Берлін

горад, сталіца Германіі

Берлі́н (ням.: Berlin) — сталіца Германіі і яе найвялікшы горад (3 419 623 жыхароў, лістапад 2013) як па колькасці насельніцтва, так і па плошчы. Плошча — 892 км². Гэта таксама першы па велічыні горад Еўрапейскага Саюза па колькасці жыхароў. Адлегласць па прамой паміж гарадамі Берлін — Мінск 969 км[3].

Горад
Берлін
ням.: Berlin
Герб[d] Сцяг
Герб[d] Сцяг
Краіна
федэральная зямля
Каардынаты
Унутранае дзяленне
12 раёнаў
Бургамістр
Заснаваны
1244[1]
Першая згадка
Плошча
891,85 км²
Вышыня НУМ
34-115 м
Водныя аб’екты
Насельніцтва
3 419 623[2] чалавек (2013)
Шчыльнасць
3 834 чал./км²
Нацыянальны склад
немцы
Часавы пояс
Тэлефонны код
+49 30
Паштовыя індэксы
10001—14199
Аўтамабільны код
B
Афіцыйны сайт
гарады-пабрацімы
Берлін на карце Германіі
Берлін (Германія)
Берлін

Берлін мае самы найбольшы ўплыў сярод палітычных цэнтраў Еўрапейскага Саюза і дзякуючы вялікаму культурнаму багаццю і разнастайнасці з’яўляецца самай высоканаведвальнай метраполіяй кантынента. Горад з’яўляецца буйным транспартным вузлом і значным эканамічным, культурным і адукацыйным цэнтрам Германіі. Сусветную вядомасць Берліну прыносяць універсітэты, навукова-даследчыя ўстановы, тэатры, музеі, а таксама фестывалі, начное жыццё і незвычайная архітэктура.

На працягу сваёй гісторыі Берлін неаднойчы быў сталіцай германскіх краін, такіх як маркграфства/курфюрства Брандэнбург, каралеўства Прусія, Германскі Рэйх альбо ГДР (толькі колішняя ўсходняя частка горада). Пасля ўз’яднання Германіі 3 кастрычніка 1990 года Берлін стаў яе новай сталіцай, па рашэнню германскага бундэстага 1991 года набывае з 1999 года новыя функцыянальныя паўнамоцтвы і становіцца месцазнаходжаннем парламента і ўраду Германіі.

Гісторыя

правіць
 
Карта Берліна 1688 года

Паходжанне назвы Берлін невядома, але яно можа мець свае карані ў мове заходніх славян, якія раней жылі гэтым месцы, і быць звязана са старажытнапалабскім berl-/birl-, што азначае — «балота»[4]. Аднак народная этымалогія звязвае назву з нямецкім словам «Bär», што перакладаецца як мядзведзь, зрэшты мядзведзь знаходзіцца на гербе горада.

Самыя раннія сведчанні існавання паселішча ў раёне Берліна датуюцца 1192 годам[5]. Першыя пісьмовыя згадкі гарадоў у рэгіёне сучаснага горада з’яўляюцца з канца XII стагоддзя. Шпандау ўпершыню згадваецца ў 1197 годзе, а Кёпенік у 1209 годзе, аднак гэтыя раёны не ўваходзілі ў Берлін да 1920 года[6]. Цэнтральная частка Берліна раней складалася з двух гарадоў. Кёльн-на-Фішэрынзелі ўпершыню згадваецца ў дакуменце ў 1237 годзе, а ішны горад, які стаяў на рацэ Шпрэе, Нікалайфіртэль згадваецца ў дакуменце ад 1244 года. Час згадвання найстарэйшага з двух гарадоў і лічыцца часам заснавання Берліна. Два горада з цягам часу ўтварылі цесныя эканамічныя і сацыяльныя сувязі і ў рэшце рэшт зліліся ў 1307 годзе ў адзін горад, які стаў вядомы як Берлін.

У 1435 годзе Фрыдрых I стаў курфюрстам маркграфства Брандэнбург, якой ён кіраваў да 1440 года[7]. Яго пераемнік, Фрыдрых II Жалезназубы, зрабіў Берлін сталіцай маркграфства, а наступныя члены сям’і Гогенцолернаў кіравалі ў Берліне да 1918 года, спачатку ў якасці абраных кіроўцаў Брандэнбургу, а потым як каралі Прусіі і ў канчатковым выніку, як нямецкія імператары. У 1448 годзе грамадзяне паўсталі супраць будаўніцтва новага каралеўскага палаца Фрыдрыха II Жалезназубага. Гэты пратэст не быў паспяховым, аднак, грамадзяне ў выніку страцілі шмат з якіх сваіх палітычных і эканамічных прывілеяў. У 1451 годзе Берлін стаў каралеўскай рэзідэнцыяй. Кіраўнікам Брандэнбурга і Берліна давялося адмовіцца ад свайго статусу вольнага Ганзейскага горада. У 1539 годзе валадар і горад афіцыйна далучыліся да лютэранскай царквы[8].

