн|4}} |
||
{{poland-geo-stub}} |
|||
{{DEFAULTSORT:Вісла рака}} |
{{DEFAULTSORT:Вісла рака}} |
Версія ад 22:03, 6 лістапада 2019
Вісла | |
---|---|
У параметры «Нацыянальная назва» парушаны сінтаксіс: яго дакладнае запаўненне: «код мовы/назва/код другой мовы/назва». Калі ласка, выпраўце гэтую памылку! | |
Характарыстыка | |
Даўжыня | 1068 км |
Басейн | 198 500 км² |
Расход вады | 1 090 м³/с |
Вадацёк | |
Выток | Заходнія Карпаты |
• Каардынаты | 49°36′21″ пн. ш. 19°00′13″ у. д.HGЯO |
Вусце | Балтыйскае мора |
• Каардынаты | 54°21′42″ пн. ш. 18°57′07″ у. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Гданьская бухта |
|
|
Краіна | |
— выток, — вусце | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ві́сла (польск.: Wisła) — самая вялікая рака Польшчы. Даўжыня 1068 км, плошча басейна 198,5 тыс.км². Пачынаецца ў Заходніх Карпатах, упадае ў Гданьскі і Віслінскі залівы Балтыйскага мора. Галоўныя прытокі: Дунаец, Віслока, Заходні Буг, Вепш, Сан (справа), Піліца, Брда (злева). У вярхоўях Вісла — бурны горны паток; ніжэй за горад Кракаў, прыняўшы шэраг прытокаў з Карпат, робіцца мнагаводнай (шырыня русла каля ўпадзення Дунайца 200 м, ніжэй Сана 600—1000 м). У сярэднім і ніжнім цячэнні — тыповая раўнінная рака, цячэ па шырокай, месцамі тэрасаванай даліне. Рэчышча на значным працягу звілістае, месцамі падзяляецца на рукавы і пратокі, вызначаецца няўстойлівасцю, шматлікімі мелямі і перакатамі. Ад г. Торунь берагі штучна замацаваныя ад размываў. За 50 км ад мора Вісла падзяляецца на рукавы (Ногат, Мёртвая Вісла і інш.), утвараючы вялізную дэльту (Жулавы). Частка дэльты, якая ляжыць ніжэй ўзроўню мора, засцерагаецца дамбамі. Жыўленне мяшанае. Разліў вясной ад раставання снегу, летнія паводкі ад дажджоў у Карпатах. Сярэднегадавы расход вады каля Варшавы 600 м³/с, у нізоях — 1090 м³/с. Каля г. Улацлавак ГЭС. Суднаходная ў сярэднім і ніжнім цячэнні. Злучана прытокамі і каналамі з рэкамі Дняпро, Одра, Нёман. На Вісле — гарады Кракаў, Варшава, Плоцк, Торунь, Улацлавак, Тчэў; у дэльце Гданьск. У 1918-26 і 1939 годзе на рацэ дзейнічала Віслінская флатылія ВМФ Польшчы (базіравалася ў г. Торунь).
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 4. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 4).