Юзаф Пілсудскі

польскі грамадскі дзеяч

Ю́заф Кле́менс Пілсу́дскі (польск.: Józef Klemens Piłsudski; 5 снежня 1867, Зулаў — 12 мая 1935, Варшава) — польскі ваенны і палітычны дзеяч, барацьбіт за незалежнасць, першы кіраўнік незалежнай Польшчы ў 1918—1922 гадах і галоўнакамандуючы Войска польскага з 11 лістапада 1918 года, першы маршал Польшчы з 1920 года; двойчы прэм’ер Польшчы (1926—1928 і 1930), стваральнік г. зв. санацыйных урадаў, якія былі ўведзеныя ў 1926 годзе ў выніку дзяржаўнага перавароту, пасля якога Пілсудскі засяродзіў у сваіх руках амаль дыктатарскія паўнамоцтвы. Кавалер вялікай колькасці ордэнаў і ганаровых адзнак, як польскіх, так і замежных[2], ганаровы доктар шэрагу ўніверсітэтаў міжваеннай Польшчы. У маладосці, падчас канспіратыўнай работы, вядомы пад псеўданімамі «Віктар» (Wiktor) і «Мечыслаў» (Mieczysław). Прыхільнікі Пілсудскага, асабліва з часоў службы ў легіёнах, ужывалі такія яго мянушкі як — «Камендант» (Komendant), «Дзядуля» (Dziadek) і «Маршал» (Marszałek).

Юзаф Клеменс Пілсудскі
польск.: Józef Klemens Piłsudski
Касцеша
Касцеша
Сцяг1-ы Кіраўнік дзяржавы Польшчы
14 лістапада 1918 — 9 снежня 1922 (Прэзідэнт)
Пераемнік Габрыэль Нарутовіч
Сцяг18-ы Прэм’ер-міністр Польшчы
2 кастрычніка 1926 — 27 чэрвеня 1928
Прэзідэнт Ігнацы Масціцкі
Папярэднік Казімір Бартэль
Пераемнік Казімір Бартэль
Сцяг23-і Прэм’ер-міністр Польшчы
15 жніўня 1930 — 4 снежня 1930
Прэзідэнт Ігнацы Масціцкі
Папярэднік Валеры Славек
Пераемнік Валеры Славек
Сцяг1-ы Генерал-інспектар Узброеных Сіл Польшчы
27 жніўня 1926 — 12 мая 1935
Прэзідэнт Ігнацы Масціцкі
Пераемнік Эдвард Рыдз-Сміглы
Сцяг7-ы Міністр па ваенных справах Польшчы
16 мая 1926 — 12 мая 1935
Прэзідэнт Мацей Ратай (в.а.)
Ігнацы Масціцкі
Папярэднік Юліуш Тарнава-Мальчэўскі
Пераемнік Тадэвуш Каспржыцкі
Нараджэнне 5 снежня 1867(1867-12-05)
Зулаў, Расійская імперыя
Смерць 12 мая 1935(1935-05-12) (67 гадоў)
г. Варшава
Месца пахавання
Род Пілсудскія[d]
Імя пры нараджэнні польск.: Józef Klemens Piłsudski
Бацька Józef Wincenty Piłsudski[d]
Маці Марыя з Білевічаў[d]
Жонка Aleksandra Piłsudska[d] і Maria Piłsudska[d]
Дзеці Jadwiga Piłsudska[d] і Wanda Piłsudska[d]
Веравызнанне лютэранства, каталіцтва[1] і каталіцтва
Партыя
Член у
Адукацыя
Месца працы
Аўтограф Выява аўтографа
Ваенная служба
Званне
Маршал Польшчы
Камандаваў Узброеныя сілы Польшчы
Бітвы Першая сусветная вайна
Савецка-польская вайна, 1919-1921
Узнагароды
Ордэн Белага арла
Ордэн Белага арла
Кавалер Вялікага Крыжа ордэна «За вайсковую доблесць» Камандор ордэна «За вайсковую доблесць»
Залаты крыж ордэна «За вайсковую доблесць» Сярэбраны крыж ордэна «За вайсковую доблесць»
Ордэн Адраджэння Польшчы 1-й ступені
Ордэн Адраджэння Польшчы 1-й ступені
Крыж Незалежнасці
Крыж Незалежнасці
Чатырохразова ўзнагароджаны Крыжом Храбрых
Чатырохразова ўзнагароджаны Крыжом Храбрых
Залаты крыж Заслугі
Залаты крыж Заслугі
Залаты крыж Заслугі
Залаты крыж Заслугі
Залаты крыж Заслугі
Залаты крыж Заслугі
Залаты крыж Заслугі
Залаты крыж Заслугі
Кавалер Вялікага крыжа ордэна Лепольда I
Кавалер Вялікага крыжа Савойскага ваеннага ордэна (1815—1947)
Кавалер Вялікага крыжа Савойскага ваеннага ордэна (1815—1947)
Кавалер Вялікага крыжа ордэна Святых Маўрыкія і Лазара
Вялікі крыж ордэна Белай ружы Кавалер Вялікага Крыжа ордэна Ганаровага легіёна Ваенны медаль, Францыя
Ордэн Міхая Храбрага
Ордэн Міхая Храбрага
Ордэн Міхая Храбрага
Ордэн Міхая Храбрага
Кавалер ордэна Арлінага крыжа 1 класа, Эстонія
Кавалер ордэна Арлінага крыжа 1 класа, Эстонія
Чэхаславацкі Ваенны крыж 1918
Ордэн Узыходзячага сонца 1 класа
Ордэн Узыходзячага сонца 1 класа
Ордэн Жалезнай кароны 3-й ступені
Ордэн Жалезнай кароны 3-й ступені
Крыж Свабоды 1 класа 1 ступені
Крыж Свабоды 1 класа 1 ступені
Крыж Свабоды 3 класа 1 ступені
Крыж Свабоды 3 класа 1 ступені
Сайт jpilsudski.org
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Юзаф Пілсудскі — асоба, заслугі якой перад незалежнаю Польшчаю паўсюдна прызнаныя. Адначасова з яго імем звязана і шмат супярэчнасцей: палітычныя рэпрэсіі, стварэнне Бяроза-Картузскага канцэнтрацыйнага лагера[3] і турмаў для няўгодных рэжыму Пілсудскага асоб[4], пытанне майскага перавароту, імкненне да ўсталявання асабістай дыктатуры і пабудаваны культ асобы.

11 лістапада 1918 года, калі Рэгенцкая рада перадала Пілсудскаму ўладу над польскім войскам, святкуецца ў сучаснай Польшчы як Дзень Незалежнасці.

Дзяцінства і маладосць

правіць
 
Герб Пілсудскіх
 
Юзаф Пілсудскі — вучань школы

Нарадзіўся 5 снежня 1867 у вёсцы Зулаў (ці Зулава) Свянцянскага павета Віленскай губерні, у патрыятычнай польскай сям’і. Бацька Юзаф Вінцэнт Пілсудскі (18331902), быў падчас паўстання 1863—1864 камісарам Нацыянальнага ўрада ў Расіенскім павеце[5], маці — Марыя Пілсудская (у дзявоцтве — Білевіч) (18421884) — паходзіла з вядомага шляхецкага рода гербу Магіла. Бацькі ўзялі шлюб непасрэдна перад паўстаннем.

Пасля падаўлення паўстання, уцякаючы ад пераследаванняў з боку расійскіх уладаў, Юзаф Вінцэнт Пілсудскі ўцёк з Жмудзі ў Літву, дзе гэтаксама шмат разоў мяняў месца пражывання. Толькі восенню ці ўзімку 1863 маладыя пачалі стала жыць у Зулаве, вялікім, але занядбалым мястэчку.

Новы ўладальнік, Юзаф Вінцэнт Пілсудскі зрабіў стаўку на мадэрнізацыю — грунтоўна перабудаваў сваё ўладанне, запрасіў спецыялістаў, у тым ліку з-за мяжы. На ўзбярэжжы Меры пабудаваў вялікі трохпавярховы млын, вялікі вінакур, завод па вырабу дрожжаў, цэглы і шкіпінару. Таксама пабудаваў новы двор[5].

У Зулаве 5 снежня 1867 нарадзіўся Юзаф Клеменс Пілсудскі. Быў ужо чацвёртым дзіцём — у 1864 годзе нарадзілася Хелена, у 1865 — Зоф’я, а ў 1866 — Браніслаў Пілсудскі. Пасля Юзафа, якога ў сям’і называлі Зюкам, нарадзіліся яшчэ Адам, Казімеж і Марыя, Ян, Людвіка, Каспер і блізняты Пётр i Тэадора (памёрлі калі ім было па 1,5 гады).

Юзаф быў ахрышчаны 15 снежня 1867 ў касцёле ў маёнтку Соракполь (тагачасны Свенцянскі дэканат) ксяндзом Тамашам Валінскім. Хроснымі бацькамі былі Юзаф Марцінкоўскі і Канстанцыя Рагальская[6].

Марыя Пілсудская выхоўвала сваіх дзяцей у духу глыбокага патрыятызму, а таксама дбала аб іх адукацыі. Дзяцей вучылі запрошаныя настаўнікі. Так мову выкладалі немка і францужанка[5].

У ліпені 1875 у Зулаве адбываецца вялікі пажар, які нішчыць амаль усё. Для Пілсудскіх гэта значыла канец дабрабыту. Спробы ўзняць маёнтак, чарговыя пазыкі і крэдыты не прыносілі эфекту. Сям’я вымушана была пакінуць двор і жыць у дастаткова сціплых умовах у Вільні[5].

Навучанне ў Вільні і Харкаве

правіць

У 1877 г. Юзаф, разам са сваім братам Браніславам, пачаў навучанне ў размешчанай у гмаху былога ўніверсітэта І Віленскай гімназіі, у той час месцы інтэнсіўнай русіфікацыі. Будучы кіраўнік Польшчы ўспамінаў гімназічныя гады як самыя цяжкія ў яго жыцці:

  Гімназічны перыяд жыцця быў для мяне сапраўднай катаргай… Нават бычыная скура не ў стане вытрымаць апісання бясконцых зняваг і здзекаў з боку настаўнікаў, насмешак над усім тым, што мы з маленства шанавалі і любілі… Пачуццё прыгнёту, пачуццё раба, якога ў любую хвіліну могуць раздавіць як чарвяка, каменем ляжала на маім сэрцы[7][8].  

У 1882 абодва браты (разам з іншымі сябрамі) заснавалі гурток самаадукацыі пад назвай Spójnia (Еднасць), які займаўся дастаўкай з Варшавы польскай літаратуры.[заўв 1].

У верасні 1884 памерла цяжка хворая маці. Праз год Юзаф здае выпускныя іспыты (найлепшыя адзнакі па гісторыі — чацвёрка і геаграфіі — пяцёрка, найгоршыя — па мовах, акрамя французскай). Восенню пачаў вучобу на медфаку Харкаўскага ўніверсітэта. Там пачаў займацца нелегальнай палітычнай дзейнасцю ў студэнцкіх арганізацыях, патрапіўшы ў шырокія колы інтэлігенцыі, звязанай з Народнай Воляй (удзельнічаў у некалькіх спатканнях). 2 і 3 сакавіка 1886 года браў удзел у студэнцкай дэманстрацыі з нагоды 25-годдзя скасавання прыгону; быў сярод 150 затрыманых царскай паліцыяй. Пасля экзаменаў за І курс, вясной 1886 г. спрабаваў перавесціся ва ўніверсітэт у Тарту, аднак там не прынялі дакументаў з-за яго ранейшай палітычнай дзейнасці.

Арышт і ссылка

правіць
 
Памятная ўлётка 1928 г. з фатаздымкам расійскай аб’явы пра росшук Пілсудскага ўзору 1887 г. і польскім перакладам.

22 сакавіка 1887 г. Юзаф Пілсудскі быў арыштаваны па абвінавачанні ў замаху на жыццё цара Аляксандра III (1845—1894), удзельнікамі якога былі члены Тэрарыстычнай фракцыі Народнай Волі. У склад групы змоўшчыкаў таксама ўваходзіў брат Леніна Аляксандр Ульянаў[ru]. Пілсудскі быў правадніком па Вільні аднаго з тэрарыстаў, які спрабаваў здабыць атруту, неабходную для таго, каб забіць цара. Брат, Браніслаў Пілсудскі, выконваў больш важныя функцыі.

У рэшце рэшт Юзафа разглядалі як сведку ў працэсе змоўшчыкаў, аднак 1 мая 1887 г. ён быў асуджаны на пяцігадовую ссылку ўглыб Расіі[заўв 2].

У пачатку кастрычніка 1887, разам з іншымі асуджанымі, Пілсудскі дасягнуў Іркуцкa, дзе павінен быў чакаць перасылкі да месца пасялення — Кірэнскa. 1 лістапада ў іркуцкай вязніцы ўспыхвае бунт. Пілсудскі не браў у ім непасрэднага ўдзелу, быў моцна збіты салдатамі і страціў два пярэднія зубы. За ўдзел у бунце быў асуджаны яшчэ на паўгода турмы.

Да Кірэнска Пілсудскі прыбывае 23 снежня 1887 і жыве там да ліпеня 1890 г. Там жа сустракае іншых ссыльных палякаў і былых паўстанцаў 1863 г.

Спыніўшыся ў доме сацыяліста Станіслава Ландэ знаёміцца са сваім першым каханнем Леанардай Левандоўскай (з’яўлялася сястрой жонкі Ландэ). Ужо на пачатку жніўня 1890 г. Пілсудскага перасяляюць у невялікую сібірскую вёсачку Тунка.

Польская сацыялістычная партыя

правіць
 
Малады Пілсудскі пасля вяртання з Сібіры

У Вільню Пілсудскі вяртаецца 1 ліпеня 1892, звязваецца з сацыялістычным рухам, быў віленскім карэспандэнтам падпольнага часопіса Przedświt (Досвітак), дзе пісаў пад псеўданімам Rom. Пачынаючы з лютага 1893 г., у рамках ППС, удзельнічае ў працы г. зв. Літоўскай секцыі ППС. Падтрымліваў кантакты з членамі Замежнага саюза польскіх сацыялістаў.

У 1894 абраны прадстаўніком літоўскай секцыі ў Цэнтральным Рабочым Камітэце ППС (ЦКР ППС) i стае галоўным рэдактарам газеты Працоўны (Robotnik). Падчас работы ў гэтым выданні, а таксама беручы ўдзел у пасяджэннях ЦВК ППС, знаёміцца з будучым прэзідэнтам II Рэчы Паспалітай, Станіславам Вайцяхоўскім.

З мая па жнівень 1896 г. Пілсудскі наведвае Лондан, як прадстаўнік ЦКР ППС на IV з’ездзе II Інтэрнацыянала (акрамя яго, падзеленую Польшчу прадстаўлялі Ігнацы Дашынскі, Ігнацы Масціцкі, Баляслаў Енжэеўскі[pl] i Аляксандр Дэнбскі[pl]). Разам з імі Пілсудскі запланаваў галасаванне па прапанове падтрымкі дэлегатамі з’езду барацьбы палякаў за незалежнасць. Рэзалюцыю падтрымалі Карл Лібкнехт i Карл Каўцкі, супраць была Роза Люксембург. Тэкст дакументу быў зменены на менш радыкальны.

Выдавецкая дзейнасць

правіць

Пасля вяртання на радзіму сканцэнтраваўся на выдавецкай дзейнасці. У 1898, між іншага, выдае ўласны пераклад скрадзенай ППС тайнай брашуры, аўтарам якой быў варшаўскі генерал-губернатар Аляксандр Імерэтынскі. Гэта акцыя мела вялікі поспех і стала галоўнай прычынай адклікання губернатара царом — у брашуры ўтрымлівалася апісанне метадаў, якімі карысталіся царскія спецслужбы.

У 1899 Пілсудскі ажаніўся з Марыяй Юшкевіч[pl] (у дзявоцтве — Каплеўскай), дзеячом ППС. Юшкевіч належала да евангелісцкай царквы[заўв 3], Каб пабрацца шлюбам з Юшкевіч, Пілсудскі змяняе веравызнанне і пераходзіць у пратэстантызм (24 мая ў Ломжы).

Шлюб адбываецца 15 ліпеня 1899 у пратэстанцкім зборы вёскі Папроць Дужа[pl].