16—19 стагоддзі

правіць
 
Берлін у 1900 годзе
 
Фрыдрых II Вялікі

Трыццацігадовая вайна, якая працягвалася з 1618 па 1648 гады, спустошыла Берлін. Траціна дамоў былі пашкоджанымі альбо разбуранымі і горад страціў палову свайго насельніцтва[9]. Фрыдрых Вільгельм, вядомы як «Вялікі курфюрст», які стаў пераемнікам свайго бацькі Георга Вільгельма, пачаў праводзіць палітыку заахвочвання іміграцыі і рэлігійнай цярпімасці. Разам з Патсдамскім эдыктам, які быў напісаны ў 1685 годзе, Фрыдрых Вільгельм прапаноўваў прытулак французскім гугенотам. Звыш за 15 тысяч гугенотаў адправіўся ў Брандэнбург, з якіх 6 тысяч пасяліліся ў Берліне. Да 1700 года каля 20 працэнтаў жыхароў гораду былі французамі, і іх культурны ўплыў на горад быў вельмі велізарным. Акрамя таго, у горад накіраваліся іншыя імігранты з Чэхіі, Польшчы і Зальцбурга.

Разам з каранацыяй Фрыдрыха I у 1701 годзе як караля, якая праходзіла ў Кёнігсбергу, Берлін стаў новай сталіцай Каралеўства Прусіі, што было паспяховай спробай цэнтралізаваць размяшчэнне сталіцы ў вельмі распасцёртым Прускім каралеўстве. Пасля гэтай падзеі горад упершыню пачаў расці. У 1740 годзе Фрыдрых II, вядомы як Фрыдрых Вялікі (17401786), прыйшоў да ўлады. У часы яго панавання Берлін стаў цэнтрам асветы. Пасля перамогі Францыі ў вайне Чацвёртай кааліцыі, Напалеон Банапарт увайшоў у Берлін у 1806 годзе, але гораду было дазволена мець самакіраванне. У 1815 годзе горад стаў часткай новай правінцыі Брандэнбург.

Прамысловая рэвалюцыя ператварыла Берліне ў XIX стагоддзі. Эканоміка горада і яго насельніцтва значна павялічылася, а сам горад стаў асноўным чыгуначным вузлом і эканамічным цэнтрам Германіі. Неўзабаве, некаторыя прыгарады ўвайшлі ў склад Берліна, што таксама павялічыла плошчу і колькасць насельніцтва горада. У 1871 годзе Берлін стаў сталіцай створанай Германскай імперыі. А 1 красавіка 1881 года горад аддзяліўся ад правінцыі Брандэнбург і ўтварыў асобную адміністрацыйна-тэрытарыяльную адзінку.

20 стагоддзе

правіць
 
Падзел Берліна па сектарах акупацыі саюзнымі войскамі

У 1902 годзе быў адкрыты метрапалітэн.

Пасля Першай сусветнай вайны ў 1918 годзе ў Берліне была абвешчана рэспубліка. У 1920 годзе ў Вялікі Берлін былі ўключаны дзясяткі мястэчкаў, вёсак і маёнткаў, якія размяшчаліся вакол Берліна. Гэтае дзеянне і мела дачыненне да Шпандау і Шарлотэнбурга, а таксама шэрагу іншых абласцей, якія зараз з’яўляюцца галоўнымі муніцыпалітэтамі. Пасля гэтага пашырэння, у Берліне налічвалася каля чатырох мільёнаў чалавек. У эпоху Веймарскай рэспублікі Берлін стаў сусветна вядомым як цэнтр культурнай трансфармацыі.

