1 жніўня
1 жніўня — дзвесце трынаццаты (дзвесце чатырнаццаты ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.
← жнівень → | ||||||
п | а | с | ч | п | с | н |
1 | 2 | 3 | 4 | |||
5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 |
12 | 13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 |
19 | 20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 |
26 | 27 | 28 | 29 | 30 | 31 | |
2024 |
Падзеі
правіць- 527: Юстыніян І стаў імператарам Візантыі
- 608: У Рыме збудавана Калона Фокі
- 902: Аглабіды захапілі Таарміну, апошнюю крэпасць Візантыі на Сіцыліі.
- 1137: Людовік VII Малады стаў каралём Францыі
- 1291: Створана Швейцарская канфедырацыя
- 1347: Кола дзі Рыенца абвясціў аднаўленне правоў рымскага народа, а Рым — сталіцай свету
- 1461: Эдуард IV каранаваны як кароль Англіі
- 1498: Хрыстафор Калумб адкрыў узбярэжжа сучаснай Венесуэлы
- 1514: Армія Маскоўскай дзяржавы пасля трэцяй аблогі ўзяла Смаленск
- 1557: Была ліквідавана каталіцкая Архідыяцэзія Упсалы
- 1780: Швецыя заявіла аб сваім пастаянным нейтралітэце
- 1789: Бітва пад Факшанамі, перамога руска-аўстрыйскага войска пад кіраўніцтвам А. Суворава
- 1808: Іаахім Мюрат стаў каралём Неапалю
- 1812: Напалеон Банапарт выдаў дэкрэт аб стварэнні войска адноўленага ВКЛ
- 1834: Парламент Вялікабрытаніі абвясціў закон аб адмене рабства.
- 1876: Штат Каларада ўвайшоў у склад ЗША (стаў 38-ым штатам)
- 1894: Пачалася Япона-кітайская вайна, 1894—1895 гг.
- 1914: Пачалася Першая сусветная вайна
- 1926: Заснаваны італьянскі футбольны клуб Напалі
- 1936: У Берліне Адольф Гітлер адкрыў XI Летнія Алімпійскія гульні
- 1937: У Мінску супрацоўнікі НКВД спалілі некалькі дзесяткаў тысяч рукапісаў беларускіх літаратараў
- 1944: Пачалося Варшаўскае паўстанне
- 1946: Уведзена венгерская грашовая адзінка форынт
- 1946: Створаны італьянскі футбольны клуб Сампдорыя
- 1960: Бенін атрымаў незалежнасць ад Францыі
- 2010: У Чорным моры выяўлена падводная рака
Нарадзіліся
правіць- 10 да н.э.: Клаўдзій, імператар рымскі (пам. 54)
- 126: Пертынакс, імператар рымскі (пам. 193)
- 1313: Коган, імператар Японіі (пам. 1364)
- 1520: Жыгімонт Аўгуст, кароль польскі і вялікі князь літоўскі (пам. 23.6.1572)
- 1744: Жан-Батыст Ламарк, французскі вучоны-біёлаг (пам. 18.12.1829)
- 1779: Фрэнсіс Скот Кі, амерыканскі правазнаўца, паэт, аўтар нацыянальнага гімна ЗША (пам. 1843)
- 1819: Герман Мелвіл, амерыканскі пісьменнік (пам. 28.9.1891)
- 1923: Мікола Грынчык, беларускі літаратуразнавец і крытык (пам. 1999)
- 1923: Шыман Перэс, прэм’ер-міністр Ізраіля
- 1924: Жорж Шарпак, французскі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (1992)
- 1925: Эрнст Яндль, аўстрыйскі пісьменнік
- 1930: Лоўрэнс Іглбергер, амерыканскі дзяржаўны дзеяч, дыпламат
- 1930: П'ер Бурдзьё, французскі сацыёлаг і філосаф
- 1936: Іў Сен Ларан, французскі мадэльер (пам. 1.6.2008)
- 1942: Джанкарла Джаніні, італьянскі акцёр
- 1948: Івар Калныньш, латвійскі акцёр
- 1948: Людміла Сяргееўна Шырына, украінская оперная спявачка
- 1949: Джым Кэрал, амерыканскі пісьменнік
- 1963: Эмбер Рад, брытанскі палітык
- 1964: Наталля Шыколенка, беларуская лёгкаатлетка
- 1970: Элон Ліндэнштраус, ізраільскі матэматык
- 1977: Аляксей Бацюкоў, беларускі пісьменнік
- 2004: Эмануэл Ваньёньі, кенійскі лёгкаатлет
Памерлі
правіць- 1137: Людовік VI Тоўсты, кароль Францыі
- 1714: Ганна, каралева брытанская
- 1911: Конрад Дудэн, нямецкі філолаг
- 1944: Мануэль Кесан, 2-і прэзідэнт Філіпін
- 1970: Ота Генрых Варбург, нямецкі біяхімік, доктар і фізіёлаг, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне (1931)
- 1987: Пола Негры, актрыса
- 1993: Альфрэд Манесье, французскі мастак
- 1996: Тадэвуш Рэйхштэйн, швейцарскі хімік
- 1997: Святаслаў Тэафілавіч Рыхтэр, савецкі і расійскі піяніст-віртуоз
- 2005: Фахд ібн Абдэль Азіз ас-Сауд, 5-ы кароль Саудаўскай Аравіі
- 2005: Канстант (мастак)
- 2021: Аляксей Уладзімір Мжачык, беларускі цяжкаатлет
Святкуюць
правіць- Азербайджан: Дзень азербайджанскага алфавіта і мовы
- Ангола: Дзень узброеных сіл
- Бенін: Дзень незалежнасці
- Каларада, ЗША: Дзень штата
- Кітай: Дзень узброеных сіл
- Лівія: Дзень узброеных сіл
- Польшча: Нацыянальны дзень памяці Варшаўскага паўстання
- Украіна: Дзень ваенна-марскога флоту
- Швейцарыя: Дзень заснавання Канфедэрацыі
1 жніўня на Вікісховішчы |