Чарговы арышт і ўцёкі

правіць

Сужэнцы пераехалі ў Лодзь, дзе на вуліцы Усходняй, 19 Пілсудскі, які выдаваў сябе за юрыста, кіраваў размешчанай на другім паверсе друкарняй. Хацелі пазбегнуць размяшчэння друкарні на другім паверсе з-за шуму, аднак на першым паверсе быў склад панчох і баваўняных вырабаў. Праблемы дзейнасці тайнай друкарні Пілсудскі апісаў ва ўспамінах Bibuła — walka rewolucyjna w zaborze rosyjskim. У пачатку 1900 г. ўзмацніліся арышты і ператрусы ў дамах асоб, якіх падазравалі ў падпольнай дзейнасці. Уначы з 21 на 22 лютага 1900 г., пасля выкрыцця дзейнасці выдавецтва, Пілсудскі быў зноў арыштаваны. Папярэдняе следства вялося ў Лодзі, але 17 красавіка яго пасадзілі ў камеру нумар 39 X-га павільёну варшаўскай цытадэлі. Там Пілсудскі чакаў канца працэсу, падчас якога быў абвінавачаны не толькі ў распаўсюджванні нелегальнай прэсы і літаратуры, але таксама і ва ўдзеле ў забойстве двух шпікаў. У вязніцы пачаў сімуляваць псіхічнае захворванне. Дыягназ аб псіхічных парушэннях, якія праяўляюцца між іншым у агідзе да асоб, апранутых у мундзіры, паставіў яму кіраўнік варшаўскага шпіталя для звар’яцелых, якога Пілсудскі зачараваў доўгай размовай аб прыгажосці Сібіры (кіраўнік быў буратам). У той час яго перавялі для далейшага даследавання ў пецярбургскі шпіталь Мікалая Цудатворца, адкуль дзякуючы польскаму ўрачу (дзеячу ППС) Уладзіславу Мазуркевічу, Пілсудскаму ўдалося ўцячы 14 мая 1901 г., арганізатарам уцёкаў быў Аляксандр Сулкевіч[pl]. Галоўны ўрач шпіталя, Атон Чачот, падаў прашэнне аб адстаўцы, якое задаволілі. Уцёкі забяспечылі Пілсудскаму пашану сяброў ППС. У 1902 г. ён быў абраны ў пашыраны склад ЦКР.

Спробы арганізацыі ўзброеных фарміраванняў

правіць

Пасля непрацяглага знаходжання ў Лондане Пілсудскі вярнуўся ў Польшчу і заспеў слабыя партыйныя структуры і апусцелую партыйную касу. У кароткі тэрмін распачаў рашучыя дзеянні, накіраваныя на паляпшэнне сітуацыі і радыкалізацыю дзеянняў арганізацыі. З 1902 г. распачалося выданне новага часопіса пад назвай «Барацьба» (Walka).

Падарожжа ў Японію

правіць

У лютым 1904 г., пад уплывам сітуацыі на Далёкім Усходзе, пачаў думаць пра арганізацыю падпольных баявых груп. Падчас руска-японскай вайны (19041905), жадаючы выкарыстаць клопаты царскага рэжыму, дзеячы ППС наладзілі неафіцыйныя кантакты з прадстаўнікамі іншых груповак, якія змагаліся за незалежнасць, у тым ліку і з Нацыянальнай Дэмакратыяй. У размовах з Раманам Дмоўскім пасрэднікамі былі Зыгмунт Баліцкі[pl] i Станіслаў Грабскі[pl]. Сацыялісты выказаліся за стварэнне польскіх легіёнаў у Японіі, якія б складаліся з палякаў-дэзертыраў з расійскай арміі. Да гэтай думкі дзеячы нацыянальна-дэмакратычнага руху аднесліся дастаткова скептычна. ППС спрабавала звязацца з японскімі пасольствамі ў Лондане і Парыжы, прапануючы ім перадачу разведвальнай інфармацыі ўзамен на падтрымку палякаў па пытаннях незалежнасці на будучай канферэнцыі пасля падпісання мірнага дагавора. Аднак гэтага не ўдалося зрабіць і ППС вырашыла накіраваць у Токіа Пілсудскага і Тытуса Філіповіча[pl].

Праз Лондан, Нью-Ёрк, Сан-Францыска i Ганалулу пасланцы ППС дасягнулі Токіа. Наведаўшы, між іншым, Генеральны Штаб, дэлегацыя заклікала японскі ўрад субсідаваць баявую арганізацыю ППС, дастаўкі зброі, падтрымаць вылучэнне польскага пытання на міжнароднай арэне і стварэнне польскага легіёна на тэрыторыі Японіі. Японскі ўрад на перамовах прадстаўляў генерал Ацушы Мурату, які адразу адмовіўся ад канцэпцыі стварэння польскіх узброеных аддзелаў. Сярод палякаў, з пункту гледжання японцаў, не было адзінства. У той час у Токіа знаходзіўся Раман Дмоўскі, які ствараў вобраз ППС, як маргінальнай групы, і займаўся толькі становішчам польскіх палонных з царскай арміі, якія ўтрымліваліся ў японскіх лагерах. Дмоўскі і Пілсудскі нават сустрэліся, але змест іх размовы застаўся не вядомы. Пасля лідар нацыянальных дэмакратаў склаў японскаму міністэрству замежных спраў дакладную запіску, у якой аднаўляў удзел у ваенным супрацоўніцтве з палякамі.

Дмоўскі імкнуўся праводзіць палітыку «разумнага згодніцтва». Па гэтай прычыне японцы не пайшлі на пагадненне з ППС. Усё скончылася перадачай апошняй 20 тысяч фунтаў[заўв 4].

Утварэнне атрадаў і паўваенных груп

правіць

Вярнуўшыся ў краіну, на канферэнцыі ЦКР у Кракаве Пілсудскі выказаўся за пачатак рашучых палітычных дзеянняў і ўзброеных выступленняў. Вынікам гэтай дзейнасці была дэманстрацыя 13 лістапада 1904 года на Грыбоўскай плошчы (Plac Grzybowski) ў Варшаве, якая перайшла ў вулічныя беспарадкі.

З пачаткам рэвалюцыі 1905 года Пілсудскі стварыў баявую арганізацыю ППС для барацьбы з самадзяржаўем. Ён стаў кіраўніком гэтай арганізацыі, якую зрабіў у значнай ступені незалежнай ад уплыву кіраўніцтва партыі, дзе пераважалі незадаволеныя радыкальнымі поглядамі Пілсудскага старыя дзеячы. Хутка колькасць членаў баявой арганізацыі дасягнула 2 тысяч. Яны здзяйснялі замахі на царскіх саноўнікаў, напады на павятовыя касы і цягнікі, якія перавозілі грошы, большая частка насельніцтва лічыла іх звычайнымі бандытамі. На такое стаўленне ўплывала і настроеная супраць ППС частка нацыянальнай дэмакратыі.

ППС-рэвалюцыйная фракцыя

правіць

У лістападзе 1906 г. у Вене адбываецца раскол у ППС. Пілсудскі ўзначаліў ППС-рэвалюцыйную фракцыю, у якую ўвайшла большасць членаў Баявой арганізацыі. Хутка ППС-РФ пачала сутыкацца з фінансавымі праблемамі, выйсцем з якіх былі ўзброеныя напады на банкі і паштовыя цягнікі з мэтай іх рабавання (г. зв. экспрапрыяцыі).

26 верасня 1908 г. баявая арганізацыя правяла ўдалую аперацыю пад Бязданамі, напаўшы на паштовы вагон цягніка, які праязджаў праз аддаленую на 25 км ад Вільні станцыю. Баевікі здабылі каля 200 тыс. рублёў. Грошы пайшлі на аплату пазык арганізацыі і падтрымку сем’яў арыштаваных і іх сем’яў.

Прыкладна ў той самы час Пілсудскі, які здаўна перажываў глыбокі крызіс у сямейных адносінах, знаёміцца з Аляксандрай Шчарбінскай. У іх нарадзіліся дзве дачкі — Ванда (1918) і Ядвіга (1920). Неафіцыйныя адносіны мелі месца да 1921 г., калі памёрла першая жонка Пілсудскага, што дазволіла Пілсудскаму 25 кастрычніка 1921 г. ажаніцца з Шчарбінскай.

Саюз актыўнай барацьбы

правіць
 
Здымак 1915—1918 гг.

Пад канец чэрвеня 1908 г. у Львове па ініцыятыве Пілсудскага з’явіўся падпольны Саюз актыўнай барацьбы[pl] (Związek Walki Czynnej), якім кіраваў Казімеж Саснкоўскі[pl]. Саюз быў звязаны з ППС-РФ, але імкнуўся не звяртаць увагі на партыйныя падзелы — далучаліся і іншыя, пераважна невялікія арганізацыі па барацьбе за незалежнасць, таму ў яго шэрагах апынуўся, між іншым, Уладзіслаў Сікорскі. Статут арганізацыі быў пазбаўлены партыйнай рыторыкі — Саюз, на думку Пілсудскага, павінны быў стаць асновай будучай польскай арміі. У жніўні 1909 г. Пілсудскі зноўку ўвайшоў у склад, абранага на з’ездзе ў Вільні ЦРК, стаўшы асобай, уплыў якой на пачынанні ў партыі быў вырашальным. Пілсудскі ў гэты час быў галоўным натхняльнікам антырасійскай пазіцыі палякаў, планаваўшых пры дапамозе Аўстра-Венгрыі вярнуць незалежнасць Польшчы (свае пастулаты ён змясціў у Практычных заданнях рэвалюцыі ў захопленых польскіх землях Расіі('Zadaniach praktycznych rewolucji w zaborze rosyjskim') у 1901), у адрозненні ад нацыянальных дэмакратаў, якія хацелі спярша аб’яднаць польскія землі пад царскім скіпетрам, а потым ужо імкнуцца да атрымання незалежнасці. Пазней дзейнасць арганізацыі была звязана з легальнымі польскімі структурамі — Саюзам стральцоў (Львоў), таварыствам «Стралец» (Кракаў) і Польскімі стралецкімі атрадамі.

У 1912 г. Пілсудскі абіраецца Галоўным камендантам Саюза стральцоў і атрымлівае псеўданім Мечыслаў. Кіраўніком яго штабу быў абраны Казімеж Саснкоўскі.

Адносіны Пілсудскага да беларусаў і беларускага руху падчас ранняга этапу дзейнасці (1899—1908)

правіць

Беларускі даследчык Юрый Кітурка піша пра гэта так: У другой палове 90-х г. ХIХ ст. беларускай праблематыцы Юзаф Пілсудскі аддаваў няшмат увагі. У гэты перыяд на землях былога ВКЛ яго найбольш цікавіла толькі барацьба з русіфікацыяй і суперніцтва з Бундам і расійскімі рэвалюцыянерамі за ўплывы сярод мясцовага пралетарыяту.

Упершыню пра беларусаў як пра асобную нацыю Пілсудскі грунтоўна выказаўся ў лісце да Леона Васілеўскага ад 19 лістапада 1899 г.

Асобна пра беларусаў Пілсудскі пісаў:

  Пра беларусаў дастаткова сказаць некалькі слоў — адзначыць неакрэсленасць іх нацыянальных пачуццяў і крыху пра ганенні на мову і рэлігію.  

У словах лідара ППС, несумненна, адчуваецца крайні прагматычны падыход да іншых нацый. У гэтым выпадку ён аддаў беларусам роўна столькі ўвагі, колькі яны, па яго меркаваннях, заслугоўвалі сілай нацыянальнага руху і ўзроўнем імкнення да самаарганізацыі. Пілсудскі добра ведаў, што ні адной аформленай беларускай групы на той час не існавала, асэнсаванне беларусамі сваіх нацыянальных інтарэсаў практычна не было адчувальным, таму ў барацьбе з царызмам ён разлічваў на іх значна менш, чым, напрыклад, на ўкраінцаў ці літоўцаў.

У той час Пілсудскі ўсвядоміў для сябе неабходнасць узброенай барацьбы з расійскай уладай. Ён складаў планы паўстання, у якіх Літва, Беларусь і Украіна заўсёды займалі важнае месца. лідар ППС разлічваў, што на гэтых землях па даўняй традыцыі актыўна падтрымаюць выступленне ў Польшчы. Ён разумеў, што калі б удалося ўзгадніць нацыянальна-вызваленчыя акцыі на тэрыторыях усёй былой Рэчы Паспалітай, то шанцы на перамогу ў Каралеўстве значна павялічыліся б.

У стаўленні будучага кіраўніка II Рэчы Паспалітай да беларускага, украінскага і літоўскага народаў у гэты перыяд няцяжка прасачыць важную рысу: яны заўсёды разглядаліся Пілсудскім як несумненныя патэнцыяльныя саюзнікі ў барацьбе польскіх сацыялістаў за незалежнасць Польшчы. Ён спадзяваўся, што разбудзіць іх палітычную свядомасць можна з меншымі высілкамі, чым у расіян, бо ў іх няма веры ў цара. Узначаліць барацьбу з царскім рэжымам павінен быў польскі пралетарыят, які, на думку лідара ППС, заваюе вольнасць не толькі для сябе, але і для іншых нацый. Аднак гэта была далёкая перспектыва, таму Пілсудскі і яго паплечнікі значна больш увагі аддавалі актывізацыі ўсіх магчымых сепаратных рухаў у Расійскай Імперыі.

Пілсудскі не пісаў пра ўзровень цывілізаванасці і культуры беларускага народа, але ўскосна даў зразумець, што беларусаў з заходніх губерняў ён ставіў вышэй за жыхароў усходу Беларусі. Лідар ППС бачыў розніцу паміж беларусамі-праваслаўнымі і беларусамі -каталікамі. Апошнія, на яго думку, мелі больш высокі ўзровень нацыянальнай самасвядомасці і актыўна працавалі над развіццём беларускай нацыі. Пілсудскі добра ведаў, што амаль усю працу пасля стварэння сваёй першай нацыянальнай партыі (БРП-БРГ-БСГ) правялі беларусы-каталікі і разумеў, што менавіта яны, нягледзячы на іх адносную нешматлікасць, з’яўляюцца галоўнай сілай у беларускім руху.

Рэвалюцыя 1905 г. істотна не змяніла стаўлення Пілсудскага да беларусаў. Растлумачыць гэта можна тым, што падзеі 1905—1907 г. на Беларусі значна саступалі сваім маштабам і ўздымам рэвалюцыйным акцыям у Расіі і Польшчы, а беларускі нацыянальны рух так і не здолеў стаць масавым і не знайшоў шырокай падтрымкі ў мясцовага насельніцтва.[9]

I сусветная вайна

правіць
 
Юзаф Пілсудскі са сваім штабам у Кельцах

У перыяд, які папярэднічаў выбуху Першай сусветнай вайны Пілсудскі заангажаваўся ў арганізацыю разнастайных паўваенных арганізацый у Галіцыі. На з’ездзе прыхільнікаў актыўнай барацьбы 25 жніўня 1912 у Закапанэ ён быў ініцыятарам стварэння Польскага вайсковага скарба.

1 снежня 1912, пад час Першай балканскай вайны Часовая камісія сканфедэраваных аб’яднанняў па барацьбе за незалежнасць (Komisja Tymczasowa Skonfederowanych Stronnictw Niepodległościowych) прызначыла Пілсудскага галоўным камендантам ваенных сіл. У 1913 годзе арганізаваў у Строжы, ля Ліманава, курс афіцэрскай школы Стралецкага саюза. Ён быў там адным з выкладчыкаў, апублікаваўшы пазней (пад псеўданімам Z. Mieczysławski) Ваенную геаграфію Царства Польскага, у якой аналізаваў размяшчэнне царскіх войск на польскіх землях у перспектыве магчымых баявых дзеянняў.

У пачатку 1914 г. Пілсудскі знаходзіўся ў Швейцарыі, Францыі i Бельгіі, дзе наведваў арганізаваныя на чужыне стралецкія аддзелы. Таксама чытае там шэраг лекцый на тэму паўстання 1863—1864 гг (у той самы час выйшла ў Познані яго праца пад назвай 22 студзеня 1863) i праблем у стварэнні польскіх узброеных сіл.[заўв 5].

Польскія легіёны

правіць
 
Штаб 1 пяхотнага палку ў Кельцах. Злева направа: дыпламат Міхал Сакальніцкі, Уладзіслаў Беліна-Пражмоўскі, шафёр, Казімеж Саснкоўскі, Мечыслаў Рыж-Траяноўскі, Юзаф Пілсудскі, Валерый Славек.
 
Пілсудскі і яго афіцэры ў 1915 г.