 
Руіны на Патсдамерплац у 1945 годзе

30 студзеня 1933 года Адольф Гітлер і нацысцкая партыя прыйшла да ўлады. Нацысцкі рэжым знішчыў яўрэйскую суполку Берліна, якая налічвала 170 тысяч чалавек да 1933 года. Пасля Крыштальнай ночы ў 1938 годзе, тысячы яўрэяў горада былі заключаны ў турму ў суседнім канцлагеры Захсенгаўзен, а на пачатку 1943 года былі адпраўлены ў лагеры смерці, як Асвенцім, з прычыны чаго 19 мая таго ж года горад быў аб’яўлены «юдэнфрай». Падчас Другой сусветнай вайны вялікая частка Берліна была разбурана ў 19431945 гадах паветранымі налётамі і падчас бітвы за Берлін. Сярод сотняў тысяч людзей, якія загінулі падчас бітвы за Берлін, паводле ацэнак, 125 тысяч з’яўляліся грамадзянскімі асобамі[10]. Пасля заканчэння вайны ў Еўропе ў 1945 годзе Берлін атрымаў вялікі лік бежанцаў з усходніх правінцый. Дзяржавы-пераможцы падзялілі горад на чатыры сектара, аналагічныя зонам акупацыі, якімі была падзелена ўся Германія. На тэрыторыі сектараў заходніх саюзнікаў (ЗША, Вялікабрытанія і Францыя) быў створаны Заходні Берлін, у той час на тэрыторыі савецкага сектара сфарміраваўся Усходні Берлін[11].

Усе чатыры саюзніка мелі агульныя адміністрацыйныя абавязкі ў Берліне. Аднак у 1948 годзе, калі заходнія саюзнікі правялі грашовую рэформу ў заходніх зонах Германіі і трох заходніх сектарах Берліна, Савецкі Саюз увёў блакаду на пад’язныя шляхі з Заходняга Берліна, які ляжала цалкам унутры савецкай кантраляванай тэрыторыі. Берлінскі паветраны мост, праведзены трыма заходнімі саюзнікамі, пераадолеў гэту блакаду, пастаўляючы прадукты харчавання і іншыя прадметы ў горад з 24 чэрвеня 1948 года да 11 мая 1949 года[12]. У 1949 годзе была створана Федэратыўная Рэспубліка Германія, якая ў канчатковым выніку ўз’яднала ўсе амерыканскія, англійскія і французскія зоны, за выключэннем зон гэтых трох краін у Берліне, а марксісцка-ленінская Германская Дэмакратычная Рэспубліка была абвешчана ва Усходняй Германіі. Заходні Берлін афіцыйна заставаўся акупаваным горадам, але палітычна ён быў вельмі цесна звязаны з Федэратыўнай Рэспублікай Германіяй, нягледзячы на яго геаграфічнае становішча. Заходні Берлін выпускаў свае паштовыя маркі, якія былі вельмі падобны на маркі ФРГ, але з дадаткам слова «Берлін». У сферы авіяцыйных перавозак у Заходнім Берліне былі прадстаўлены толькі амерыканскія, брытанскія і французскія авіякампаніі.

 
Падзенне Берлінскай сцяны

Існаванне дзвюх нямецкіх дзяржаў павялічыла напружанне ва ўзаемаадносінах сярод капіталістычным і сацыялістычным блокамі, што ў выніку прывяло да халоднай вайны. Усходняя Германія абвясціла Берлін у якасці сваёй сталіцы, што не было прызнана заходнімі дзяржавамі. Акрамя таго ГДР кантралявала толькі палову тэрыторыі самога Берліна, ва Усходнім Берліне знаходзілася вялікая частка гістарычнага цэнтра гораду. Заходнегерманскі ўрад, тым часам, быў створаны на часовай аснове ў Боне[13].

Берлін быў цалкам падзелены. Нягледзячы на тое, што жыхары заходняй часткі гораду маглі пераходзіць ва ўсходнюю частку гораду толькі праз строга кантралюемыя кантрольна-прапускныя пункты, для большасці жыхароў Усходу падарожжа ў Заходні Берлін і ФРГ было ўжо немагчыма. У 1971 годзе чатырохбаковае пагадненне гарантавала доступ у і з Заходняга Берліна на машыне ці на цягніку праз Усходнюю Германію і скончыла патэнцыяльныя хваляванні аб закрыцці маршрутаў[14]. У 1989 годзе, з заканчэннем халоднай вайны і ціскам з боку насельніцтва Усходняй Германіі падзенне Берлінскай сцяны адбылося 9 лістапада 1989 года і пасля яна была разбурана амаль цалкам. 3 кастрычніка 1990 года дзве часткі Германіі ўз’ядналіся, як Федэратыўная Рэспубліка Германія, Берлін зноў стаў афіцыйнай нямецкай сталіцай. У чэрвені 1991 года Бундэстаг прагаласаваў за перанос усіх дзяржаўных адміністрацыйных структур у Берлін, які цалкам быў завершаны ў 1999 годзе.

