Перайсці да зместу

Электронная пошта: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дапаўненне
Радок 6: Радок 6:


== Гл.таксама ==
== Гл.таксама ==
* [@]
* [[@]]
[[Катэгорыя:Электронная пошта]]
[[Катэгорыя:Электронная пошта]]
[[Катэгорыя:Вікіпедыя:Істотныя артыкулы]]
[[Катэгорыя:Вікіпедыя:Істотныя артыкулы]]

Версія ад 19:46, 2 чэрвеня 2012

Электронная пошта (англ.: electronic mail, звычайна скарачаецца да e-mail ці email), уключае метады стварэння, перадачы і захавання галоўным чынам тэкставых камунікацый паміж людзьмі, сродкамі лічбавых камунікацыйных сістэм. Гістарычна першыя сістэмы электроннай пошты былі несумяшчальныя паміж сабой. З распаўсюджаннем Інтэрнета з пачатку 1980-х, былі прыкладзеныя намаганні па стандартызацыі архітэктуры Інтэрнета.

Сучасныя сістэмы электроннай пошты заснаваныя на мадэлі працы "захаваць-і-пераслаць", згодна з якой камп'ютары-серверы прымаюць, перасылаюць і захоўваюць паведамленні ад імя карыстальнікаў, якія, ў сваю чаргу, далучаюцца да інфраструктуры электроннай пошты са сваіх персанальных камп'ютараў (ці іншых прыладаў з магчымасцю працы ў сетцы) толькі пад час дасылання паведамленняў да ці ад сервера прызначэння.

Першапачаткова паведамленні электроннай пошты былі выключна тэкставымі, і складаліся з сімвалаў ASCII. Зараз жа практычна любы фармат дадзеных можа быць перасланы як далучаны файл (англ.: attachment).

Гл.таксама