28 ліпеня 1914 г. распачалася аўстрыйска-сербская вайна. Яна стала пачаткам І сусветнай вайны. Ужо на наступны дзень Пілсудскі выдаў першыя загады пра мабілізацыю. 31 ліпеня Марыян Янушайціс-Жэгота канчаткова перадае пад яго камандаванне Польскія стралецкія атрады (Polskie Drużyny Strzeleckie) ў Львове. Пад апекай Аўстрыі з таварыства «Стралец», Польскага гімнастычнага таварыства «Сокал» i «Барташовых дружын» (Drużyny Bartoszowe) паўстала Першая кадравая кампанія, сфарміраваная 3 жніўня ў Кракаўскім парку «Блоня»[pl]. Яна налічвала 144 салдаты, якімі камандаваў Tадэвуш Каспшыцкі[pl]. Пілсудскі разглядаў гэты аддзел як месца падрыхтоўкі кадраў для будучага польскага войска. Кампанія вырушыла 6 жніўня ў бок Мехава, да Mіхалавіцаў[pl], знішчаючы расійскія памежныя знакі.

12 жніўня 1914 г., пасля таго, як легіёны ўвайшлі ў Царства польскае Пілсудскі выдае зварот, пасля ўваходжання польскіх войск у межы Царства Польскага, у якім абвяшчаўся камендантам польскіх войск, падначаленых створанаму ў Варшаве Нацыянальнаму ўраду. Гэта было дзеянне дыверсійнага характару, якое мела мэтай распаліць паўстанне на польскіх землях Расійскай імперыі (у рэальнасці такі ўрад ніколі не існаваў). Войскі Пілсудскага, аднак, не віталі з энтузіязмам — бо ўспрымалі за групу парушальнікаў і ўзурпатараў.

У той самы дзень, 12 жніўня, расчараваныя аўстрыйскія ўлады пажадалі, каб Пілсудскі на працягу 48 гадзін распусціў стралецкія атрады, альбо каб стральцы ўвайшлі ў звычайныя аўстрыйскія падраздзяленні. Сам камендант сцвярджаў, што стрэліць сабе ў лоб у выпадку ажыццяўлення гэтага распараджэння. Ёсць меркаванні, што 13 жніўня ў доме Фелікса Пшыпкоўскага[pl] ў Ёнджэеве ён спрабаваў скончыць жыццё самагубствам, пра гэта сведчыла дзірка ад кулі ў шафе яго кабінета. Потым, зрэшты, было ўстаноўлена, што гэта было выпадковае здарэнне падчас чысткі зброі.

У Кельцах людзі ў паніцы замыкалі дзверы і вокны перад атрадамі, якія ўваходзілі ў горад. У такой сітуацыі палітыкі прааўстрыйскай арыентацыі (галіцыйскія нацыянальныя дэмакраты i кансерватары) стварылі 16 жніўня 1914 г. у Кракаве Галоўны нацыянальны камітэт (Naczelny Komitet Narodowy), якому з гэтага часу павінны былі падначальвацца польскія атрады. У дадатак, незадаволеным пачынаннямі Пілсудскага засталося аўстрыйскае ваеннае камандаванне[заўв 6]. Яму пагражалі адкліканнем і ўключэннем палякаў у шэрагі аўстра-венгерскай арміі. У такой сітуацыі Пілсудскі пачынае перамовы з членамі Галоўнага Нацыянальнага камітэта — было падпісана пагадненне, у якім Пілсудскі адмовіўся ад склікання Нацыянальнага ўрада (Rządu Narodowego) ўзамен за тое, што кіраўніцтва над стралецкімі атрадамі застанецца ў яго руках. Дамовіліся, што кіраваць будучымі польскімі легіёнамі павінен будзе Камітэт, як мясцовае заканадаўчае прадстаўніцтва. Меркавалася, што будуць створаны два легіёны — у Заходняй і Усходняй Галіцыі, кіраўнікамі павінны стаць палякі, у званні палкоўнікаў і генералаў, дэлегаваныя з аўстра-венгерскай арміі.

У адносінах да роспуску Усходняга легіёну, Пілсудскі не падпарадкаваўся пастанаўленням ГНК аб тым, каб не набіраць у Заходні легіён жыхароў Царства Польскага. 5 верасня 1914 г. стварыў у Кельцах Польскую нацыянальную арганізацыю (Naczelny Komitet Narodowy), якую падтрымлівалі нямецкія ваенныя ўлады. Аднак з-за таго, што нямецкія войскі не змаглі захапіць Варшаву, Пілсудскі вымушаны быў падпарадкаваць ПОН ГНК у лістападзе 1914 г.

Адначасова ў кастрычніку 1914 г. Пілсудскі ініцыяваў стварэнне Польскай вайсковай арганізацыі (Polskiej Organizacji Wojskowej), тайнага таварыства, якое дзейнічала на ўсіх польскіх землях. Ён стаў галоўным камендантам гэтай структуры[10].

Пасля таго, як расійскія войскі разбілі армію аўстрыйскага генерала Віктара Данкля, Пілсудскаму было загадана вярнуцца разам з І Кадравай кампаніяй у Галіцыю. Хутка, аднак, ён вымушана зноў вярнуўся на тэрыторыю Царства Польскага, праводзячы рашучыя наступальныя дзеянні супраць расійскіх войск, пакуль аўстрыйская армія паводзіла сябе даволі пасіўна. Падчас таго, як наступленне царскіх войскаў развівалася, Пілсудскі вырашыў адыходзіць, незалежна ад загадаў аўстрыйскага камандавання, імкнучыся дасягнуць Кракава. Пад Малой Улінай, аддзелы каменданта выканалі рызыкоўны манеўр, вырываючыся з атачэння царскімі войскамі і дасягнуўшы 11 лістапада Кракава. Праз чатыры дні Пілсудскі атрымаў званне «брыгадзір»(brygadier)[заўв 7], a 22 чэрвеня 1915 г. быў адзначаны аўстра-венгерскім Ордэнам Жалезнай Кароны[pl].

У другой палове жніўня 1915 г. Пілсудскі з’явіўся ў Варшаве, якую ўжо занялі нямецкія войскі. Там, між іншым, робіць агляд аддзелаў Польскай ваеннай арганізацыі (пад кіраўніцтвам Тадэвуша Жулінскага[pl]), дамогшыся, у рэшце рэшт, уключэння варшаўскага батальёна ПАВ у І Брыгаду. Заблакаваў далейшае вербаванне ў Легіёны, дамагаючыся ад нямецкіх і аўстрыйскіх уладаў згоды на фарміраванне незалежнага польскага ўрада і польскай арміі.

27 лютага 1916 г. у Kарасыне Пілсудскі вяртаецца да рымска-каталіцкага веравызнання. Акт вырачэння пратэстантызму, прыгатаваны капеланам 1 палка кс. Генрыкам Цепіхале, утрымліваўся ў таямніцы. Сведкамі гэтай падзеі былі Казімеж Саснкоўскі і Баляслаў Венява-Длугашоўскі[11].

29 ліпеня 1916 г. брыгадзір Пілсудскі адмовіўся ад камандавання, жадаючы выказаць свой пратэст супраць грэблівых адносін да легіёнаў i непрызнання іх польскім войскам, якое змагаецца за незалежнасць. Яго накіравалі ў водпуск, адстаўка была прынята толькі 26 верасня. Гэта адстаўка выклікала масавую адмову палякаў ад службы ў войску. У тым ліку і з-за гэтага 5 лістапада 1916 г. Германская імперыя i Аўстра-Венгрыя складаюць пракламацыю (г.зв. Акта 5 лістапада) упершыню дэкларуючы стварэнне незалежнай польскай дзяржавы на землях Расійскай імперыі, акупаваных войскамі цэнтральных дзяржаў. Галоўным матывам для выдання такой пракламацыі было жаданне атрымаць шматмільённую польскую армію — саюзніка ў барацьбе з Расіяй. Акт 5 лістапада ставіць пытанне аб незалежнасці Польшчы згодна з міжнародным правам i прымусіў Вялікабрытанію i Францыю націснуць на царскую Расію, якая разглядала «польскае пытанне» як сваю ўнутраную праблему да саступак на карысць польскага пытання. Як вынік — Пілсудскі прапанаваў генерал-губернатару Гансу Хатвігу фон Беселеру — аўтару пракламацыі — сваю дапамогу ў арганізацыі польскай арміі на баку цэнтральных дзяржаў.

У Варшаве

правіць
 
Вітанне Юзафа Пілсудскага — пасярэдзіне ў мундзіры без пояса — на Венскім вакзале ў Варшаве 12 снежня 1916 года.
 
Пілсудскі з Галоўным камандаваннем Польскай ваеннай арганізацыі ў 1917 годзе

12 снежня 1916 г. Пілсудскі прыехаў у Варшаву, дзе на Венскім вакзале яго віталі натоўпы людзей. Праз некалькі дзён увайшоў у склад Часовай дзяржаўнай рады (Tymczasowa Rada Stanu), дзе стаў рэферэнтам Ваеннай камісіі (яе статус нямецкія ўлады спецыяльна панізілі, яна не была нават дэпартаментам — у той час адпаведнік міністэрства). З 16 студзеня 1917 г. Польская ваенная арганізацыя падпарадкаваная ЧДР. У адпаведнасці са спадзяваннямі Пілсудскага ваенная перавага стала пераходзіць на бок Антанты; у Расіі адбылася Лютаўская рэвалюцыя. У гэтай сітуацыі Пілсудскі 2 ліпеня — выходзіць з ЧРД, заклікае польскіх салдат не прыносіць прысягі на вернасць Германіі, за што каля 3300 палякаў з былога Царства Польскага было інтэрнавана; прыкладна 3500 салдат з Галіцыі ўключылі ў склад аўстра-венгерскай арміі і выслалі ў Італію. Таксама распачаліся масавыя арышты барацьбітоў за незалежнасць — за краты трапілі, у тым ліку, Валерый Славек, Вацлаў Ёнджэевіч[pl] i Адам Скварчынскі[pl].

Арышт у Магдэбургу

правіць

Пілсудскі быў арыштаваны[заўв 8] 22 ліпеня 1917. Яго перавезлі ў гданьскую турму, адкуль праз астрог у Шпандау і крэпасці Весэль трапіў у Магдэбург. Праз некалькі месяцаў да яго далучыўся Казімеж Саснкоўскі[pl]. Падчас арышту (7 лютага 1918) у Пілсудскага і Аляксандры Шчарбінскай нарадзілася першая дачка  — Ванда. Ад моманту яго арышту, і да таго вялікая папулярнасць, — як ахвяры пераследаванняў і сімвала барацьбы з акупантамі — яшчэ болей узрастае. Становішча на фронце, якое стала пагаршалася, прымусіла немцаў разгледзець пытанне аб вызваленні Каменданта. Да яго прыслалі графа Гары Кеслера, якому было патрэбна здабыць ад Пілсудскага афіцыйную заяву, што той не стане чыніць немцам нічога благога. Аднак Пілсудскі катэгарычна адмовіўся падпісаць «дэкларацыю лаяльнасці». Аднак з выбухам у Германіі Лістападаўскай рэвалюцыі, у крэпасці з’явіліся два нямецкія афіцэры, апранутыя ў цывільнае адзенне[12], якія спярша перавезлі Пілсудскага і Саснкоўскага ў Берлін, адкуль спецыяльным цягніком яны былі накіраваны далей у Варшаву.

Найбольш імавернай прычынай нечаканага звальнення Пілсудскага была боязь нямецкага Генеральнага Штаба таго, што нямецкая рэвалюцыя можа злучыцца з бальшавіцкай. Прадухіліць гэта магло з’яўленне бар’ера ў выглядзе польскай дзяржавы. Настроі ў Германіі хутка змяніліся, бо беспарадкі ў Берліне, Магдэбургу, Гамбургу і іншых гарадах былі ліквідаваныя, але Польская дзяржава ўжо стала фактам.

Вяртанне

правіць

10 лістапада 1918 Пілсудскі прыбывае да Варшавы, дзе на вакзале яго прывіталі, між іншымі, член Рэгенцкай рады (Rada Regencyjna), князь Здзіслаў Любамірскі[pl] і кіраўнік Галоўнага камандавання Польскай ваеннай арганізацыі, Адам Коц[pl]. Рада прадугледжвала для Пілсудскага функцыі ваеннага міністра ў кабінеце Юзафа Свяжынскага. У гэты час ужо з’яўляліся мясцовыя асяродкі польскай улады на тэрыторыях, якія калісьці ўваходзілі ў склад Аўстра-Венгрыі, Расіі і Прусіі: народны ўрад левай арыентацыі Дашынскага ў Любліне, Польская ліквідацыйная камісія (Polska Komisja Likwidacyjna) у Кракаве (Вінцэнты Вітас), Нацыянальная рада (Rada Narodowa), Пазнаньская Галоўная народная рада (Naczelna Rada Ludowa) (Войцех Карфанты[pl]). Дзякуючы гэтым арганізацыям, утваралася структура польскай дзяржаўнасці. Пілсудскі гарантаваў нямецкім салдатам бяспечнае вяртанне ў ахопленую рэвалюцыяй Германію. Такім чынам, удалося абмінуць першую з небяспек, якія пагражалі будучай незалежнасці. 11 лістапада Рэгенцкая рада перадала Пілсудскаму кантроль над войскам, а 12 лістапада — даручылі місію стварэння нацыянальнага ўрада. Пілсудскі вырашыў запрасіць у Варшаву ўрад Дашынскага ў Любліне, хоць і ведаў, што няма такой партыі, якая б змагла развязаць усе праблемы («Nie ma stronnictwa, czy partii, która by mogła powiedzieć, że własnymi siłami da radę wszystkim trudnościom»). З-за гэтага Пілсудскі вырашыў уключыць у склад ураду прадстаўнікоў і іншых партый. Гэта была нялёгка бо Пілсудскі, у першую чаргу, быў дзеячом левай арыентацыі.

14 лістапада Рэгенцкая рада скончыла сваю дзейнасць, перадаючы ў рукі каменданта свае цывільныя і ваенныя абавязкі. У выніку Пілсудскі фармальна, на некалькі дзён (да 22 лістапада 1918), стаў рэгентам Царства Польскага — да таго часу, калі ім было прынята рашэнне аб тым, што новая дзяржава будзе рэспублікай, а не манархіяй, як раней. Пілсудскі стаў таксама галоўнакамандуючым польскай арміі. Ужо 16 лістапада як кіраўнік дзяржавы афіцыйна абвясціў пра з’яўленне на міжнароднай арэне незалежнай Польскай дзяржавы. Такім чынам, ён фактычна стаў дыктатарам, першай задачай якога было ўтварэнне ўрада. На чале кабінета першапачаткова мусіў знаходзіцца Дашынскі, аднак не справіўшыся з гэтым, фарміраванне ўрада было даручана Енджэю Марачэўскаму. Склад кабінета які распачаў дзейнасць 18 лістапада быў падобны на склад люблінскага ўрада. Пілсудскі атрымаў у кабінеце пасаду Міністра ваенных спраў. Аднак пасля таго, як ён узяў сабе тытул Кіраўніка дзяржавы (Naczelnika Państwa) (ён паходзіць з часоў паўстання Касцюшкі 1794 года), адмовіўся ад пасады ў кабінеце Марачэўскага.

Кіраўнік дзяржавы

правіць

26 лістапада Пілсудскі выдае дэкрэт аб правядзенні выбараў ва Устаноўчы сход (Konstytuanta). Крыху раней быў выдадзены дэкрэт, які ўводзіў 8-гадзінны рабочы дзень і 46-гадзінны рабочы тыдзень. Таксама займаецца справамі парыжскага Нацыянальнага польскага камітэта (Komitet Narodowy Polski(КНП) (1917—1919)), у складзе якога знаходзіліся Раман Дмоўскі i Ігнацы Падарэўскі, прызнанага заходнімі дзяржавамі ў якасці польскага ўрада ў выгнанні. Пілсудскі пасля перамоў з прадстаўніком КНП Станіславам Грабскім, надзяліў камітэт правамі прадстаўляць Польшчу ў Версалі, дзе падводзіліся вынікі I Сусветнай вайны. У склад польскага прадстаўніцтва на мірных перамовах увайшлі таксама палітыкі з Польшчы (між іншымі і Ігнацы Дашынскі), як і дзеячы польскай эміграцыі (polonijni) (напрыклад Уладзіслаў Міцкевіч, сын Адама Міцкевіча). У сярэдзіне снежня Пілсудскі накіраваў у Францыю Баляслава Вяняву-Длугашоўскага, каб той пераканаў генерала Юзафа Галера[pl] ў мэтазгоднасці перакідвання Польскай арміі з Францыі (г.зв. Сіняй арміі) у Польшчу і яе выкарыстання на «крэсах». Лісты таксама былі накіраваныя Раману Дмоўскаму i французскаму маршалу Фердынанду Фошу (апошняга запэўніваў, што прагне наладзіць польска-французскае ваеннае супрацоўніцтва).