Геаграфія

правіць

Дакладныя геаграфічныя каардынаты Берлінскай ратушы: 52° 31' 12" паўночнай шырыні, 13° 24' 36" заходняй даўжыні. Самае вялікае пашырэнне горада ва ўсходне-заходнім напрамку дасягае 45 кіламетраў, у паўночна-паўднёвым — 38 кіламетраў. Плошча гарадской тэрыторыі — каля 892 км². Берлін цалкам акружае зямля Брандэнбург, горад знаходзіцца на ўсходзе Федэратыўнай Рэспублікі Германія, на адлегласці 70 кіламетраў ад мяжы з Польшчай. Горад з’яўляецца адным з самых густанаселеных раёнаў краіны.

Клімат

правіць

Горад знаходзіцца ў зоне памеранага клімату. Сярэднегадавая тэмпература ў Берліне-Далеме складае 9,2 °C, а сярэднегадавая колькасць ападкаў 579 мм. Самымі цёплымі месяцам з’яўляецца ліпень і жнівень з сярэдняй тэмпературай 18,4 і 17,8 °C, самыя халодныя месяцы — студзень і люты з сярэдняй тэмпературай 0,5 і 1,2 °C. Самая высокая сярэдняя колькасць ападкаў прыходзіцца на май: 67 мм, самая нізкая на люты: 36 мм.

1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12
Сярэд. макс. тэмпература (°C) 2,9 4,2 8,5 13,2 18,9 21,6 23,7 23,6 18,8 13,4 7,1 4,4
Сярэд. мін. тэмпература (°C) -1,9 -1,5 -1,3 4,2 9,0 12,3 14,3 14,1 10,6 6,4 2,2 -0,4
Сярэд. кол. ападкаў у мес. (мм) 42,3 33,3 40,5 37,1 53,8 68,7 55,5 58,2 45,1 37,3 43,6 55,3
Сярэд. кол. дажджлівых дзён у мес. 10,0 8,0 9,1 7,8 8,9 9,8 8,4 7,9 7,8 7,6 9,6 11,4

Архітэктура

правіць
 
Начны Берлін з выявай тэлевізійнай вежы Фернзейтурм

Тэлевізійная вежа Фернзейтурм (ням.: Fernsehturm) на плошчы Аляксандрплац у раёне Мітэ з’яўляецца адным з самых высокіх будынкаў у Еўрапейскім саюзе, маючы вышыню ў 368 метраў. Пабудавана яна была ў 1969 годзе, і яе бачна з большай часткі цэнтральных раёнаў гораду. Берлін можна разгледзець з яе паверха назіранняў, які размяшчаецца на вышыні 204 метра. Пачынаючы з алеі Карла Маркса на ўсход, праспект мае манументальныя жылыя будынкі, выкананыя ў стылі сацыялістычнага класіцызму эпохі Іосіфа Сталіна. Побач з гэтай вобласцю размяшчаецца Чырвоная ратуша (ням.: Rotes Rathaus) з характэрнай чырвона-цаглянай архітэктурай. Перад ратушай стаіць фантан Нептунбрунен (ням.: Neptunbrunnen), які ўяўляе сабой выяву міфалагічнай групы трытонаў, якія персаніфікацуюць чатыры асноўныя рэкі Прусіі, і Нептун на вяршыні іх.

East Side Gallery з’яўляецца выставай пад адкрытым небам, якая выкарыстоўвае апошнія існыя часткі Берлінскай сцяны. Гэта самы вялікі пакінуты доказ гістарычнага падзелу горада. У апошні час галерэя зведала рэстаўрацыю.

 
Патсдамерплац

Брандэнбургскія вароты, якія месцяцца ў Берліне, з’яўляюцца славутасцю не толькі горада, але і Германіі. Выява варотаў размяшчаецца на нямецкіх манетах еўра. Будынак Рэйхстага з’яўляецца традыцыйным месцам правядзення пасяджэнняў парламента Германіі, ён зведваў капітальны рамонт у 1950-х гадах пасля таго, як атрымаў сур’ёзную шкоду падчас Другой сусветнай вайны. Будынак быў зноў рэканструяваны брытанскім архітэктарам Норманам Фостэрам у 1990-х, які вырабіў шкляны купал над парламенцкай залай, што дазваляе арганізаваць вольны доступ грамадскасці да парламенцкіх пасяджэнняў.

