Intel

амерыканскі вытворца паўправаднікоў

Intel Corporation (вымаўляецца «Інтэл Карпэрэйшн») — амерыканская карпарацыя, вытворац шырокага спектру электронных прылад і камп’ютарных кампанентаў, уключаючы мікрапрацэсары, наборы сістэмнай логікі (чыпсэты) і інш. Штаб-кватэра ў горадзе Санта-Клара (Каліфорнія, ЗША).

Intel Corporation
Тып бізнес, прадпрыемства і публічная кампанія
Лістынг на біржы NASDAQ і Hong Kong Exchanges And Clearing Ltd[d]
Заснаванне 18 ліпеня 1968
Заснавальнікі Роберт Нойс[d][2], Гордан Мур[d][2] і Эндру Гроўв[d]
Краіна
Адрас
Ключавыя постаці Пол Атэліні  (англ.) (CEO)
Джэйн Шо (старшыня савета дырэктараў)[1]
Галіна паўправадніковая прамысловасць[d] і электратэхнічная прамысловасць[d][4]
Прадукцыя апаратнае забеспячэнне, мікрапрацэсар, флэш-памяць, SSD[d], чыпсэт[d], Сервер (апаратнае забеспячэнне)[d], праграмнае забеспячэнне[5] і CPU
Уласны капітал
  • 95,4 млрд $ (2021)[6]
Абарот
  • 63,1 млрд $ (2022)[7]
Аперацыйны прыбытак
  • 2,33 млрд $ (2022)[7]
Чысты прыбытак
  • 8,01 млрд $ (2022)[7]
Актывы
  • 168 млрд $ (2021)[8]
Капіталізацыя
  • 183 млрд $ (18 лютага 2022)[9]
Колькасць супрацоўнікаў
  • 121 100 чал. (2021)[6]
Дэвіз Фундатары будучыні
Даччыныя кампаніі Intel Ireland[d], Intel Capital[d], Wind River Systems[d], Havok[d], McAfee, LLC[d], Virtutech[d], Intel (Germany)[d], Intel (India)[d], Intel Israel[d], Mobileye[d] і Intel Architecture Labs[d]
Сайт intel.com

Гісторыя

правіць

Intel заснавана ў Маўнтын-Вію (Каліфорнія, ЗША) у 1968 годзе Горданам Мурам і Робертам Нойсам[10], 18 ліпеня 1968 года зарэгістравана пад назвай NM Electronics, але неўзабаве пераназваная ў Intel.

У 1971 годзе акцыі Intel размешчаны на Нью-Ёркскай фондавай біржы. Intel стварыў першы камерцыйна даступны мікрапрацэсар (Intel 4004) таксама у 1971 годзе[11].

Intel адкрыў свой міжнародны вытворчы аб’ект у 1972 годзе ў Малайзіі, у пачатку 1980-х гадоў у Сінгапуры, а таксама вытворчасць і цэнтры развіцця ў Кітаі, Індыі і Коста-Рыцы ў 1990-я гады[12].

У 2005 годзе кампанія Apple абвясціла пра пачатак выкарыстання працэсараў Intel[13].

У 2010 годзе за $ 7,68 млрд набыта кампанія ў сферы камп’ютарнай бяспекі McAfee, на яе аснове створана падраздзяленне Intel Security Group.

У 2015 годзе за $ 16,7 млрд набыта кампанія Altera, якая распрацоўвае праграмуемыя лагічныя інтэгральныя схемы[14].

У красавіку 2011 года Intel пачаў пілотны праект з ZTE Corporation для вытворчасці смартфонаў з выкарыстаннем працэсара Intel Atom для ўнутранага рынку Кітая.

Зноскі

  1. Intel Corporation: NASDAQ:INTC quotes & news — Google Finance
  2. а б Steve JobsSimon & Schuster, 2015. — С. 10. — ISBN 978-1-5011-2762-5
  3. https://www.intel.de/content/www/de/de/support/articles/000015107/programs.html Праверана 26 ліпеня 2021.
  4. Intel Corp. (Santa Clara) // 20th Century Press Archives — 1908. Праверана 27 ліпеня 2021.
  5. National Software Reference Library
  6. а б Intel Annual Report 2021 SEC 10-K
  7. а б в Form 10-K — 2023.
  8. Intel Annual Report 2021 10-K
  9. Forbes Intel (INTC) Stock Key Data
  10. David B. Green (July 24, 2013). "This day in Jewish history / Intel co-founder and self-described Luddite is born". Haaretz. Праверана September 5, 2013.
  11. Intel Online Museum: Corporate Timeline (Archived version). Intel Museum. Intel. Архівавана з першакрыніцы January 3, 2013. Праверана July 23, 2011.
  12. Intel: 35 Years of Innovation (1968–2003). Intel (2003). Праверана June 26, 2019.
  13. Mark Hall. Intel (англ.). Encyclopædia Britannica. Праверана 30 ліпеня 2019.
  14. Jeffrey Burt (2015-12-28). "Intel Completes $16.7 Billion Altera Deal". eWeek(англ.). Праверана 2015-12-29.

Спасылкі

правіць