Сам Пілсудскі накіраваўся ў Львоў, дзе ішлі польска-ўкраінскія сутыкненні. Адначасова да кіраўніка дзяржавы даходзіла інфармацыя аб выбуху 27 снежня вялікапольскага паўстання. Пілсудскі не мог дапамагчы паўстанцам у ваенным плане і абмежаваўся накіраваннем на захад генерала Юзафа Доўбар-Мусніцкага.

Урад Марачэўскага задумваўся як часовы, Пілсудскі планаваў, што яго зменіць Ігнацы Падарэўскі. Пасля няўдалай спробы дзяржаўнага перавароту, аўтарамі якога былі праціўнікі Пілсудскага — Марыян Янушайціс-Жэгота[pl], Яўстах Сапега[pl] i Ежы Здзяхоўскі[pl]. Хутка пасля гэтых падзей 18 студзеня 1919 кіраўнік польскай дзяржавы прызначыў прэм’ерам Падарэўскага. Адным з наступных дэкрэтаў Пілсудскага гэтага часу быў дэкрэт аб гарадскім самакіраванні — 4 лютага 1919.

26 студзеня 1919 адыліся выбары ў Сейм. На іх перамог Народна-нацыянальны саюз (Związek Ludowo-Narodowy), але ён не атрымаў дастатковай колькасці галасоў, не толькі каб скінуць урад Падарэўскагa, але пагатоў і адсунуць з пасады Пілсудскага. 20 лютага 1919, на трэцім пасяджэнні, скончыўся перыяд часовага знаходжання на пасадзе кіраўніка дзяржавы — Сейм надаў Пілсудскаму паўнамоцтвы кіраўніка дзяржавы, выдаючы Uchwałę Sejmu Ustawodawczego z dnia 20 lutego 1919 w sprawie powierzenia Józefowi Piłsudskiemu dalszego sprawowania urzędu Naczelnika Państwa. Гэта пастанова атрымала назву «Малой Канстытуцыі».

Польска-савецкая вайна

правіць

Адносна Расіі Пілсудскі заўсёды прытрымліваўся такой думкі:

  (калі супраць) Немцаў заўсёды мы маглі знайсці саюзнікаў, якія б дзейнічалі ў сваіх інтарэсах — і ў магчымым сутыкненні з імі мы б не дзейнічалі асобна, то наадварот выглядала справа ў адносінах да Расіі[13].  

Пілсудскі імкнуўся да ліквідацыі пагрозы для Польшчы з усходу. Ён планаваў утварэнне на гэтых рубяжах некалькіх нацыянальных дзяржаў, якія пазней увайшлі б у федэрацыю на чале з Польшчай. Яны б мусілі стварыць своеасаблівы заслон перад Расіяй. Рэалізацыя такіх планаў патрабавала вялікага ваеннага патэнцыялу, аднак у той час польскае войска налічвала толькі 200 тыс. чалавек і ўсё яшчэ чакалася прыбыццё арміі Галера.

Кіраўнік дзяржавы разумеў, што ні «белыя» ні «чырвоныя» не захочуць адраджэння Польшчы, Пілсудскі прадпрымае рызыкоўны паход на Вільню. Гэта было раўназначна пачатку вайны з бальшавіцкай Расіяй. Першыя баявыя сутыкненні мелі месца ўжо 17 лютага 1919. Вільня пасля трох днёў баёў была занятая 21 кастрычніка. Аднак спроба Міхала Ромера стварыць урад адроджанага Вялікага Княства Літоўскага была беспаспяховай.

Пасля захопу Вільні галоўныя баявыя дзеянні распачаліся ва Усходняй Галіцыі. Польскае наступленне на паўднёвым усходзе распачалася 14 мая. Былі заняты Галіч i Станіславаў. У Парыжы было заключана пагадненне паміж Падарэўскім i прадстаўніком украінскага атамана Сымона Пятлюры, у якім гаварылася аб супольнай барацьбе з бальшавікамі. Аднак пагадненне не было рэалізавана — Францыя непакоілася, што пагоршацца стасункі з «белым» генералам Антонам Дзянікіным. Тым часам Пілсудскі прыбывае на фронт і арганізоўвае новае наступленне (пачалося 28 чэрвеня). Як вынік, польскія войскі захапілі Цярнопаль і дайшлі да ракі Збруч. Польскія сілы працягвалі рухацца наперад. Адначасова была спроба дамовіцца з бальшавікамі — Пілсудскі, у тым ліку, накіраваў лісты Юліану Мархлеўскаму, у якім абяцаў затрымку наступлення ў замен на ўтварэнне Чырвонай арміяй нейтральнага пояса шырынёй 10 км. Ленін аднак зацягваў час, маючы поспехі ў барацьбе з «белымі». У гэтай сітуацыі Пілсудскі вырашыў інтэнсіфікаваць супрацоўніцтва з украінскімі сіламі Пятлюры.

Пасля восеньскіх атак на ўрад у снежні 1919 адышоў са сваёй пасады Падарэўскі, што ўскладніла становішча Пілсудскага, бо ён лічыў экс-прэм’ера сувязным звяном паміж Польшчай і Захадам, а яго адыход мог паўплываць на страту польскіх уплываў у Вашынгтоне. Пілсудскі ў сувязі з атакамі пісаў Падарэўскаму як раз перад яго адстаўкай:

  пэўна гэта робіцца па загаду зверху. Бо перад тым атакавалі перадусім мяне, шкадуючы Вас, цяпер, калі тая атака не ўдалася, ідзе атака на Вас з літасцю да маёй асобы. Зваліць абодвух падаецца гэтым панам дужа цяжкім заданнем, дык яны імкнуцца скінуць хоць аднаго, каб на яго месца паставіць кагосьці са сваіх аўтарытэтаў.[14].  

Наступным прэм’ерам стаў набліжаны да Народна-нацыянальнага саюза Леапольд Скульскі, хоць «сілавыя» аддзелы і далей былі пад кантролем людзей Пілсудскага.

28 лютага 1920 у Пілсудскага нарадзілася другая дачка — Ядвіга.

Паход на Кіеў

правіць

Пілсудскі лічыў, што польскі марш на Маскву — мерапрыемства, якое будзе мець мала шанцаў на поспех. Замест гэтага належыць бальшавікам:

  наступіць на такое балючае месца, каб не маглі ні ўхіліцца ні ўцячы. Масква такім месцам не з'яўляецца, Кіеў, Украіна — гэта іх нерв.[15].  

Згодна з гэтымі планамі, было падтрымана з’яўленне ў пачатку 1920 г. ў Варшаве, пад апекай польскага ўрада, расійскага Нацыянальнага камітэта, які прадстаўляў г. зв. «трэцюю», дэмакратычную Расію, якая б пагадзілася на існаванне незалежных Польшчы і Украіны.

Адначасова, пасля перамоў з атаманам Пятлюрай, былі падпісаныя дзве дамовы: палітычная (21 красавіка) і ваенная (24 красавіка). Яны гарантавалі дапамогу ў стварэнні Украінскай дзяржавы з боку Польшчы i ваенную дапамогу ў барацьбе з бальшавікамі з боку Украіны. Пілсудскі (з 19 сакавіка першы маршал Польшчы) загадаў распачаць 25 красавіка польскае наступленне. Яго мэтай быў захоп Кіева і вяртанне УНР. Першапачаткова польскія войскі дзейнічалі паспяхова, захопліваючы шмат палонных і хутка займаючы ўкраінскія тэрыторыі. 7 мая польскія і ўкраінскія часткі ўвайшлі ў Кіеў, у якім не было абаронцаў. Пілсудскі накіраваўся ў захопленую сталіцу Украіны з візітам, дзе заставаўся некалькі гадзін. Пасля вяртання ў Варшаву 18 мая, маршалак Сейму Войцех Трампчынскі[pl] (выстаўлены Нацыянальнай Дэмакратыяй), вітаючы Пілсудскага, прыраўнаваў яго дзеянні да дзеянняў Баляслава Храбрага.

Адказам бальшавікоў на поспехі войска польскага былі контрнаступы: на поўначы — пад камандаваннем Міхаіла Тухачэўскага, і на поўдні — пад кіраўніцтвам Сямёна Будзённага, камандуючага 1-ай Коннай арміяй. Удар на поўдні прывёў да прарыву фронту. Пілсудскі, аднак, не збіраўся абараняць Кіеў — польскія аддзелы пад кіраўніцтвам Эдварда Рыдз-Сміглага пакінулі горад 10 чэрвеня 1920. Маршал планаваў перамясціць яго армію каб мець магчымасць атакаваць Будзённага, Але Рыдз-Сміглы альбо не зразумеў загаду, альбо загад зусім да яго не трапіў — Конармія прарвала фронт і польскія падраздзяленні былі вымушаныя адысці. На той час у бальшавікоў ужо была значная колькасная перавага.

На поўначы Пілсудскі планаваў утрымаць Вільню і затрымацца на лініі старых нямецкіх умацаванняў. Аднак недахоп вытрымкі і капітулянцкія настроі генерала Станіслава Шэптыцкага падарвалі гэты план. Чырвоная армія рухалася да Варшавы, праходзячы па 20 км у дзень.

Бітва за Варшаву

правіць
 
Пілсудскі i Рыдз-Сміглы падчас польска-савецкай вайны ў 1920 г.
 
Бельведэр у Варшаве, сядзіба кіраўніка дзяржавы (Naczelnika Państwa), а пазней — Прэзідэнта Польшчы
 
Юзаф Пілсудскі і Юзаф Галер падчас агляду войск, якія вяртаюцца пасля пераможнай бітвы пад Варшавай

Крах пад Кіевам выклікаў хвалю крытыкі Пілсудскага ў Польшчы.

  Распачатае супраць яго наступленне з удзелам тагачасных акул пяра, такіх як Станіслаў Стронскі ці Адольф Навачынскі займала бадай столькі ж месца на старонках газет, што і апошнія навіны з тэатру баявых дзеянняў[16].  

9 чэрвеня сышоў урад Скульскага; яго месца заняў кабінет, створаны Уладзіславам Грабскім.

1 ліпеня Заканадаўчы Сейм стварыў «Раду абароны дзяржавы» (Rada Obrony Państwa(ROP)), якая хоць і дзейнічала пад кіраўніцтвам Пілсудскага, аднак у пэўнай ступені абмяжоўвала яго ўладу. Насуперак пазіцыі маршала Рада звярнулася да саюзніцкай Найвышэйшай рады з просьбай аб пасрэдніцтве ў мірных перамовах. Пастановы Рады былі для Польшчы вельмі нявыгадныя, а на думку Пілсудскага — капітулянцкія (між іншым таму, што Антанта прызнавала «лінію Керзана» усходняй мяжой Польшчы). Аднак распачаліся мірныя перамовы, на якія накіравалася дэлегацыя новага ўрада, створанага Вінцэнты Вітасам 24 ліпеня.

Атакі на Пілсудскага, звязаныя з паражэннямі на фронце, працягваліся. 19 ліпеня на пасяджэнні РАД Раман Дмоўскі абвінаваціў яго ў дэзарганізацыі арміі і запатрабаваў грунтоўных змен пры дапамозе афіцэраў, якіх прыслалі з Захаду. Трошкі пазней ксёндз Станіслаў Адамскі[pl], дэлегат ад Вялікапольшчы, наўпрост абвінаваціў Пілсудскага ў здрадзе. У адказ маршал запрапанаваў, каб РАД вынесла яму вотум даверу, які быў атрыманы. Час, які застаўся да чаканага бальшавіцкага штурму Варшавы, Рада абароны дзяржавы прызначыла для дапрацоўкі абарончай стратэгіі. У той час Пілсудскі распрацаваў план контрудару з-пад Брэста, які аднак быў захоплены бальшавікамі яшчэ да таго, як удалося перадыслакаваць патрэбную колькасць ваенных сіл.

У ноч з 5 на 6 жніўня Пілсудскі ў Бельведэры разважаў над магчымасцю наступу, а ўранні правёў размову з генералам Развадоўскім, што прывяло да распрацоўкі аперацыйнага загаду № 8358/III — сумеснага дасягнення Пілсудскага, Казімежа Саснкоўскага[pl], генерала Тадэвуша Развадоўскага[pl] i Максіма Вейганда[pl][17]. Ён сфармуляваў план канцэнтрацыі і контрнаступу польскай арміі на рацэ Вепш. Вялікае значэнне для ходу бітвы над Віслай меў чарговы загад № 10 000 ад 10 жніўня 1920 года, распрацаваны па ініцыятыве кіраўніка штаба, генерала Развадоўскага. Згодна з ім, Вярхоўны кіраўнік (Naczelny Wódz) адмовіўся ад далейшага ўзмацнення ўдарнай групы, якая павінна была атакоўваць на Вепшы. Загад даў магчымасць некалькім дадатковым дывізіям узяць удзел у барацьбе падчас найдраматычнейшага здарэння: 14 жніўня 1920 г. бальшавікі прарвалі польскую лінію абароны пад Радзымінам i 5 армія генерала Уладзіслава Сікорскага падчас сутыкненняў каля ракі Вкры павінна была адбівацца ад пераўзыходзячых савецкіх сіл.

12 жніўня Юзаф Пілсудскі накіраваўся ў штаб-кватэру ў Пулавах, дзе ў хвіліну слабасці адмовіўся ад пасад Кіраўніка дзяржавы (Naczelnika Państwa) і Вярхоўнага кіраўніка (Naczelnego Wodza) на карысць прэм’ера Вітаса. У лісце да прэм’ера адзначаў, што, на яго думку, калі перамовы з бальшавікамі не прынеслі плёну, Польшча павінна разлічваць на дапамогу краін Антанты, а тыя непасрэдна звязваюць яе з сыходам маршала з пасадаў. Вітас, аднак, адстаўкі не прыняў.

Азначаныя падзеі мела месца напярэдадні Варшаўскай бітвы, якая адбывалася з 13 да 25 жніўня 1920 г. На працягу першых чатырох дзён бітвы савецкае наступленне, якое паспяхова развівалася, прывяло да таго, што адзін з бальшавіцкіх флангаў пасунуўся наперад і адкрыўся. Ударная група, якой кіраваў Пілсудскі,16 жніўня выйшла ў тыл Чырвонай арміі і атакавала адкрыты фланг. Гэта ўдар па бальшавіках, стаў вырашальным эпізодам, які азначаў поўны поспех польскага плана.

Стратэгічны поспех і палітычнае паражэнне

правіць

Ваенны поспех канчаткова быў замацаваны ў бітве на Нёмане, якая распачалася 20 верасня 1920 г. 25 верасня польскія атрады вызвалілі Гродна, а ўзятыя ў кляшчы рэшткі арміі Тухачэўскага былі вымушаны адыходзіць далей на Усход.

Неўзабаве пасля гэтага меў месца г.зв. бунт генерала Жалігоўскага, які, згодна з даручэннем Пілсудскага, робіць выгляд, што не падначальваецца загадам ваеннага камандавання і 9 кастрычніка займае Віленскую акругу, што прывяло да ўтварэння на гэтай тэрыторыі г. зв. Сярэдняй Літвы. Баявыя дзеянні афіцыйна былі перарваны ў выніку падпісання 12 кастрычніка 1920 у Рызе дамовы аб перамір’і ў вайне з бальшавікамі. Канчаткова вайна завяршылася падпісаннем Рыжскага мірнага дагавора.

Поспех Польшчы і яе арміі быў поўны, аднак Рыжскі мір і сілавое вырашэнне «літоўскай праблемы» азначалі крах палітычнай канцэпцыі, якая прадугледжвала ўтварэнне з краін былой Рэчы Паспалітай г.зв. «канфедэрацыі Міжмор’я». Парадаксальна, але дзеянні Пілсудскага прывялі да рэалізацыі канцэпцыі яго найвялікшага палітычнага апанента — Рамана Дмоўскага — які выступаў за асіміляцыю нацыянальных меншасцей у польскай нацыянальнай дзяржаве.

1921—1925 гг

правіць
 
Уручэнне ордэнаў Virtuti Militari ветэранам паўстання 1863—1864 гг Кіраўніком дзяржавы Юзафам Пілсудскім ля Варшаўскай цытадэлі 5 жніўня 1921 г.