Сярод адчаканеных месцаў горада маецца неакласічная плошча Жандарменмаркт, чыё імя ўзыходзіць да элітнага прускага фарміравання «жандармаў» (фр.: gens d'armes), якое тут знаходзілася ў XVIII стагоддзі. На плошчы, з кожнага з яе бакоў, маюцца два аднолькавыя саборы, Французскі сабор і Нямецкі сабор. Канцэртная зала (ням.: Konzerthaus), дом Берлінскага сімфанічнага аркестра, стаіць паміж дзвюма саборамі.

 
Брандэнбургскія вароты ўначы

Музейны востраў на рацэ Шпрэе ўяўяляе сабой месца размяшчэння пяці дамоў-музеяў, пабудаваных з 1830 па 1930 гады, якія з’яўляюцца аб’ектам Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. Аднаўленне і будаўніцтва галоўнага ўваходу ва ўсе музеі, а таксама рэканструкцыя Гарадскога палаца (ням.: Stadtschloss), які размяшчаецца на тым жа востраве[15], абыйшлася горада больш за 2 млрд еўра пасля ўз’яднання краіны[16]. Акрамя таго, размешчаны на востраве і прылеглы да Люстгартэна і палаца Берлінскі сабор, амбіцыйная спроба імператара Вільгельма II стварыць аналаг пратэстанцкай базілікі Святога Пятра ў Рыме. У вялікім склепе сабору знаходзяцца астанкі некаторых больш ранніх прадстаўнікоў прускай каралеўскай сям’і. Царква ў цяперашні час належыць пратэстанцкаму Саюзу евангельскіх цэркваў. Як і многім іншым будынкам, яму быў нанесены значны ўрон падчас Другой сусветнай вайны, але пасля сканчэння канфлікту сабор быў адноўлены. Найбольш добра захаваліся сярэдневяковыя цэрквы Святой Марыі, храм-помнік Мемарыяльная царква кайзера Вільгельма. Сабор Святой Ядвігі з’яўляецца каталіцкім саборам Берліна.

Унтэр-дэн-Ліндэн цягнецца з усходу на заход гораду ад Брадэнбургскіх варот да месца былога Гарадскога палаца і з’яўляецца адным з галоўных праспектаў Берліна. Многія класічныя будынкі маюцца ўздоўж вуліцы, таксама размешчаны і ўніверсітэт Гумбальдта. Фрыдрыхштрасэ з’яўляецца легендарнай вуліцай Берліна, яна спалучае ў сабе традыцыі архітэктуры горада XX стагоддзя з сучаснай архітэктурай Берліна.

Патсдамерплац быў перабудаваны з нуля пасля 1995 года[17]. Да захаду ад яго размешчаны культурны цэнтр, у якім знаходзіцца Карцінная галерэя ў асяроддзях Новай нацыянальнай галерэі і Берлінскай філармоніі. Помнік забітым яўрэям Еўропы, помнік ахвярам Халакосту, размешчаны на поўначы ад плошчы[18].

Эканоміка

правіць

У 2014 годзе сукупны ўнутраны прадукт зямлі Берлін склаў 117,3 мільярдаў еўра, што на 2,2 % болей у параўнанні з 2013 годам. У 2015 сукупны ўнутраны прадукт на чалавека ў Берліне склаў 35 627 еўра[19]. Узровень беспрацоўя за 2015 год склаў 10,7 % — найніжэйшы паказчык для горада за апошнія 20 гадоў[20]. Найважнейшымі сектарамі эканомікі Берліна з’яўляюцца крэатыўная і культурная эканоміка, турызм, біятэхналогіі, медыцынская тэхніка, фармаіндустрыя, медыя/інфармацыйныя і камунікацыйныя тэхналогіі, будаўніцтва, рознічны гандаль, оптыка і энергатэхніка.

Прадпрыемствы

правіць
 
Штаб-кватэра Deutsche Bahn на Патсдамерплац (трэці небаскроб злева)

Станам на 2014 год найбуйнейшымі працадаўцамі ў Берліне былі наступныя прадпрыемствы (усе яны маюць галоўныя штаб-кватэры ў Берліне, за выключэннем Siemens, штаб-кватэра якога знаходзіцца часткова ў Берліне, часткова — у Мюнхене і Deutsche Post AG са штаб-кватэрай у Боне; у дужках пазначана агульная колькасць супрацоўнікаў той ці іншай фірмы): Deutsche Bahn — 21 260 чалавек (з 276 310), Charité — 16 857 чалавек (з 16 857), Vivantes — 14 714 чалавек (з 14 714), Berliner Verkehrsbetriebe — 13 300 чалавек (з 13 300), Siemens — 12 000 чалавек (з 405 000), Deutsche Post AG — 10 000 чалавек (з 470 000)[21].

