Перайсці да зместу

Рыцар: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: thumb|Статуэтка рыцара. '''Рыцар''' ({{lang-de|Ritter}}, першапачаткова — вершнік) — сярэ...
 
Радок 29: Радок 29:
* Kohler Die Entwickelung des Kriegswesens und der Kriegfuhrung in der Ritterzeit.
* Kohler Die Entwickelung des Kriegswesens und der Kriegfuhrung in der Ritterzeit.
* Henne am Rhyn. Geschichte des Rittertums. — Leipzig.
* Henne am Rhyn. Geschichte des Rittertums. — Leipzig.


{{Брытанская сістэма ўзнагарод}}


[[Катэгорыя:Рыцары|*]]
[[Катэгорыя:Рыцары|*]]

Версія ад 00:03, 19 ліпеня 2008

Статуэтка рыцара.

Рыцар (ням.: Ritter, першапачаткова — вершнік) — сярэднявечны дваранскі ганаровы тытул у Еўропе.

Рыцарства як ваеннае і землеўладальніцкае саслоўе паўстала ў франкаў у сувязі з пераходам у VIII ст. ад народнага пешага войска да коннага войска васалаў. Падвергнуўшыся ўздзеянню царквы і паэзіі, яно выпрацавала маральны і эстэтычны ідэал ваяра, а ў эпоху Крыжовых паходаў, пад уплывам узніклых тады духоўна-рыцарскіх ордэнаў, замкнулася ў спадчынную арыстакратыю, лічыўшую сябе міжнародным ваенным ордэнам. Узмацненне дзяржаўнай улады, перавага пяхоты над конніцай, вынаходства агнястрэльнай зброі, стварэнне сталага войска ператварылі феадальнае рыцарства, да канца сярэдніх стагоддзяў, у палітычнае саслоўе нетытулованага дваранства.

Рыцарскія доблесці

Выява турніру. Вальтар фон Клінген (Codex Manesse)

Рыцарскія доблесці —

  • мужнасць (pronesse)
  • пэўнасць(loyaute)
  • шчодрасць (largesse)
  • разважлівасць (le sens, у сэнсе ўмеранасці)
  • вытанчаная таварыскасць, куртуазнасць (courtoisie)
  • пачуццё гонару (honneur)

Рыцарскія запаведзі — быць верным хрысціянінам, ахоўваць царкву і Евангелле, абараняць слабых, кахаць радзіму, быць мужным у бітве, падпарадкоўвацца і быць дакладным сеньёру, казаць праўду і трымаць сваё слова, ахоўваць чысціню нораваў, быць шчодрым, дужацца супраць зла і абараняць дабро і г. д.

Замкі

Помнікамі сярэднявечнага рыцарства застаюцца замкі XIIXIV стст. З паміраннем рыцарства такія замкі ператвараліся часам у разбойніцкія гнёзды, апорныя пункты для сістэматычнага рабавання прыезджых суседзяў. Рудольфу Габсбургскаму прыналежыць гонар знішчэння ў Германіі вялікага ліку разбойніцкіх гнёздаў такіх рыцараў-рабаўнікоў.



Літаратура

  • Gautier. La Chevalerie. — P., 1884.
  • Schreckenstein R. von. Die Ritterwurde und der Ritterstand. — Freiburg im Br., 1886.
  • Schulz A. Das hofische Leben zur Zeit der Minnesinger. — 1879—1880. — (2. Aufl. — 1889.).
  • Kohler Die Entwickelung des Kriegswesens und der Kriegfuhrung in der Ritterzeit.
  • Henne am Rhyn. Geschichte des Rittertums. — Leipzig.