18 сакавіка 1921 г. быў падпісаны Рыжскі мір з бальшавіцкай Расіяй. Распачаўся перыяд стабілізацыі і развіцця. 17 сакавіка была прынятая Канстытуцыя, у стварэнні якой Пілсудскі не прымаў удзелу. Баючыся, што будучы прэзідэнт будзе імкнуцца да дыктатуры(меркавалася, што ім будзе менавіта Пілсудскі), аўтары тэксту асноўнага закону абмежавалі паўнамоцтвы Кіраўніка дзяржавы. Акрамя ўхвалы асноўнага закону, Заканадаўчы сейм працягнуў тэрмін уласных паўнамоцтваў, і тым самым тэрмін абавязковага дзеяння «Малой Канстытуцыі».

У ноч з 16 на 17 жніўня 1921 г. у Кракаве памёрла першая жонка Юзафа Пілсудскага, Марыя. Да канца жыцця яна не згаджалася на развод, нягледзячы на тое, што яе муж здаўна жыў з Аляксандрай Шчарбінскай, з якой Пілсудскі 25 кастрычніка ажаняецца, а потым разам з жонкай пераязджае ў Бельведэрскі палац.

Тым часам урад Вітаса перажываў крызіс — грамадства было незадаволена адносінамі ўлады да паўстання ў Верхняй Сілезіі, якое выбухнула ў маі 1921 г. Пілсудскі доўга не прымаў адстаўкі кабінета Вітаса, але ў верасні яго змяніў Антоні Панікоўскі, які стаяў на чале г. зв. «кабінету прафесіяналаў». Маршал увёў у яго склад сваіх прыхільнікаў, сярод іншых там быў і Казімеж Сасноўскі (займаў пасаду кіраўніка ваеннага ведамства).

Замах на Пілсудскага ў Львове

правіць

25 верасня 1921 г. Пілсудскі пазбег смерці падчас замаху, які зрабіў на яго ўкраінец Сцяпан Федак[uk], член адной з украінскім арганізацый, якія змагаліся за незалежную Украіну. Няўдалы замах на Пілсудскага меў месца ў Львове — Федак стрэліў тры разы, але параніў толькі ваяводу Казімежа Грабоўскага[pl][18].

Урад Панікоўскага не супрацоўнічаў з Пілсудскім так шчыльна, як кабінет Вітаса. Гэты ўрад складае пагадненне з бальшавіцкай Расіяй, згодна з якім Польшча абавязвалася не даваць болей прытулку Пятлюры, у замен на выплату доўгу Польскай дзяржавы. Такія адносіны да атамана[заўв 9] сустрэліся з вялікім незадавальненнем Кіраўніка дзяржавы. Пілсудскі не згаджаўся з канцэпцыяй знешняй палітыкі, якую праводзіў кіраўнік МЗС Канстанцін Скірмунт. Пасля заключэння Веймарскай рэспублікай i бальшавіцкай Расіяй Рапальскага пагаднення, маршал пачаў ціснуць на ўрад, каб змусіць апошні да адстаўкі. 6 чэрвеня 1922 Пілсудскі заявіў, што падчас выбараў кіраваць дзяржавай павінен кабінет, які мае шырокую падтрымку сярод грамадства — каманда Панікоўскага яе не мае, таму павінна сысці. Праціўнікі Пілсудскага паставілі яму ў віну гэтае сцвярджэнне, сцвярджаючы, што такім чынам ён імкнецца атрымаць дыктатарскую ўладу.

Кабінетавы крызіс у 1922 г.

правіць
 
Юзаф Пілсудскі і Габрыэль Нарутовіч

Сыход ураду Панікоўскага распачаў моцны «кабінетны» крызіс II Рэчы Паспалітай. 12 чэрвеня Пілсудскі праінфармаваў Канвент старэйшынаў Сейму, што задумваецца над тым, якім чынам інтэрпрэтаваць запіс у «Малой канстытуцыі», які гучаў наступным чынам: «Кіраўнік дзяржавы склікае ўрад у поўным складзе на падставе паразумення з Сеймам.» Каб вырашыць гэта пытанне, Сейм склікаў г. зв. «Галоўную камісію», якая павінна была дапамагчы маршалу з працэдурай склікання кабінета, той аднак не згадзіўся на кандыдата. На пасаду прэм’ера быў прызначаны Артур Слівінскі, урад якога пратрываў толькі да 7 ліпеня, калі падтрымліваць яго адмовіліся кракаўскія кансерватары.

Сейм, у сувязі з гэтым, кіраўніком урада абраў Войцеха Карфанты[pl]. Аднак гэту кандыдатуру не прыняў Пілсудскі, хоць Карфанты і дэклараваў згоду да супрацоўніцтва з маршалам. Зрэшты апошні абвясціў пра сваю хуткую саступку. Адмова падпісаць спіс асоб, якія павінны былі стварыць кабінет Карфанты выклікала тое, што 25 ліпеня была вынесеная прапанова аб абвяшчэнні Кіраўніку дзяржавы вотуму недаверу. Прапанова была падтрымана правымі дэпутатамі, аднак яна не прайшла — «за» было 186 дэпутатаў, «супраць» — 206.

У рэшце рэшт, пад канец ліпеня ўрад утварыў кансерватар Юліан Новак. У яго кабінеце кіраўніком МЗС стаў прыхільнік, Габрыэль Нарутовіч, што для маршала стала поспехам.

5 i 12 лістапада 1922 адбыліся парламенцкія выбары. Новы Сейм (як і Сенат) аказаўся раздроблены, бо як правыя, так і левыя, цэнтр і групоўкі нацыянальных меншасцей атрымалі прыкладна аднолькавую колькасць галасоў. Абедзве палаты, згодна з канстытуцыяй, мусілі ўтварыць «Нацыянальны сход» («Zgromadzenie Narodowe»), які мусіць ажыццявіць выбары прэзідэнта.

Ужо 20 лістапада з Пілсудскім сустрэўся Станіслаў Тхугут[pl], які заклікаў таго, каб той выставіў сваю кандыдатуру на найвышэйшую пасаду ў дзяржаве. 4 снежня Пілсудскі, аднак, паведаміў, што не стане выстаўляць сваю кандыдатуру на пасаду Прэзідэнта Польшчы. Прычынай адмовы ён назваў замалую колькасць рэальнай улады, якая належала Прэзідэнту згодна з новай Канстытуцыяй. Пілсудскі звяртаў увагу на той факт, што калі прэзідэнт павінен выконваць збольшага рэпрэзентатыўныя функцыі, то стаць ім мусіць чалавек беспартыйны, з якім бы пагадзіліся прадстаўнікі ўсіх партый. Адначасова ён прапанаваў на гэту пасаду Вітаса, але супраць гэтай кандыдатуры выступіла Польская народная партыя «Вызваленне», (Polskie Stronnictwo Ludowe «Wyzwolenie») пасля чаго маршал высунуў кандыдатуру свайго даўняга таварыша па падпольнай рабоце — Станіслава Вайцяхоўскага. Пасля пятага галасавання перамог, аднак, Габрыэль Нарутовіч. 14 снежня Пілсудскі перадае яму ўладу.

Адыход ад палітычнай дзейнасці

правіць
 
У Малінавай зале гатэля «Брысталь», 3 ліпеня 1923
 
Мілюсін — дом маршала Юзафа Пілсудскага ў Сулеювеку

Пасля прэзідэнцкіх выбараў Пілсудскі сышоў з палітыкі. Ён збіраўся прысвяціць сябе толькі арміі, захоўваючы кіраўніцтва «Малой Ваеннай Радай» («Ścisłej Radzie Wojennej»). 16 снежня 1922, натхнёны атакамі правых на новага прэзідэнта, тэрарыст Элігіуш Невядоўскі[pl] забівае Нарутовіча. Як пішуць шматлікія біёграфы маршала, для Пілсудскага гэта быў вялікі шок, які

  палягаў у канчатковай страце веры ў адраджэнне польскай душы, той веры, з якой Пілсудскі вяртаўся з Магдэбурга. Веры ў тое, што польскае грамадства дайшло да суверэннага, незалежнага існавання. Таму, як разумеў маршал, трэба было дэмаралізуючым польскую душу імпульсам, якія ішлі ад палітычных партый, супрацьпаставіць моцны, бясспрэчны аўтарытэт, а калі патрэбна — то, нават, гвалт[19].  

Функцыі прэзідэнта, згодна з канстытуцыяй, пераняў маршалак Сейма Мацей Ратай, які справу ўтварэння ўраду даверыў Уладзіславу Сікорскаму. Сікорскі яе прыняў, папярэдне знайшоўшы паразуменне з Пілсудскім, з якім дамовіўся, што той застанецца на пасадзе кіраўніка Генеральнага Штаба. 20 снежня новым прэзідэнтам стаў Станіслаў Вайцяхоўскі.

Пасля стварэння ўраду Вітаса, 28 мая 1923 Пілсудскі адмовіўся спярша ад кіраўніцтва ў Штабе, а пазней і ад камандавання Малой Ваеннай Радай. Гэта адбылося таму, што новы міністр ваенных спраў Станіслаў Шэптыцкі накіраваў у Сейм праект закона аб арганізацыі галоўных ваенных улад. Згодна з ім, Міністр павінны быў мець вяршэнства над Кіраўніком генштаба і Генеральным інспектарам узброеных сіл (які павінен быў быць яго намеснікам у Ваенным савеце). Аднак у той жа час 28 чэрвеня Сейм прыняў пастанову, што Маршал Юзаф Пілсудскі як кіраўнік дзяржавы і Галоўнакамандуючы «верна служыў польскаму народу».

Сыходзячы з палітыкі, Маршал выступіў 3 ліпеня са сваёй вядомай прамовай у Малінавай зале варшаўскага гатэлю «Брысталь»:

  Запляваны, патворны карлік на крывых ножках, ён выплёўвае сваю брудную душу, аплёўвае мяне з усіх бакоў, не шкадуючы нічога, што варта шкадаваць — сям'ю, стасункі, блізкіх мне людзей, пільнуе за маімі крокамі, робіць малпавыя грымасы, перакручваючы кожную думку — той патворны карлік поўзаў за мной як неадлучны сябра, апрануты ў сцяжкі розных тыпаў і колераў — то чужой, то сваёй дзяржавы, выкрыкваючы фразы, крывячы агідныя губы, выдумваючы нейкія нечуваныя гісторыі, той карлік быў для мяне неадступным сябрам, неадступным таварышам долі і нядолі, шчасця і няшчасця, перамог і параз[20].  

Пасля прамовы маршалак перасяляецца ў маёнтак Сулеювек пад Варшавай. Там займаецца, у асноўным, пісьменніцкай працай.

Аднак калі 15 снежня 1923 у адстаўку сыходзіць кабінет «Хейна-Пяста», Станіслаў Тхугут[pl], які займаўся фарміраваннем ураду, і Уладзіславам Грабскім прапанавалі Пілсудскаму заняць пасаду Міністра ваенных спраў. Пілсудскі згадзіўся ўзамен на гарантаванне апалітычнасці арміі — праз ліквідацыю пагаднення прапанаванага Станіславам Шэптыцкім. Аднак Грабскі лічыў, што перадача ў рукі маршала завялікай улады можа выклікаць незадаволенасць партыі Народна-нацыянальнага саюза. У выніку Пілсудскі не ўваходзіць ва ўрад. Пазней Міністрам ваенных спраў становіцца Уладзіслаў Сікорскі, ён спрабуе акрэсліць новую структуру вышэйшых ваенных улад, абапіраючыся на французскія ўзоры, што выклікае рэзкую крытычную рэакцыю Маршала, на думку якога ідэі Сікорскага не адпавядалі польскай рэчаіснасці.

Майскі пераварот

правіць
 
Пілсудскі на мосце імя Панятоўскага падчас майскага перавароту. З правага боку генерал Густаў Орліч-Дрэшэр

Палітычная сітуацыя ў краіне, якая пагаршалася, правальныя ўрады, боязь таго, што да ўлады зноў прыйдзе скампраметаваны ўрад «Хейна-Пяста», прывялі да таго, што пад канец 1925 г. Пілсудскі вырашае вярнуцца ў палітыку. Паводле гісторыка Анджэя Гарліцкага, ён ужо пачынаючы з 1922 г. разлічваў на захоп улады шляхам дзяржаўнага перавароту[21].

15 лістапада 1925 г. дом у Сулеювеку, у якім жыў маршал, наведала група афіцэраў. Афіцыйнай падставай візіта было адзначэнне гадавіны вяртання Пілсудскага з Магдэбурга. Падчас гэтай сустрэчы генерал Густаў Орліч-Дрэшэр гаварыў пра безагаворачную падтрымку будучых дзеянняў маршала.

Тым часам чарговы кабінетны крызіс скончыўся 20 лістапада, калі Аляксандр Скшыньскі стварыў кааліцыйны ўрад, у склад якога ўвайшлі таксама члены левых партый, у тым ліку Енджэй Марачэўскі. Аднак гэты кабінет гэты ў поўным складзе праіснаваў толькі да красавіка 1926, пасля выйсця з яго членаў партыі ППС, якія не згаджаліся з гаспадарчай палітыкай Міністра Ежы Здзяхоўскага. Пілсудскага ўсё больш і больш раздражнялі чарговыя змяненні ўрадаў, ён вырашае выкарыстаць армію каб націснуць на Прэзідэнта і Сейм. Дзеля дасягнення гэтай мэты пілсудчык генерал Люцыян Жалігоўскі, які займаў пасаду міністра ваенных спраў, даверыў Маршалу непасрэднае камандаванне вайсковымі адзінкамі, якія размяшчаліся ў ваколіцах Рэмбертава, афіцыйна — для адпрацоўкі практыкаванняў.

10 мая 1926 г. вызначыўся са складам новы ўрад, пад кіраўніцтвам Вінцэнты Вітаса. Хутка пасля гэтага Вітас у прэсе заклікаў Пілсудскага ўзяць адказнасць за дзяржаву і вярнуцца ў палітыку. Маршал востра адказваў яму на старонках "Ранішняга кур’ера "«Kurier Poranny», вельмі нізка ацэньваючы дзейнасць Вітаса і яго ўрад. Гэтае інтэрв’ю было сканфіскавана, адначасова 11 мая ў Варшаве з’явіліся данясенні пра рух у кірунку сталіцы вайсковых часцей з Памор’я і Вялікапольшчы. У адказ Пілсудскі планаваў з’явіцца ў Варшаве на чале салдатаў, перададзеных пад яго камандаванне Жалігоўскім. Гэта дэманстрацыя павінна была скарыць урада.

Ранкам 12 мая 1926 г. Пілсудскі разам са сваім ад’ютантам накіраваўся ў Варшаву, каб сустрэцца з Прэзідэнтам Вайцяхоўскім і схіліць яго да змены ўрада. Сустрэчы не адбылося, бо прэзідэнт выехаў у Спалу. Пасля вяртання ў Рэмбертаў Маршал Пілсудскі даў загад падначаленым яму часткам на марш у бок Варшавы. Дыслакацыя распачалася ў той жа самы дзень у 13.30. А 16-й сілы маршала занялі пазіцыі каля варшаўскіх мастоў Панятоўскага i Кербедзя. На мосце Панятоўскага маршала ўжо чакаў прэзідэнт Вайцяхоўскі, якому паведамілі пра здарэнні і які вярнуўся са Спалы. Падчас размовы прэзідэнт пажадаў, каб Пілсудскі вярнуўся да дзеянняў, якія б адпавядалі праву і правёў перамовы. Як сцвярджае Уладзімір Сулея:

  У святле даступных сведчанняў з крыніц, за амаль дакладную трэба прызнаць гіпотэзу, што да моманту размовы з Вайцяхоўскім маршал з перспектывай узброенных сутычак не лічыўся. Таму рашэнне — якое магло азначаць пачатак грамадзянскай вайны — не магло да яго прыйсці, і не прышло, лёгка. Планы трыўмфальнага ўваходжання ў сталіцу, на чале войска, плячом да пляча з прэзідэнтам, былі разбураныя. Дарогу трэба было адкрываць з дапамогай сілы…  

Пасля правалу размовы з прэзідэнтам Пілсудскі загадаў заняць мост Кербедзя, а таксама выслаў Казімежа Світальскага, каб той пераканаў прафсаюз чыгуначнікаў аб неабходнасці перашкодзіць войскам, верным ураду, дабрацца да Варшавы. Аўтары, якія падтрымліваюць дзеянні Пілсудскага, гэтаксама сцвярджаюць, што маршал выдаў загад, які забараняў сваім салдатам страляць першымі.