Турызм

правіць

Берлін з’яўляецца адным з найважнейшых цэнтраў гарадскога турызму ў Германіі. У 2015 нямецкую сталіцу наведала больш за 12 мільёнаў турыстаў, якія правялі ў ім каля 30 мільёнаў начовак[22]. Гэта ставіць Берлін у шэраг найбольш папулярных турыстычных гарадоў Еўропы, пасля Лондана і Парыжа[23]. Інтэрнацыянальныя госці складаюць 40 % турыстаў, што наведваюць Берлін. Больш за ўсіх прыязджае турыстаў з Вялікабрытаніі, Італіі, Нідэрландаў, Іспаніі і ЗША. Турыстаў прывабліваюць архітэктура гораду, яго гістарычныя славутасці, музеі, фестывалі, начноё жыццё і буйныя мерапрыемствы.

Транспарт

правіць
 
Вулічныя шыльды Берліна

Вуліцы Берліна нумаруюцца па дзвюх розных сістэмах нумарацыі дамоў. Кругавая падковападобныя нумарацыя выкарыстоўвалася да 1929 года, з тых часоў зігзагападобная нумарацыя. Паколькі шматлікія берлінскія вуліцы былі перайменаваны не ў апошнюю чаргу з-за палітычных узрушэнняў і гэтыя змены часта выкарыстоўваліся для ўвядзення арыентацыйнай нумарацыі на адпаведнай вуліцы з 1929 года, арыентацыйную нумарацыю можна знайсці і на многіх старых вуліцах.

У пачатку 1950-х гадоў большасць берлінцаў па-ранейшаму ездзілі на роварах, аўтобусах, трамваях і цягніках. Матацыклы станавіліся ўсё больш папулярнымі, і ў 1960-я гады лічбы продажаў аўтамабіляў, якія цяпер выпускаюцца масава, рэзка выраслі. У Заходнім Берліне, як і ў астатняй частцы Федэратыўнай Рэспублікі Германія, новае будаўніцтва і рэканструкцыя ў асноўным грунтаваліся на Афінскай хартыі 1933 г., ва Усходнім Берліне 16 прынцыпаў гарадскога планавання сталі абавязковымі. У выніку рэканструкцыя ў абедзвюх частках пайшла па мадэлі горада, прыязнага да аўтамабіляў. Такім чынам, жылыя і камерцыйныя памяшканні часта былі аддзеленыя адно ад аднаго. З гэтага часу таксама планаваліся шматлікія прыгарадныя гарады-спадарожнікі. Гэты неэфектыўны спосаб руху і гарадскога развіцця быў рана прызнаны памылковым, але ён захоўваўся дзесяцігоддзямі.

 
Галоўны вакзал Берліна ў раёне Маабіт

Берлін — важны міжнародны транспартны вузел, асабліва чыгуначны — ён злучае Заходнюю і Усходнюю Еўропу. У прыватнасці, са снежня 2011 праз Берлін праходзіць цягнік МаскваПарыж, які спыняецца таксама і ў беларускіх гарадах: Оршы, Мінску і Брэсце[24]. У 2006 у Берліне быў здадзены ў эксплуатацыю новы Галоўны чыгуначны вакзал.

Сам горад абслугоўваюць 15 ліній электрычкі, 10 ліній метро, 22 трамвайныя лініі, 150 аўтобусных і 5 паромных. Аўтобусныя лініі падзяляюцца на экспрэсы (з літарай X), г.зв. метробусы (т.б. звышхуткасныя; з літарай M) і г.зв. омнібусы (т.б. звычайныя аўтобусы; з трохлічбавымі нумарамі). Начныя аўтобусы маюць перад нумарам літару N. Міжгароднія і міжнародныя аўтобусы адпраўляюцца з Цэнтральнага аўтавакзала. Па стане на 2012 год у Берліне налічвалася таксама 7 600 таксі[25], якія належалі 3 100 фірмам (тры чвэрці з іх мелі ў наяўнасці толькі па адным аўтамабілі).

У 2012 годзе на кожную 1 000 берлінцаў прыходзілася 324 аўтамабілі. Аўтабан A111 (E26) злучае Берлін з Гамбургам і Ростакам, A113 — з Дрэздэнам і Котбусам, A115 (E51) — з Гановерам і Лейпцыгам. Акрамя таго, A114 выводзіць праз кальцавую дарогу на Шчэцінскі кірунак, а A103 — на Патсдамскі.

