Пётр Аляксеевіч Парашэнка: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [недагледжаная версія] |
Removing "Petro_Poroshenko.png", it has been deleted from Commons by Ahonc because: Copyright violation, see c:Commons:Licensing. |
|||
Радок 100: | Радок 100: | ||
== Узнагароды і прэміі == |
== Узнагароды і прэміі == |
||
[[Файл:Poroshenko 2014(PR).png|міні|340пнк| Падтрымка Пятра Парашэнкі на выбарах прэзыдэнта Ўкраіны 2014]] |
|||
* [[Ордэн «За заслугі», Украіна|Ордэн «За заслугі» II ст.]] ([[24 верасня]] [[1999]]) — ''за важкі асабісты ўнёсак у рэфармаванне прамысловасці Украіны, актыўны ўдзел у законатворчай працы''<ref>[http://zakon.rada.gov.ua/laws/show/1225/99 Указ Президента України № 1225/99 від 24 вересня 1999 года «Про нагородження відзнакою Президента України — орденом „За заслуги“»]</ref> |
* [[Ордэн «За заслугі», Украіна|Ордэн «За заслугі» II ст.]] ([[24 верасня]] [[1999]]) — ''за важкі асабісты ўнёсак у рэфармаванне прамысловасці Украіны, актыўны ўдзел у законатворчай працы''<ref>[http://zakon.rada.gov.ua/laws/show/1225/99 Указ Президента України № 1225/99 від 24 вересня 1999 года «Про нагородження відзнакою Президента України — орденом „За заслуги“»]</ref> |
||
* [[Ордэн «За заслугі», Украіна|Ордэн «За заслугі» III ст.]] ([[9 снежня]] [[1998]]) — ''за шматгадовую сумленную працу, важкі ўнёсак у развіццё ўкраінскай дзяржаўнасці''<ref>[http://zakon.rada.gov.ua/laws/show/1342/98 Указ Президента України № 1342/98 від 9 грудня 1998 года «Про нагородження відзнакою Президента України — орденом „За заслуги“»]</ref> |
* [[Ордэн «За заслугі», Украіна|Ордэн «За заслугі» III ст.]] ([[9 снежня]] [[1998]]) — ''за шматгадовую сумленную працу, важкі ўнёсак у развіццё ўкраінскай дзяржаўнасці''<ref>[http://zakon.rada.gov.ua/laws/show/1342/98 Указ Президента України № 1342/98 від 9 грудня 1998 года «Про нагородження відзнакою Президента України — орденом „За заслуги“»]</ref> |
Версія ад 19:36, 23 лістапада 2015
Пётр Аляксеевіч Парашэнка (нар. 26 верасня 1965 Болград, Адэская вобласць, УССР, СССР) — украінскі палітык, пяты прэзідэнт Украіны, прадпрымальнік, народны дэпутат Украіны 3-га, 4-га, 5-га і 7-га скліканняў, міністр эканамічнага развіцця і гандлю Украіны (з 23 сакавіка па 24 снежань 2012 г., міністр замежных спраў Украіны (9 кастрычніка 2009 — 11 сакавіка 2010), старшыня Савета Нацыянальнага банка Украіны. Заслужаны эканаміст Украіны. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Украіны ў галіне навукі і тэхнікі. Заснавальнік канцэрна «Укрпрамінвест». Уваходзіць у лік самых багатых украінцаў.
Біяграфія
Пасля сканчэння з адзнакаю факультэту міжнародных адносін і міжнароднага права Кіеўскага ўніверсітэта імя Шаўчэнкі (1989) навучаўся ў аспірантуры (1989—1992), працаваў асістэнтам кафедры міжнародных эканамічных адносін.
У 1990—1991 — намеснік генеральнага дырэктара Аб'яднання малых прадпрыемстваў і прадпрымальнікаў «Рэспубліка». У 1991—1993 кіраваў АТ Біржавы дом «Украіна». У 1993—1998 — генеральны дырэктар ЗАТ «Украінскі прамыслова-інвестыцыйны канцэрн».
У 1998 абраны ў Вярхоўную Раду, уваходзіў у парламенцкую фракцыю аб'яднаных сацыял-дэмакратаў. На пачатку 2000 выйшаў з СДПУ(А) і стварыў фракцыю «Салідарнасць» (пазней — партыя). У складзе выбарчага блоку «Наша Украіна» абіраўся дэпутатам у 2002 і 2006 годах.
З ліпеня 2004 года — намеснік кіраўніка штабу кааліцыі «Сіла народу», з моманту стварэння партыі «Наша Украіна» — у яе кіраўніцтве.
8 лютага 2005 года прызначаны сакратаром Рады нацыянальнай бяспекі і абароны. 5 верасня 2005 пасля вылучэння супраць яго абвінавачванняў з боку колішняга дзяржаўнага сакратара Аляксандра Зінчанкі падаў у адстаўку. Аднак ніводнае з высунутых абвінавачванняў не пацвердзілася, і суд абавязаў Зінчанку прынесці публічныя прабачэнні.
З 22 лютага 2007 года — старшыня Рады Нацыянальнага банка Украіны.