Генерал Развадоўскі, які кіраваў абаронай сталіцы, выдаў ультыматум, у якім патрабаваў, каб аддзелы Пілсудскага былі выведзены да 18.30. Аднак урадавыя сілы распачалі наступальныя дзеянні раней. Ля 19.30 Маршал з’явіўся на Замкавай плошчы ў Варшаве, дзе быў прывітаны з авацыямі натоўпам варшавян. Увечары з Пілсудскім спаткаўся Маршалак сейма Мацей Ратай з мэтай пачатку перамоў. Аднак перамовы не ўдаліся ні ў гэты дзень, ні ў наступны. 14 мая адбыліся вырашальныя баі — атрады Пілсудскага пагражалі ўжо Бельведэру. Пасля кароткіх, але крывавых баёў (379 чалавек загінула), меўшы значную грамадскую падтрымку, аднак насуперак закону, Пілсудскі здзейсніў дзяржаўны пераварот. А 17.30 урад пайшоў у адстаўку, а Вайцяхоўскі склаў з сябе паўнамоцтвы Прэзідэнта. Гэта адбылося нягледзячы на звесткі аб рухаўшыхся ў кірунку Варшавы атрадах, лаяльных ураду. Паўнамоцтвы прэзідэнта былі перададзеныя Маршалку Сейма Ратаю. Ён склікаў урад Казімежа Бартэля, у якім Пілсудскі фармальна ўзначаліў міністэрства ваенных спраў і заняў пасаду Генеральнага інспектара ўзброеных сіл — фактычна засяродзіў у сваіх руках усю паўнату ўлады ў дзяржаве. 22 мая выдаў адозву да салдат, у якой заклікаў да еднасці і перамір’і варожыя бакі.

  Жаўнеры! Не першы раз чуеце мой голас. Калісьці на палях баёў, калі маладая дзяржава, як хваравітае дзіцё, рабіла першыя крокі, вёў я вас у бітвы, дзе ў перамогах, здабытых пад маёй камандай, на доўгія вякі пакрылі бляскам і славай Вашыя геройскія штанадары. Сёння прамаўляю да вас пасля іншых баёў. Калі браты любяць адзін аднаго, між імі вяжуцца сувязі, мацнейшая за ўсе іншыя людскія сувязі. Калі ж браты сварацца і сувязь ірвецца, спрэчка іх таксама мацнейшая за іншыя. Гэта закон чалавечага жыцця. Мы скарыліся яму некалькі дзён таму, калі змагаліся ў сталіцы. У адну зямлю палілася нашая кроў, зямлю, аднолькава дарагую для адных і другіх, абодвума бакамі аднолькава любімую. Няхай кроў гэта гарачая, найкаштоўнейшая ў Польшчы кроў салдата, пад нашымі стопамі стане новым насеннем братэрства, хай супольную для братоў скажа праўду (…) Няхай літасцівы над грахамі Бог даруе і адвядзе ад нас кару, а мы прыступім да нашай працы, якая зямлю нашу ўзмацніць і адродзіць[22].  

31 мая Пілсудскі абраны Нацыянальным сходам Прэзідэнтам II-ой Рэчы Паспалітай, аднак не прымае пасады, аргументуючы рашэнне малы́мі паўнамоцтвамі Прэзідэнта, згодна сакавіцкай канстытуцыі 1921 г. У другім туры Нацыянальны Сход абірае пратэжэ Пілсудскага Ігнацыя Масціцкага. Гэта стала чарговым трыўмфам Пілсудскага, бо законнае афармленне новай улады рабіла бачнасць легальнасці майскага перавароту.

Першы ўрад Юзафа Пілсудскага

правіць
 
Пілсудскі падчас візіту ў Нясвіжскі замак. На фота ўпрыгожвае ордэнам Virtuti Militari саркафаг свайго ад’ютанта, Станіслава Радзівіла, загінуўшага ў 1920 г

2 кастрычніка 1926 Юзаф Пілсудскі стаў прэм’ерам. Многія былі здзіўленыя, калі ў складзе яго кабінета з’явіліся прадстаўнікі кансерватыўнага лагера: Аляксандр Мяйштовіч (аддзел юстыцыі) і Караль Незабытоўскі (міністэрства сельскай гаспадаркі). Гэтая дэманстрацыя маршала мела мэтай паказаць левым партыям, што ён не будзе заложнікам ніводнай з партый, нават тых, якія дапамаглі яму падчас перавароту. Больш таго, пад канец кастрычніка ў Нясвіжскім замку Прэм’ер Пілсудскі спаткаўся з прадстаўнікамі польскай арыстакратыі. Гэтыя дзеянні былі элементам барацьбы маршала з палітычнымі партыямі і старымі падзеламі. Сам Пілсудскі не хацеў быць у гэты час, як пісаў:

  сябра ні польскім правіцы, ні польскім левіцы. Ніколі не хацеў належаць да адной палітычнай сілы, а таксама ўхваляць панаванне партый над Польшчай.[23].

 

Падчас выканання функцый кіраўніка ўрада, Пілсудскі сканцэнтраваўся перадусім на ваенных справах, бо лічыў армію адзінай сілай, якая здольная абараніць суверэнітэт дзяржавы. Між іншым, каб пазбегнуць ва ўзброеных сілах кумаўства і фаварытызму, кіраўніком аддзела кадраў (Biura Personalnego) ваеннага міністэрства ён прызначыў палкоўніка Багдана Хулевіча, які паходзіў з прускай арміі.

У 1926 г. у Літве адбыўся дзяржаўны пераварот, у выніку якога дыктатарам стаў Антанас Смятона. Ён распачаў рэпрэсіі супраць польскай меншасці, у адказ на што на Віленшчыне была закрытая настаўніцкая семінарыя. Юзаф Пілсудскі з’явіўся ў Жэневе, на пасяджэнні Лігі Нацый. Там ён сустрэўся з літоўскім прэм’ерам Аўгусцінасам Вальдэмарасам, ад якога дабіўся падпісання Дэкларацыі аб мірным становішчы паміж Польшчай і Літвой.

4 лістапада 1926 г. прэзідэнт Масціцкі выдаў дэкрэт, у якім за расплывістыя злачынствы ў якіх абвінавачвалася прэса, пагражаў вялікі штраф ці турэмнае зняволенне тэрмінам да трох месяцаў. Гэтая пастанова, якая атрымала назву «Дэкрэт пра прэсу» была, тым не менш, адхіленая Сеймам, а яе новая версія, выдадзеная прэзідэнтам у 1927 г., была нашмат больш лагоднай.

Выбары ў 1928 г. i ББВР

правіць
 
Пілсудскі падчас адкрыцця Сейму ў 1928
 
Адной з найбольш улюбёных забаў маршала было раскладанне пасьянса

19 студзеня 1928 г. з’явілася адозва новай прасанацыйнай групоўкі Беспартыйнага блоку супрацоўніцтва з урадам маршала Юзафа Пілсудскага (ББВР). Асоб, якія ўвайшлі ў склад ББВР злучала імкненне да ўзмацнення дзяржавы і жаданне дапамагчы Пілсудскаму ў стварэнні кабінета і ў кіраванні. Гэта групоўка павінна была забяспечыць парламенцкую падтрымку падчас змены Канстытуцыі.

У парламенцкіх выбарах 4 сакавіка 1928 г. ББВР атрымаў перамогу, набраўшы каля 25 % галасоў, 130 мандатаў у Сейме i 46 у Сенаце (са 111). 13 сакавіка, падчас сустрэчы з групай дэпутатаў Блока, Пілсудскі выкладае сваё бачанне далейшага кіравання, падчас якога кабінет міністраў павінны быў займаць прывілеяваную пазіцыю перад парламентам. Маршал не прыняў канцэпцыі аднапартыйнасці, а новую Канстытуцыю лічыў патрэбнай у далёкай перспектыве.

Падчас першага пасяджэння Сейма, у часе чытання прэзідэнцкага выступлення Маршалам, дэпутаты-камуністы выкрыквалі антыўрадавыя лозунгі, за што былі выдаленыя з залы паліцыяй. Феліцыян Славой Складкоўскі апісваў гэты інцыдэнт такім чынам:

  Пан Маршал бярэ з рук паручніка Зацвіліхоўскага скручаны ў трубку акт адкрыцця Сейма і выходзіць у залу сеймавых пасяджэнняў. Накіроўваецца да месца спікера і, у поўнай цішыні, пачынае чытаць Пасланне Прэзідэнта Рэчы Паспалітай (…) Нечакана, на левым баку Сейма, паміж першымі і другімі дзвярыма, якія вядуць на калідор, у заднім шэрагу невялікая група дэпутатаў пачынае крычаць «Далоў фашысцкі ўрад Пілсудскага!!», пазней, праз хвіліну, зноў цішыня. Маршал прыпыняе раскручванне паперы і прамаўляе ў бок камуністаў-крыкуноў: «Панове, будзеце выкінутыя з залы!» Не ведаю, ці маглі яны пачуць словы, сказаныя «пад вусы», але крыкі іх узмацніліся з яшчэ большай моцай. «Выкінуць іх!» -сказаў Пан Маршал, паварочваючыся да мяне і паказваючы рукой на камуністаў. Выбегшы ў галоўны вестыбюль крыкнуў у бок камісара Ярашэвіча, які стаяў ля гардэроба: «Першая група, хутчэй!». (…) Праз хвіліну, якая мне падалася дастаткова доўгай, у вестыбюль уваліўся дзесятак паліцыянтаў, без карабінаў пад камандаваннем Ярашэвіча і камісара паліцыі. (…) Мае паліцыянты хапаюць камуністаў, якія крычалі, каб вывесці іх з залы, але дэпутаты ад сацыялістычных і сялянскіх партый дабеглі ўжо да апошніх шэрагаў фатэляў і ўчапіліся за камуністаў, не даючы іх вывесці. (…) На шчасце Ярашэвіч уводзіць у гэты час другі дзесятак паліцыянтаў. (…) Камуністаў загадваю адвесці ў камісарыят паліцыянтам з карабінамі, а першай групе, з пісталетамі, загадваю, на ўсялякі выпадак, быць напагатове[24].

 

Больш за то, Маршалам Сейму стаў не Бартэль, якога падтрымліваў Пілсудскі — а Дашынскі з ППС. Гэта азначала пачатак адкрытай вайны паміж парламентам з аднаго боку, Маршалам і яго прыхільнікамі — з другога.

Гэта быў час, калі ў Юзафа Пілсудскага значна пагоршалыся здароўе. У красавіку 1928 г. ён меў лёгкі апаплексічны прыступ і з гэтага часу меў цяжкасці з рухавасцю правай рукі. Хутчэй за ўсё ў той час Маршал быў ужо хворы на рак печані. З-за дрэннага стану здароўя 27 чэрвеня 1928 г. Пілсудскі дасылае свой урад у адстаўку. Яго месца кіраўніка кабінета заняў ужо ў чацвёрты раз Казімеж Бартэль. 1 ліпеня, ужо пасля адстаўкі, Юзаф Пілсудскі даў інтэрв’ю Голасу праўды (Głos Prawdy), у якім адкрыта аб’яўляў вайну сейму, ўжываючы рэзкія і, нават, вульгарныя выразы, называючы «сеймам распусніц» ці «сеймам карупцыі». На яго думку, дэпутаты паводзілі сябе так,

  як быццам бы сеймавая зала была шынком. Калі адзін гаворыць, пятнаццаць паноў ходзяць па зале, вырашаючы нейкія свае прыватныя інтарэсікі — сорак гучна паміж сабой размаўляюць, паказваючы прамоўцы спіны, — сто паноў расказваюць адзін аднаму анекдоты больш менш прыстойныя, і толькі паны міністры быццам адны мусяць паводзіць сябе ў такім месцы прыстойна[25].

 

Чарговая барацьба маршала з Сеймам распачалася з-за г. зв. справы Чаховіча. Дзяржаўны міністр фінансаў Габрыэль Чаховіч быў абвінавачаны апазіцыяй у тым, што перавысіў дзяржаўны бюджэт у 1928 г. Сума, якой датычыла справа, паходзіла з прэм’ерскага фонду, аднак была выкарыстана ББВР падчас выбарчай кампаніі. Сейм прагаласаваў за тое, каб Чаховіч быў пастаўлены перад Дзяржаўным Трыбуналам, не адважваючыся, аднак, прыцягнуць да адказнасці самога Пілсудскага.

Маршал аднёсся да справы як да правакацыі з боку парламента і адказаў артыкулам на старонках газеты Голас праўды (Głos Prawdy), пад назвай Вочы ўнізе ці ўражанні хворага чалавека ад бюджэтнай сесіі ў Сейме. Гэта быў адзін з найвастрэйшых тэкстаў Пілсудскага, ён персанальна атакаваў у ім двух дэпутатаў: Германа Лібермана (галоўны тэнар у той смуродлівай аперэтцы) i Яна Вазніцкага (цяжка думае, людажэр). Больш таго, Маршал выступіў на пасяджэнні Дзяржаўнага Трыбунала, беручы на сябе ўсе парушэнні, і дыскрэдытуючы цалкам сакавіцкую канстытуцыю. Як вынік, Трыбунал накіраваў справу зноў у Сейм.

14 красавіка быў утвораны новы кабінет, на чале якога стаў Казімеж Світальскі. Гэты кабінет называлі ўрадам палкоўнікаў — былых ваенных, адданых Маршалу, і якія выступалі за сілавы развязак праблем з апазіцыяй. Да гэтага Пілсудскага асабліва падгаворвалі Світальскі, Славек i Прыстар. Пад канец чэрвеня з маршалам сустрэўся Дашынскі, які прапанаваў утварэнне кааліцыі ББВР, ППС і ПСЛ «Вызваленне». Пілсудскі аднак прапанову не прыняў. У выніку, у сярэдзіне верасня 1929 г. з’явіўся Цэнтралеў — блок шасці апазіцыйных парламенцкіх груповак супраць санацыі.

 
Юзаф Пілсудскі, на Józef Piłsudski, на левай грудзі, каля стужкі Крыжа Адважных (Krzyża Walecznych) бачны знак афіцэрскі г. зв.. «Парасон»

30 кастрычніка 1929 павінна было адбыцца інаўгурацыйнае пасяджэнне Сейма. Яго павінны быў адкрываць прэм’ер Світальскі, але ён захварэў, таму замяніць яго мусіў Пілсудскі. У сеймавым калідоры з’явілася, аднак, група афіцэраў, якія чакалі прыбыцця Пілсудскага. Дэпутаты вырашылі, што ён прыслаў іх, каб арыштаваць членаў Сейму, таму маршалак Сейму Дашынскі адмовіўся пачынаць пасяджэнне. Паміж Пілсудскім і Дашынскім адбылася вострая размова:

 
Маршал Пілсудскі: — Прасіў бы пана прытрымаць язык(стукае ў стол рукой) і пытаюся, ці хочаце адкрыць сесію?
Маршалак Дашынскі:- Пад штыхамі, рэвальверамі і шаблямі — не.
Пілсудскі: — Гэта апошняе Вашае слова?
Дашынскі: — Так.
Пілсудскі: -Гэта Ваша апошняе слова?
Дашынскі: — Так.
Пілсудскі лёгка кланяецца і, не падаючы рукі, пакідае кабінет Дашынскага. Праходзячы праз гасцёўню маршалка Сейма, гучна вымавіў: Дурань
[26].
 

Сесія не была адкрыта, прэзідэнт Масціцкі адклаў яе на месяц. У рэшце рэшт, Сейм сабраўся толькі 5 снежня, а кансалідацыя антысанацыйнай апазіцыі прывяла да таго, што ўраду Казімежа Світальскага быў абвешчаны вотум недаверу. Тое што Казімеж Бартэль пяты раз стаў кіраўніком урада азначала часовае змякчэнне курсу санацыі ў адносінах да парламента. Аднак калі парламент аб’явіў вотум недаверу да міністра працы і сацыяльнай апекі Аляксандра Прыстара, Пілсудскі вярнуўся да адкрытай барацьбы з Сеймам. Новым прэм’ерам стаў Валерый Славек, які не скрываў поглядаў, што з Сеймам патрэбна расправіцца сілай.

Другі ўрад Пілсудскага

правіць

30 чэрвеня 1930 г. у Кракаве адбыўся арганізаваны Цэнтралевам «Кангрэс Абароны Правоў і свабод чалавека». Рэзалюцыя ўдзельнікаў Кангрэса дэкларавала неабходнасць сканчэння дыктатуры Юзафа Пілсудскага і зняцця з пасады Ігнацыя Масціцкага, якога лічылі падстаўной асобай Маршала. Пастулявалася таксама ўтварэнне дэмакратычнага ўрада, які будзе мець шырокую грамадскую падтрымку. 14 верасня Цэнтралеў планаваў правесці больш за 20 антысанацыйных дэманстрацый. Рэакцыяй на гэтыя планы была адстаўка 23 жніўня кабінета Слаўка, месца якога заняў сам Пілсудскі.