Развіты ў Берліне і веласіпедны рух. Даўжыня адмысловых веласіпедных сцежак складала ў 2014 годзе 191 км[26]

Станам на май 2016 Берлін абслугоўваюць два аэрапорты: Тэгель, які знаходзіцца ў межах горада, і Шэнефельд, які знаходзіцца ў прадмесці Шэнефельд. Колькасць пасажыраў у абодвух аэрапортах склала ў 2015 годзе 29,53 млн чалавек[27]. Не раней за 2017 плануецца завершыць пашырэнне Шэнефельда. Новы аэрапорт атрымае назву Берлін Брандэнбург. У сувязі з гэтым, адначасова плануецца зачыніць Тэгель.

Раёны горада

правіць
 
12 акруг Берліна і іх часткі

Адпаведна закону аб рэгіянальнай рэформе ад 10 мая 1998 колькасць акруг была паменшана да 1 студзеня 2001 года з 23 да 12.

Насельніцтва

правіць

Насельніцтва Берліна[28]

Насельніцтва

правіць
Год Колькасць
1250 1 200
1307 7 000
1400 8 500
1450 7 000
1576 12 000
1600 9 000
1631 8 100
1640 7 500
1648 6 000
1680 10 000
1685 17 000
Год Колькасць
1688 19 000 ± 0
1750 113 289
1775 136 137
1800 172 132
1801 172 988
1825 219 968
1852 401 972
1900 1 888 848
1910 2 071 257
1920 3 879 409
1930 4 332 834
Год Колькасць
1940 4 330 810
1950 3 336 026
1960 3 274 016
1970 3 208 719
1980 3 048 759
1990 3 433 695
2000 3 382 169
2011 3 326 002 [29]
2012 3 375 222
2015 3 490 105 [30]
2014 3 469 849 [31]
Год Колькасць
2016 3 574 830 [32]
2017 3 611 222 [33]
2017 3 613 495 [34]
2018 3 644 826 [35][36]
2019 3 644 826 [37]
2021 3 664 088 [38]
2021 3 677 472 [39]
2022 3 677 472 [40]
2022 3 755 251 [41]
2023 3 782 202 [42]

У метраполіі Берлін пражывае 3 950 887 чалавек (па даных на 1 студзеня 2005) на тэрыторыі плошчай 5370 квадратных кіламетраў. Шчыльнасць насельніцтва ў рэгіёне дасягае 736 жыхароў на адзін квадратны кіламетр, а ў прыгарадах шчыльнасць насельніцтва складае каля 123 жыхароў на адзін квадратны кіламетр.

Сярэдні век берлінца ў 2004 годзе складаў 41,7 гадоў.

У снежні 2004 у Берліне пражывала каля 450 900 жыхароў-замежнікаў з 185 дзяржаў. Гэта 14 % насельніцтва. З іх — 36 000 грамадзян Польшчы, каля 119 000 грамадзян Турцыі. Берлін пасля Турцыі мае самую вялікую па колькасці абшчыну этнічных турак у Еўропе.

Па даных статыстычнага ведамства (2005) каля 60 % жыхароў Берліна не з’яўляюцца членамі якой-небудзь рэлігійнай супольнасці, 22 % з’яўляюцца евангельскімі хрысціянамі, 9 % — каталікамі і 6 % вызнаюць іслам.

Жанчын некалькі больш чым мужчын. Больш 50 % берлінцаў жывуць без сям’і.

Славутасці

правіць
 
Sony Center

Гарады-пабрацімы

правіць
Памылка Lua: not enough memory.

