1968
год
Тысячагоддзе: | 2 тысячагоддзе |
---|---|
Стагоддзі: | |
Дзесяцігоддзі: | |
Гады: |
1968 год паводле тэм: |
З’явіліся · Зніклі · Нарадзіліся · Памерлі |
Культура і мастацтва |
Навука і тэхналогія |
Палітыка |
Падзеі
правіць- 31 студзеня: Пачалося Тэцкае наступленне камуністычных сіл падчас В’етнамскай вайны.
- 2 лютага: Прыняў першых наведвальнікаў Гудзевіцкі літаратурна-краязнаўчы музей.
- 16 сакавіка: Масавае забойства ў Сангмі здзейснена ў час В’етнамскай вайны салдатамі Арміі ЗША.
- 12 красавіка: Распачаўся Першы фестываль біт-ансамбляў Мінска.
- 20 красавіка: «Deep Purple» упершыню выступілі з канцэртам.
- 12 мая: Пры эвакуацыі бежанцаў здарылася авіяцыйная катастрофа C-130 у Кхамдыку (Паўднёвы В’етнам).
- 18 ліпеня:
- Лідар чэшскіх камуністаў Аляксандр Дубчак абвясціў лозунг «Сацыялізм з чалавечым абліччам».
- Утворана кампанія «Intel», яе заснавалі Роберт Нойс і Гордан Мур.
- 29 ліпеня: Адбылося вывяржэнне вулкана Арэнал, якое разбурыла гарады Пуэбла Нуэба і Табакон (Коста-Рыка).
- 15 жніўня: Землетрасенне на Сулавесі, загінула 68 200 чалавек.
- 21 жніўня: Распачалася інтэрвенцыя Арганізацыі Варшаўскага дагавора ў Чэхаславакію, у выніку якой задушана «Пражская вясна».
- 13 верасня: Албанія выходзіць з Арганізацыі Варшаўскага дагавора.
- 2 кастрычніка: Створаны Нацыянальны парк Рэдвуд (ЗША).
- 15 кастрычніка: Адбыўся першы выступ «Led Zeppelin».
- 8 лістапада: Прынята Венская канвенцыя аб дарожных знаках і сігналах.
- 24 снежня: Касмічны апарат «Апалон-8» выйшаў на калямесяцовую арбіту.
- 26 снежня: Пачала трансляцыю Гродзенская абласная студыя тэлебачання.
Нарадзіліся
правіць- 22 студзеня: Франк Лебёф, французскі футбаліст
- 30 студзеня: Філіп VI, кароль Іспаніі
- 30 сакавіка: Селін Дыён, франкаканадская спявачка
- 12 красавіка: Алісія Копала, амерыканская актрыса
- 24 чэрвеня: Барыс Гельфанд, беларускі і ізраільскі шахматыст
- 5 жніўня: Марын Ле Пен, французскі палітык
- 14 жніўня: Дарафей Фіёнік, польскі гісторык і этнограф беларускага паходжання
- 24 жніўня: Джэймс Тоні, амерыканскі баксёр
- 28 верасня: Міка Хакінен, фінскі аўтагоншчык
Памерлі
правіць- 18 лютага: Сігурд Эрыксан, шведскі этнограф (нар. 26.3.1888)
- 14 ліпеня: Канстанцін Георгіевіч Паустоўскі, рускі пісьменнік
- 2 кастрычніка: Марсель Дзюшан, французскі і амерыканскі мастак (нар. 28.7.1887)