Маршал працягваў выключна вострую, часам вульгарную крытыку Сейма на старонках Газеты Польскай:

  Дэпутат — гэта нікчэмнае явішча ў Польшчы, дазваляе сабе такія дзеянні, якія ганьбяць Сейм, як інстытут, як і саміх сябе, як дэпутатаў — паўтараю, уся праца ў Сейме смярдзіць і паўсюдна заражае паветра[27].  

Гэтым разам Пілсудскі не ўтойваў, што не будзе вагацца перад парушэннем фізічнай недатыкальнасці дэпутатаў:

  Канстытуцыя кажа толькі пра судовую недатыкальнасць, да ўсяго іншага, пане дэпутат, можна дакранацца![27].  

29 жніўня 1930 г. прэзідэнт Масціцкі, па прапанове Пілсудскага, выдае распараджэнне пра роспуск Сейму. Гэта азначыла, што пасля ўступлення ў сілу закона дэпутатаў ужо не былі недатыкальныя.

«Брэсцкая справа» і выбары 1930 г

правіць
 
Юзаф Пілсудскі аддае пашану праху караля Яна III Сабескага ў 250 гадавіну венскай перамогі ў 1933

1 верасня 1930 г. з Пілсудскім сустрэўся Міністр унутраных спраў, Феліцыян Славой Складкоўскі. Ён прадставіў маршалу спіс палітыкаў, яго асабістых палітычных праціўнікаў. Пілсудскі ўласнаручна пазначыў у гэтым спісе асоб, якіх лічыў асабліва небяспечнымі, іх належала арыштаваць і зняволіць у Брэсцкай крэпасці. Гэтымі асобамі, у тым ліку, былі: Вінцэнты Вітас, Норберт Барліцкі, Уладзіслаў Кернік, Герман Ліберман, Караль Попель, Войцех Карфанты[pl]. Іх зняволілі без судовай пастановы згодна з указаннем Складкоўскага. Вязняў білі, мучылі голадам, з іх здзекваліся. Таксама выкарыстоўваліся псіхічныя катаванні — чыніліся паказальныя пакаранні. Да сёння спрэчным застаецца пытанне — ці загадваў так адносіцца да вязняў Пілсудскі, ці ведаў ён наогул пра тое, што адбываецца за мурамі брэсцкай цвярдыні.

16 i 23 лістапада 1930 г. адбыліся выбары ў парламент, якія атрымалі назву «брэсцкіх». Санацыя атрымала падчас іх падаўляльную перавагу — 56 % у Сейме і 69 % у Сенаце, што было аднак недастаткова, каб змяніць Канстытуцыю (для гэтага было патрэбна 2/3).

4 снежня 1930 г. Пілсудскі сышоў з пасады кіраўніка ўрада, зноў з-за праблем са здароўем. Яго замяніў Валерый Славек, які адначасова выконваў функцыі кіраўніка ББВР. Сам Маршал накіраваўся ў 3,5-месячны адпачынак у партугальскую Мадэйру. Скончыў свой водпуск 29 сакавіка 1931 г. Падчас першай сустрэчы з прадстаўнікамі найвышэйшых дзяржаўных органаў Пілсудскі сказаў, што хоча абмяжаваць сваё ўмяшальніцтва ў дзяржаўныя справы і зноў сканцэнтравацца на самым яму блізкім — арміі, у выпадку пагаршэння міжнароднай сітуацыі загадаў каб на пасадзе кіраўніка МЗС Аўгуста Залескага таго замяніў Юзаф Бек. Ужо ў тыя часы Пілсудскі прапанаваў правядзенне «палітыкі раўнавагі» паміж Германіяй і СССР (польска-савецкі пакт аб ненападзе быў падпісаны ў 1932 г). Таксама планавалася супрацоўніцтва з заходнімі саюзнікамі — Францыяй і Вялікабрытаніяй, а таксама з суседзямі — Латвіяй, Румыніяй i Венгрыяй.

Небяспека з боку Германіі пачала нарастаць, калі да ўлады 30 студзеня 1933 г. прыйшоў Адольф Гітлер. Пілсудскі быў прыхільнікам правядзення разам з Францыяй прэвентыўнага ўдару на Германію, у выпадку, калі тая не спыніць узбройвацца. Французы, аднак, праявілі незацікаўленасць такім планам, таму Пілсудскі быў вымушаны шукаць паразумення з Германіяй. 26 студзеня 1934 г. была падпісана польска-нямецкая дэкларацыя аб ненападзе, тэрмінам на 10 год.

15 чэрвеня 1934 г. міністр унутраных спраў, Браніслаў Пярацкі быў забіты тэрарыстамі з Арганізацыі Украінскіх Нацыяналістаў (АУН). Гэтая падзея была адной з галоўных прычын таго, што прэзідэнт Масціцкі 12 ліпеня 1934 г. выдаў распараджэнне аб утварэнні ў Бярозе Картузскай канцэнтрацыйнага лагера, у якім утрымліваліся як і галоўныя праціўнікі санацыі, так і асуджаныя за гаспадарчыя злачынствы.

Красавіцкая канстытуцыя

правіць
 
Ганс фон Мольтке, Юзаф Пілсудскі, Іозеф Гебельс i Юзаф Бек, падчас візіту нямецкага міністра ў Польшчу, 14 чэрвеня 1934

Пачынаючы ўжо ад майскага перавароту 1926 г. прыхільнікі санацыі планавалі змяніць Канстытуцыю такім чынам, каб прэзідэнт атрымаў як мага больш уладных паўнамоцтваў. 26 студзеня 1934 г., выкарыстоўваючы канстытуцыйны прэцэдэнт і дэманстратыўную непрысутнасць дэпутатаў ад апазіцыі ў сеймавай зале, Станіслаў Цар, нягледзячы на адсутнасць кворуму, давёў справу да таго, што канстытуцыйныя тэзісы, прадстаўленыя на абмеркаванне ў Сейм былі ўхваленыя як новая Канстытуцыя. Пілсудскі асудзіў запал рэфарматараў, звяртаючы іхную ўвагу на тое, што не задаволены прапіхваннем новага асноўнага закона з дапамогай фокусаў. Ён пастуляваў далейшую, спакойную працу над Канстытуцыяй у Сенаце.

23 сакавіка 1935 г. Сейм канчаткова ўхваліў новую Канстытуцыю. Калі прэзідэнт Ігнацы Масціцкі 23 красавіка 1935 г. падпісаў новы асноўны закон, Пілсудскаму заставалася жыць толькі каля месяца. Канстытуцыя была створаная пад Маршала, але найвышэйшая ўлада ў дзяржаве стала ўдзелам Масціцкага.

  У санацыйнай прапагандзе ўзнімалася пытанне аб тым, што красавіцкая канстытуцыя была апошнім дзяржаўным актам, падпісаным у той час ужо хворым Пілсудскім, што яна была фактычна своеасаблівым завяшчаннем Маршала, выражала яго ідэалогію. Нічога з гэтага не было праўдай. Пілсудскі не толькі не ведаў зместу свайго ўяўнага палітычнага завяшчання, але нават не пазнаёміўся з першымі дзесяццю артыкуламі, у якіх змяшчалася ідэйная квінтэсенцыя Канстытуцыі. Справы, якім у папярэднія часы ён надаваў шмат увагі, проста перасталі яго цікавіць[28].  

Санацыйны лагер і беларуская праблема

правіць

Пасля майскага перавароту ў 1926 г. была зроблена спроба перагледзець палітыку дзяржавы ў дачыненні да нацыянальных меншасцей. Некаторыя палітыкі з атачэння Пілсудскага, а менавіта Леан Васілеўскі, Тадэвуш Галуўка, Казімеж Млядзяноўскі выказвалі думку, што ранейшую палітыку нацыянальнай асіміляцыі трэба змяніць менш балючай палітыкай дзяржаўнай асіміляцыі. Гэта б дазволіла сфарміраваць у грамадзян няпольскай нацыянальнасці перакананне, што Польская Рэспубліка — гэта і іхная радзіма. Вышэй згаданыя дзеячы прапанавалі шэраг праектаў. Аднак Пілсудскі і 'крэсовая' адміністрацыя зрабілі стаўку на польскія школы, армію і паліцыю. Некаторыя саступкі на карысць беларусаў былі зроблены ў 1927 г. Так, беларуская мова стала абавязковай для навучання ў польскіх гімназіях на землях, заселеных беларусамі, быў дадзены дазвол на адкрыццё 26 школ з беларускай мовай навучання і 49 дзвюхмоўных. Тым не менш, ужо ў 1928 г. урад перастаў спрабаваць вырашыць беларускае пытанне, а абяцаныя школы так і не былі адкрыты. У 30-я гг. палітыку ў адносінах да беларусаў вызначалі такія палітыкі санацыйнага лагера, як Феліцыян Славой-Складкоўскі ці палескі ваявода Вацлаў Костэк-Бярнацкі.[29].

Стаўленне Пілсудскага да Беларусі і беларусаў

правіць
 
Карыкатура на Ю. Пілсудскага ў заходнебеларускім часопісе Маланка
 
Стары Пілсудскі ў 1935 г.

Гісторыя Польшы была заўжды звязаная з гістарычным лёсам Беларусі. У постаці Пілсудскага сапраўды выяўляліся пэўныя рысы беларускасці, якія ставілі яго ў лепшае святло ў параўнанні з беларускімі савецкімі дзеячамі. Нарадзіўся ён на Віленшчыне, ведаў беларускую мову, карыстаўся ёю, меў кантакты з дзеячамі беларускага нацыянальнага адраджэння. Аднак гэтыя рысы, уваходзячы ў палітычны арсенал Пілсудскага, аблягчаючы яму дзейнасць на «ўсходніх крэсах» былой Рэчы Паспалітай, тым не менш, не былі сутнаснымі для яе. Галоўнае для Пілсудскага — гэта ідэя моцнай, вялікай польскай дзяржавы. Яго беларуская палітыка была толькі адным з інструментаў будаўніцтва такой дзяржавы [30].

У перыяд з 1890 па 1935 гг. можна вылучыць чатыры этапы павышанай цікавасці Пілсудскага да Беларусі і беларусаў. Першы вызначаецца часам, калі ён узначаліў ППС і заканчваецца ў момант набыцця рэальнай улады. У стаўленні Пілсудскага да беларускага народа ў гэты час няцяжка прасачыць важную рысу: ён заўсёды разглядае яго ў якасці патэнцыяльнага саюзніка ў барацьбе за незалежнасць Польшчы. У гэты час Пілсудскі займаўся кантрабандным увозам зборніка вершаў Дудка беларуская беларускага паэта Францішка Багушэвіча.[31]

Другі этап пачынаецца з восені 1919 г. і завяршаецца падпісаннем Рыжскага дагавора. Стаўленне Пілсудскага да Беларусі на гэтым этапе ўвасобілася ў адозве «Да насельніцтва былога Вялікага Княства Літоўскага», якая была адной з частак федэратыўнага плана Пілсудскага. Аднак падпісанне ў 1921 г. Рыжскага міру амаль перакрэсліла «Усходняю канцэпцыю» Пілсудскага[32].

Трэці этап быў звязаны з дзейнасцю «Грамады». У гэты час па ініцыятыве Пілсудскага адбываецца разгром гэтай арганізацыі, узмацняецца ціск на беларускую культуру[30].

Чацвёрты этап яго зацікаўленасці да Беларусі быў характэрны нармалізацыяй адносін з СССР у пачатку 30 — х гадоў, што ў значнай меры развязвала рукі польскім уладам для барацьбы з нацыянальнымі меншасцямі. Ужо фактычна з пачатку 1930 — х гадоў Пілсудскі перайшоў на эндэкаўскія пазіцыі асіміляцыі беларусаў у Польшчы[30].

Будаўніцтва польскай дзяржавы — справа гонару, вялікая заслуга Пілсудскага — палітыка. Аднак яе будаўніцтва як дзяржавы ўнітарнай, монанацыянальнай — яго вялікая страта, палітычная і асабістая[30].

Смерць

правіць
 
Кракаў, труна з целам Юзафа Пілсудскага ў крыпце на Вавелі
 
Цела Юзафа Пілсудскага пасля смерці
 
Вільня, «цвінтар на Росе», маўзалей «Матка і сэрца сына», 2004

Інфармацыю пра стан здароўя Пілсудскага афіцыйна аб’явілі пасля ўрачыстасцей Свята Незалежнасці 11 лістапада 1934 г. Падчас урачыстасцей Пілсудскі аслабеў, у сувязі з чым афіцыйную частку мерапрыемстваў скарацілі. Кансіліум дактароў вырашыў прывезці ў Польшчу з Вены праф.Карла Венкебаха. Ён прыляцеў у Варшаву вясной 1935 і канстатаваў наяўнасць ракавай пухліны. Юзафу Пілсудскаму было спрагназавана некалькі тыдняў жыцця.

Пілсудскі памёр з-за рака печані (некаторыя крыніцы гавораць пра рак страўніка з метастазамі ў печань) у Бельведэры 12 мая 1935 г. (у 9-ю гадавіну дзяржаўнага перавароту), у 20.45. Яго пахаванне стала вялікай маніфестацыяй нацыянальнага адзінства. Была абвешчана нацыянальная жалоба.

13 мая 1935 г. з цела былі выняты мозг і сэрца. Мозг даследаваўся вучонымі з Вільні — пасля гэтага абмежаваным тыражом была выдадзена публікацыя, якая завяршала першы этап тых прац пра мозг Юзафа Пілсудскага[33][34]. 17 мая была праведзена жалобная імша, цэлебраваў яе кардынал Аляксандр Какоўскі.

Цела маршала было змешчана ў крыпце святога Леанарда ў Вавелі. Пэўны час ішлі спрэчкі паміж духоўнымі і свецкімі ўладамі наконт месца пахавання Пілсудскага.

У 1936 г. сэрца Пілсудскага палажылі ў труну яго маці на могілках Росы ў Вільні. У маўзалеі Маці і сэрца сына у Вільні на чорнай гранітнай пліце, згодна з воляй памерлага, выкавалі цытаты з Вацлава (наверсе) i Бенёўскага (знізу) аўтарства Юліуша Славацкага:

наверсе:
Ty wiesz, że dumni nieszczęściem nie mogą
Za innych śladem iść tą samą drogą.

знізу:
Kto mogąc wybrać, wybrał zamiast domu
Gniazdo na skałach orła, niechaj umie
Spać, gdy źrenice czerwone od gromu
I słychać jęk szatanów w sosen szumie.
Tak żyłem.

паміж імі:
Matka i Serce Syna[35].

Падчас жыцця Пілсудскі разважаў, хто зойме пасля яго ролю кіраўніка. Аднак у сваім атачэнні не бачыў годнага пераемніка і баяўся дзеянняў найвышэйшых ваенных камандуючых пасля сваёй смерці. Адпаведна гэтым страхам, пасля яго смерці распачалася барацьба паміж групай ваенных, якія кацэнтраваліся вакол Генеральнага Інспектара Узброеных сіл Эдварда Рыдза-Сміглага і «палацавай партыяй», на чале з прэзідэнтам Ігнацы Масціцкім. Аднак ні ў аднаго з іх не было адпаведнай харызмы, каб дамінаваць на палітычнай сцэне ў такой ступені, як гэта рабіў Пілсудскі[заўв 10].

Культ Пілсудскага

правіць

У міжваенны час, а таксама пасля Другой Сусветнай вайны, вакол асобы маршала будаваўся пэўны культ. Сутнасць культу была ў тым, што Пілсудскаму прыпісваліся заслугі геніяльнага камандуючага, выбітнага стратэга і палітыка, і, у першую чаргу, — празорцы.[заўв 11][38][39].