Вядомыя асобы

правіць

Галерэя

правіць

Гл. таксама

правіць

Крыніцы

правіць
  1. https://www.berlin.de/berlin-im-ueberblick/geschichte/die-mittelalterliche-handelsstadt/
  2. Amtes für Statistik Berlin-Brandenburg. Bevölkerungsstand in Berlin am 30. November 2013. [1]
  3. Адлегласці паміж гарадамі -
  4. Berger, Dieter (1999). «Geographische Namen in Deutschland». Bibliographisches Institut. ISBN 3-411-06252-5.
  5. «Berlin dig finds city older than thought». Associated Press.
  6. «Spandau Citadel». Berlin tourist board.
  7. «The Hohenzollern Dynasty». Antipas.
  8. «Berlin Cathedral». SMPProtein.
  9. «Brandenburg during the 30 Years War». WHKMLA.
  10. Clodfelter, Michael (2002), «Warfare and Armed Conflicts- A Statistical Reference to Casualty and Other Figures, 1500—2000» (2nd ed.), McFarland & Company, ISBN 0-7864-1204-6
  11. «Agreement to divide Berlin». FDR-Library.
  12. «Berlin Airlift / Blockade». Western Allies Berlin.
  13. «Berlin official website; History after 1945». City of Berlin.
  14. «Ostpolitik: The Quadripartite Agreement of September 3, 1971». US Berlin Embassy.
  15. «Neumann: Stadtschloss wird teurer» Архівавана 3 лютага 2016.. Berliner Zeitung
  16. «Das Pathos der Berliner Republik» Архівавана 3 лютага 2016.. Berliner Zeitung
  17. «Construction and redevelopment since 1990» Архівавана 10 чэрвеня 2008.. Senate Department of Urban Development.
  18. «A Forest of Pillars, Recalling the Unimaginable». The New York Times.
  19. Bruttoinlandsprodukt (BIP) je Einwohner nach Bundesländern im Jahr 2015 (ням.)
  20. Arbeitslosenquote in Berlin von 1999 bis 2015 (ням.)
  21. Top 200 der Berliner Unternehmen (ням.)
  22. Amt für Statistik Berlin-Brandenburg Архівавана 31 сакавіка 2016. (ням.)
  23. Tourismuskonzept der Stadt Berlin Архівавана 8 мая 2016. (ням.)
  24. РЖД запускает поезд Москва — Берлин — Париж (руск.)
  25. Taxigewerbe in Berlin Архівавана 16 красавіка 2016. (ням.)
  26. Berlins Kampf gegen das Auto (ням.)
  27. Berliner Flughäfen haben 2015 einen neuen Passagierrekord aufgestellt (ням.)
  28. [2]
  29. https://www.statistik-berlin-brandenburg.de/Publikationen/OTab/2014/OT_A01-10-00_124_201311_BE.pdf
  30. http://www.statistik-berlin-brandenburg.de/publikationen/stat_berichte/2016/SB_A01-07-00_2015m12_BE.pdf
  31. https://www.statistik-berlin-brandenburg.de/publikationen/otab/2015/OT_A01-14-00_124_201412_BBB.pdf
  32. https://www.destatis.de/DE/ZahlenFakten/LaenderRegionen/Regionales/Gemeindeverzeichnis/Administrativ/Aktuell/05Staedte.html
  33. https://www.statistik-berlin-brandenburg.de/
  34. Alle politisch selbständigen Gemeinden mit ausgewählten Merkmalen am 31.12.2018 (4. Quartal)Federal Statistical Office. Праверана 10 сакавіка 2019.
  35. https://www.destatis.de/DE/ZahlenFakten/LaenderRegionen/Regionales/Gemeindeverzeichnis/Administrativ/Archiv/GVAuszugQ/AuszugGV4QAktuell.html
  36. https://www.destatis.de/DE/Themen/Laender-Regionen/Regionales/Gemeindeverzeichnis/Administrativ/04-kreise.html
  37. https://www.statistikportal.de/de/produkte/gemeindeverzeichnisFederal Statistical Office. Праверана 2 сакавіка 2020.
  38. https://www.statistikportal.de/de/produkte/gemeindeverzeichnisFederal Statistical Office. Праверана 12 студзеня 2022.
  39. register of German municipalities (4th quarter 2022)DESTATIS, 2023. Праверана 12 лютага 2023.
  40. https://www.statistikportal.de/de/gemeindeverzeichnisFederal Statistical Office. Праверана 27 лістапада 2022.
  41. Alle politisch selbständigen Gemeinden mit ausgewählten Merkmalen am 31.12.2022DESTATIS, 2023. Праверана 7 кастрычніка 2023.
  42. Alle politisch selbständigen Gemeinden mit ausgewählten Merkmalen am 31.12.2023DESTATIS, 2024. Праверана 16 лістапада 2024.
  43. а б https://www.berlin.de/rbmskzl/internationales/staedtepartnerschaften/
  44. а б в г д е ё ж з http://www.berlin.de/rbmskzl/internationales/staedtepartnerschaften/
  45. https://www.berlin.de/rbmskzl/politik/internationales/staedtepartnerschaften/windhuk/artikel.9974.php
  46. https://old.kyivcity.gov.ua/files/2018/2/15/Mista-pobratymy.pdf
  47. https://www.berlin.de/rbmskzl/aktuelles/pressemitteilungen/2023/pressemitteilung.1366074.php