9 кастрычніка 2009 года пастаўлены міністрам замежных спраў Украіны.
23 сакавіка 2012 года прызначаны міністрам эканамічнага развіцця і гандлю Украіны[4].
Са снежня 2012 года — народны дэпутат Украіны 7-га склікання, пазафракцыйны. З пачатку 2014 года — кандыдат у прэзідэнты Украіны на выбарах 2014 года.
25 траўня 2014 года абраны прэзідэнтам Украіны.
Навуковая дзейнасць
У 2002 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю «Прававое рэгуляванне кіраваннем дзяржаўнымі карпаратыўнымі правамі ва Украіне». Кандыдат юрыдычных навук. Аўтар манаграфіі «Дзяржаўнае кіраванне карпаратыўнымі правамі ва Украіне. Тэорыя фарміравання правастасункаў» і нізкі навуковых публікацый. Суаўтар падручніку «Сучасныя міжнародныя эканамічныя стасункі».
23 снежня 2009 абраны Ганаровым прафесарам Універсітэта банкаўскай справы Нацыянальнага банка Украіны. Заслужаны эканаміст Украіны.
Узнагароды і прэміі
- Ордэн «За заслугі» II ст. (24 верасня 1999) — за важкі асабісты ўнёсак у рэфармаванне прамысловасці Украіны, актыўны ўдзел у законатворчай працы[5]
- Ордэн «За заслугі» III ст. (9 снежня 1998) — за шматгадовую сумленную працу, важкі ўнёсак у развіццё ўкраінскай дзяржаўнасці[6]
- Заслужаны эканаміст Украіны (21 жніўня 1997) — за важкія здабыткі ў працы, высокае прафесійнае майстэрства і з нагоды шостай гадавіны незалежнасці Украіны[7]
- Дзяржаўная прэмія Украіны ў галіне навукі і тэхнікі (1999) — за стварэнне навукова-прамысловага комплексу вытворчасці свінцова-кіслотных акумулятарных батарэй (у складзе калектыву)[8]
- Лаўрэат Міжнароднай прэміі імя П. Орліка
- Ганаровая грамата Вярхоўнай Рады Украіны
- іспанскі ордэн «За грамадзянскія заслугі» ступені Вялікага Крыжа
Сям'я
Пётр і Марына Парашэнкі пажаніліся ў 1984 г. У іх чацвёра дзяцей — Аляксей (1985), Яўгенія, Аляксандра (2000), Міхаіл (2001)[9].
Зноскі
- ↑ Парашэнкі заявіў, што Яцанюк застанецца на пасады прэм'ера
- ↑ Nationalencyklopedin — 1999. Праверана 12 кастрычніка 2016.
- ↑ Ray M. Petro Poroshenko // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Указ Президента України № 210/2012 від 23 березня 2012 года «Про призначення П.Порошенка Міністром економічного розвитку і торгівлі України»
- ↑ Указ Президента України № 1225/99 від 24 вересня 1999 года «Про нагородження відзнакою Президента України — орденом „За заслуги“»
- ↑ Указ Президента України № 1342/98 від 9 грудня 1998 года «Про нагородження відзнакою Президента України — орденом „За заслуги“»
- ↑ Указ Президента України № 874/97 від 21 серпня 1997 года «Про відзначення нагородами України»
- ↑ Указ Президента України № 1513/99 від 1 грудня 1999 года «Про присудження Державних премій України в галузі науки і техніки 1999 года»
- ↑ http://nn.by/?c=ar&i=134873
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Пётр Аляксеевіч Парашэнка
- Персанальная старонка
- Нарадзіліся 26 верасня
- Нарадзіліся ў 1965 годзе
- Асобы
- Нарадзіліся ў Балградзе
- Кандыдаты юрыдычных навук
- Кавалеры ўкраінскага ордэна «За заслугі» 2 ступені
- Кавалеры ўкраінскага ордэна «За заслугі» 3 ступені
- Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Грамадзянскіх заслуг (Іспанія)
- Заслужаныя эканамісты Украіны
- Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі Украіны ў галіне навукі і тэхнікі
- Прэзідэнты Украіны
- Міністры эканомікі Украіны
- Міністры замежных спраў Украіны
- Сакратары СНБА Украіны
- Нарадзіліся ў Балградскім раёне
- ПрадпрымальнікіУкраіны
- Мільярдэры Украіны
- Дэпутаты Вярхоўнай Рады Украіны 3-га склікання
- Дэпутаты Вярхоўнай Рады Украіны 4-га склікання
- Дэпутаты Вярхоўнай Рады Украіны 5-га склікання
- Дэпутаты Вярхоўнай Рады Украіны 7-га склікання
- Члены Сацыял-дэмакратычнай партыі Украіны, аб'яднанай
- Члены «Нашай Украіны»
- Удзельнікі Аранжавай рэвалюцыі
- Выпускнікі Кіеўскага ўніверсітэта
- Еўрамайдан
- Кандыдаты ў прэзідэнты Украіны, 2014
- Святары Рускай праваслаўнай царквы