Ужо падчас дзейнасці ў ППС і барацьбы ў Легіёнах у атачэнні будучага маршала з’явіліся асобы, якія былі яму фанатычна адданыя. Яны некрытычна ставіліся да яго і да яго загадаў.[40]. З гэтага асяродка паходзіла група палітыкаў — кіраўнікоў II Рэччу Паспалітай[заўв 12]. Пасля ўзнаўлення незалежнасці папулярнасць Пілсудскага ўзрастала, асабліва ў сувязі з выйгрышам у польска-бальшавіцкай вайне і няздатнасцю да кіравання чарговых урадаў. Яго прыхільнікі ў той час лічылі Пілсудскага адзіным чалавекам, які можа вывесці Польшчу з палітычнага і гаспадарчага крызісу. Пасля майскага перавароту 1926 г. і ўвядзення аўтарытарнага праўлення культ Пілсудскага стаў афіцыйнай ідэалогіяй дзяржавы, а распаўсюджанне культу ўзмацнілася пасля яго смерці ў 1935 г. партрэты Пілсудскага віселі ў той час у школах і дзяржаўных установах[заўв 13]. Маршал з’яўляўся галоўнай тэмай шматлікіх літаратурных твораў, быў бачны на іконах, з’яўляўся ганаровым членам незлічонай лічбы арганізацый, ганаровым грамадзянінам некалькіх дзесяткаў гарадоў (у тым ліку Баранавіч), яго імем называлі ўстановы, аб’екты, караблі, самалёты і г. д. Культ асобы Пілсудскага быў важным элементам патрыятычнага выхавання дзяцей і моладзі ў школах[42]. У 1938 г. Сейм ухваліў нават спецыяльны Закон аб ахове імені Маршала Пілсудскага, які пад пагрозай турэмнага зняволення забараняў паклёпнічаць на імя Юзафа Пілсудскага[43]. У гады нямецкай акупацыі і існавання «Народнай Польшчы» супраць гэтага культа змагаліся ўлады, што, тым не менш, прывяло да яго ўзмацнення[44]. Пасля падзення камунізму ў Польшчы ў 1989 г., маршал Пілсудскі лічыцца адной з найважнейшых асоб у гісторыі польскай дзяржавы. У гонар Пілсудскага названыя многія вуліцы, плошчы і школы. Пасля 1989 г. Пілсудскаму паставілі некалькі помнікаў[45].

Супярэчнасці

правіць

Юзаф Пілсудскі гэта асоба, заслугі якой для незалежнасці Польшчы паўсюдна прызнаныя, аднак з якой звязана нямала супярэчнасцей.

Найважнейшыя пытанні, якія ўзнімаюцца яго праціўнікамі, гэта:

  • Справа веравызнання маршала і абвінавачанне ў інструментальных адносінах да рэлігіі. Пілсудскі стаў пратэстантам, каб узяць шлюб са сваёй першай жонкай Марыяй Юшкевіч, якая была разведзеная і мела дзіця ад папярэдняга шлюбу. Потым Пілсудскі вярнуўся да каталіцтва, каб ажаніцца з іншай жанчынай — Аляксандрай Шчарбінскай[46].
  • Спрэчка аб тым, хто ж у рэальнасці быў аўтарам удару з-над Вепша падчас Варшаўскай бітвы. Аўтарамі ідэі называюць, акрамя Пілсудскага, перад усім генерала Вейганда і генерала Развадоўскага. Хутка пасля сканчэння вайны генерал Вейганд выказаўся на гэты конт, сцвярджаючы, што план быў прыгатаваны супольна, але выканаў яго выключна Пілсудскі. Развадоўскі — на думку Пілсудскага — меў мноства ідэй, як перамагчы Чырвоную Армію, але ніводная з іх не была прыдатная дзеля рэалізацыі. Большасць даследчыкаў згодныя з тым, што аўтарам плана быў сам Пілсудскі, які прадбачыў, што пінскія балоты на Беларусі прывядуць да падзелу бальшавіцкіх сіл, а дуга, якая ў гэты час з’явіцца, можа быць выкарыстана для контрудара.
  • Юзафа Пілсудскага абвінавачвалі таксама ў супрацоўніцтве з немцамі і шпіянажы на іх карысць, у часы, калі змагаўся на баку Цэнтральных дзяржаў супраць Расіі і калі адразу пасля вяртання з турмы 11 лістапада пераняў уладу ад Рэгенцкай Рады, утворанай акупантам. Германафільскія схільнасці прыпісвалі Пілсудскаму сябры Народна-нацыянальнага саюза разам з Раманам Дмоўскім, а пазней з Енджэем Гертыхам[47][48] на чале.
  • Пілсудскага папракалі ў тым, што занядбаў справу заходніх польскіх зямель. Гэта адбылося таму, што не была здзейснена ваенная дапамога вялікапольскім і сілезскім паўстанцам. Ён не цікавіўся тым, якую форму набудуць польскія граніцы на захадзе, сканцэнтраваўшыся толькі на заняцці Вільні, з якой быў цесна звязаны. Частка гісторыкаў сцвярджае, што Пілсудскі проста не меў магчымасці выслаць узброеныя аддзелы ў Вялікапольшчу і ў Сілезію, бо гэта б азначала паражэнне ў вайне на Усходзе. Між тым, неадкладна пасля заканчэння баявых дзеянняў польска-савецкай вайны на тэрыторыю горнай Сілезіі была накіравана элітная група афіцэраў II Аддзела Генштаба Польскай арміі (Эдмунд Харашкевіч, Ян Кавалеўскі, Казімеж Стаміроўскі іншыя), якая ўдзельнічала ў падрыхтоўцы і рэалізацыі трэцяга сілезскага паўстання (май 1921 г.).
  • Пытанне майскага перавароту. Пілсудскага абвінавачваюць у імкненні да ўсталявання сваёй дыктатуры[49]. Пытанне ўзброенага перавароту 1926 г., калі загінула некалькі соцень людзей, а вінаватыя ў іх смерці не панеслі ніякага пакарання і зараз з’яўляецца вельмі дыскусійным.[50]
  • Стварэнне канцэнтрацыйных лагераў у Бярозе-Картузскай і Брэсцкай крэпасці для палітычных апанентаў[51]. Да сённяшняга дня даследчыкі не могуць адназначна адказаць на пытанне, ці ведаў Пілсудскі пра тое, як там адносіліся да яго палітычных ворагаў.
  • Справа дэпутата Ежы Здзяхоўскага. У ноч з 30 верасня на 1 кастрычніка 1926 г. яго жорстка пабілі ва ўласным доме ў Варшаве. Гэта зрабілі невядомыя ў мундзірах. Здзяхоўскі быў у апазіцыі да санацыі, а таксама адным з ініцыятараў бюджэтных абструкцый. Багата тагачасных публіцыстаў абвінавачвала Пілсудскага ў прыняцці рашэння аб запалохванні Здзяхоўскага.
  • Знікненне генерала Уладзімежа Загурскага, абвінавачанага ў фінансавай аферы з удзелам французскага капіталу. Загінуў пасля вызвалення з ваеннай турмы ў Вільні (дзе сядзеў як і пяцёра іншых генералаў без прад’яўленага абвінавачання) і вяртання ў Варшаву ў 1927 г. У Варшаву ехаў на цягніку, апрануты ў выдадзенае пасля звальнення грамадзянскае адзенне, якое да таго ж генералу не падыходзіла. Яго суправаджаў афіцэр. Пасля прыезду ў Варшаву загінуў. Следства і журналісцкае даследаванне нічога не далі. Паводле ўспамінаў Вінцэнта Вітаса забілі яго фанатычныя прыхільнікі Пілсудскага, да цела прывязалі камяні і ўкінулі ў Віслу. Гэтаксама з’явіліся падазрэнні, што сам Пілсудскі мог загадаць ліквідаваць генерала[52].
  • Смерць генерала Тадэвуша Развадоўскага, шматгадовага апанента Пілсудскага. Супярэчнасці паміж імі з’явіліся ўжо ў першыя дні незалежнасці, паглыбілі іх няяснасці з аўтарствам плану «цуду над Віслай», а дакончыла кіраванне войскамі, вернымі ўраду падчас майскага перавароту. Быў адным з афіцэраў, якіх пасля мая 1926 г. схапілі і бяспраўна ўтрымлівалі ў турме. Праз год пасля звальнення памёр, мноства ўлік указвалі на атручэнне. Іншыя ахвяры перавароту — генерал Ян Хемпель, ген. Освальд Франк, контрадмірал Анзэльм Зеркоўскі, ген. Ян Тхуле, ген. Баляслаў Язвінскі, жандар Станіслаў Карызна.
  • Пілсудскі карыстаўся папулярнасцю сярод насельніцтва Заходняй Беларусі. Так 1-ы сакратар ЦК КП(б)Б Панцеляймон Панамарэнка паведамляў 25 верасня 1939 г. Сталіну: «Між іншым, трэба сказаць, што сярод польскага насельніцтва і нават сярод яўрэяў Пілсудскі карыстаецца папулярнасцю. Кажуць, што гэта сапраўдны чалавек быў, пры ім было нашмат лепей, чым пасля яго. З задавальненнем успамінаюць, як ён з трыбуны Сейма называў усіх кіраўнікоў моцнымі словамі. Гавораць, што гэта тычылася і цяперашніх кіраўнікоў — Рыдза-Сміглы, Славоя-Складкоўскага, Бека і інш. Таму зразумелы акт Гітлера — ускладанне вянка на магілу Пілсудскага»[53].

Ордэны і адзнакі

правіць
 
Беласток, помнік Пілсудскаму

Маршал быў узнагароджаны значнай колькасцю ордэнаў і адзнакаў. Вось некаторыя з іх:

Польскія

правіць

Замежныя

правіць

Ганаровыя ступені ва ўніверсітэтах

правіць

Ніжэй названыя некаторыя ўстановы, якія прысвоілі маршалу ступень ганаровага доктара (honoris causa). У скобках пазначаны даты прысваення.

Кінаўвасабленні[87]

правіць
  • Ежы Яблонскі («Любоў праз агонь і кроў», Milosc przez ogien i krew, Польшча, 1924)
  • Мацвей Ляраў («П. К. П.», СССР, 1926)
  • Антоні Пекарскі («Камендант», Komendant, Польшча, 1928)
  • Яўген Калужскі («Першая кооная», Первая конная, СССР, 1941)
  • Ежы Дужынскі («Смерць прэзідэнта», Smierc prezydenta, Польшча, 1977)
  • Рышард Філіпскі («Дзяржаўны пераварот», Zamach stanu, Польшча, 1981)
  • Януш Закржэнскі («Адраджэнне Польшчы», Polonia restituta, Польшча, 1981)
  • Марыуш Баначэўскі і Збігнеў Запасевіч («Маршал Пілсудскі», Marszalek Pilsudski, Польшча, 2001)
  • Алесь Янчук («Уладыка Андрэй», Владыка Андрей, Украіна, 2008)
  • Даніэль Альбрыхскі («1920. Варшаўская бітва», 1920. Bitwa Warszawska, Польшча, 2011).

Генеалогія Пілсудскага

правіць
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Казімір Людвік Пілсудскі
 
Разалія з Пузынаў
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Казімір Пілсудскі
 
Ганна з Білевічаў
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Антоній Білевіч
 
Хелена з Міхалоўскіх
 
Пётр Павел Пілсудскі
 
Тэадора Уршуля з Бутлераў
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Ян Нарутовіч
 
Вікторыя з Шчапкоўскіх
 
 
Zofia Zubow
 
Марыя з Білевічаў
 
Юзаф Вінцэнт Пілсудскі
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Габрыэль Нарутовіч
 
Stanisław Narutowicz
 
Joanna z Billewiczów
 
Браніслаў Пілсудскі
 
Марыя з Каплеўскіх
 
Юзаф Пілсудскі
 
Аляксандра са Шчарбінскіх
 
Адам Пілсудскі
 
Казімір Пілсудскі
 
Ян Пілсудскі
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Казімір Нарутовіч
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Ванда Пілсудская
 
Ядвіга Пілсудская

Заўвагі

правіць
  1. У тым ліку перакладаў прац Дарвіна, Аўгуста Камтэ, ці публікацый сацыялістаў — напрыклад Proletariat.
  2. Браніслаў атрымаў 15 гадоў, астатнія змоўшчыкі — смяротны прысуд (аднак павесілі пяць з іх).
  3. Ажанілася, была разведзеная са сваім папярэднім мужам, ад якога мела дачку — Ванду.
  4. Англійскі фунт быў у той час сусветнай валютай.
  5. Рускі эсэр Віктар Чарноў у выдадзеных у 1952 г. успамінах напісаў, што Пілсудскі ў сваіх прамовах сцвярджаў, што Расія будзе пераможана Аўстрыяй і Германіяй, а тыя, у сваю чаргу, будуць пераможаныя англа-французскімі сіламі (ці англа-амерыкана-французскімі). Усходняя Еўропа будзе пераможана Цэнтральнай, а Цэнтральная, у сваю чаргу, Заходняй.
  6. Насуперак чаканням, стралецкія атрады не змаглі падняць паўстанне.
  7. Ужо як кіраўнік І Брыгады Легіёнаў.
  8. Разам з Саснкоўскім.
  9. Пятлюра праз 5 гадоў быў забіты ў Парыжы агентамі савецкіх спецслужб.
  10. Як адзначае Анджэй Хайноўскі: Пачынаючы ад пэўнага моманту, Пілсудскі быў перакананы, што з’яўляецца адзіным гарантам маральнага парадку ў Польшчы. Ён перастаў верыць сваім супрацоўнікам, увогуле, людзям, пераканаўся ў чалавечай слабасці. Паміраў з пачуццем падвойнай адзіноты: ад таго, што ўходзіць самотным і ад таго, што не выхаваў спадкаёмцу, здольнага асіліць яго справу.[36]
  11. Параўн. Размова з Мечыславам Скшыпкам, членам Грамадскага камітэта будоўлі помніка маршалу Юзафу Пілсудскаму ў Торуні: Пілсудскі разумеў негатыўныя наступствы тагачаснай палітычнай сістэмы. Прадбачыў у завяшчанні, што праз 5 год пасля яго смерці будзе вайна, якую Польшча прайграе і страціць незалёжнасць. Ён быў вялікім прарокам. (Był wielkim wizjonerem). (…) Я быў выхаваны на кульце Маршала.[37]
  12. Між іншых Валерый Славек — тройчы займаў пасаду прэм’ера, Казімеж Світальскі — прэм’ер, маршалак Сейма, Юзаф Бек -міністр замежных спраў, Эдвард Рыдз-Сміглы — Маршал Польшчы, генеральны інспектар узброеных сіл, Феліцыян Славой Складкоўскі — чалавек, які даўжэй за ўсіх быў Прэм’ерам II-й РП.
  13. Ізідор Шымялёніс, літовец, які жыў перад вайной у Вільні, пісаў, між іншым.: Страшэнна ненавідзіў партрэты Пілсудскага і прэзідэнта Польшчы І. Масціцкага, дзяржаўны герб (белы арол), што віселі на сценах класа[41].

Крыніцы

правіць
  1. http://pnap.ap.edu.pl/index.php/pnap/article/view/49
  2. Wacław Jędrzejewicz. Kalendarium Życia Józefa Piłsudskiego, 1867—1935 — Instytut Książki. — ISBN 978-83-88736-92-6.
  3. Wojciech Śleszyński. Aspekty prawne utworzenia obozu odosobnienia w Berezie Kartuskiej i reakcje środowisk politycznych. Białoruskie Zeszyty Historyczne nr 20.
  4. Шымуковіч С. Ф. Гісторыя Беларусі — Мн.: Вышэйшая школа, 2007. — с. 368 ISBN 978-985-06-1403-2, с. 277—281.
  5. а б в г Ziuk, rodzina, Zułów, 1867—1877; Polska Piłsudskiego, Epoka, czyny i dziedzictwo Marszałka, nr 1, 5 lutego 2009, s.24; Rzeczpospolita
  6. Adam Borkiewicz: Źródła do biografii Józefa Piłsudskiego z lat 1867—1892, Niepodległość. T. XIX. Warszawa: 1939.
  7. Цыт. пав. Смалянчук А. Паміж краёвасцю і нацыянальнай ідэяй. Польскі рух на беларускіх і літоўскіх землях. 1864 — люты 1917 г.-СПб, 2004, С.103.
  8. Konspirator za młodu 1877—1885, Polska Piłsudskiego, Epoka, czyny i dziedzictwo Marszałka, nr 2, 12 lutego 2009 r., Rzeczpospolita
  9. Кітурка Юрый Беларускае пытанне ў палітычнай канцэпцыі Юзафа Пілсудскага // Беларускі гістарычны агляд, Том 6, Сшыткі 1-2, Снежань 1999 [1] Архівавана 6 лютага 2007.
  10. Mała encyklopedia wojskowa. T. II. Warszawa: 1970, s. 711.
  11. Włodzimierz Suleja: Józef Piłsudski. Wrocław: 2004, s. 173. ISBN 8304047063.
  12. Józef Piłsudski: Moje pierwsze boje. Łódź: 1988, s. 22. ISBN 8321802532.
  13. Bogusław Miedziński: Polityka wschodnia Piłsudskiego. Paryż: 1975, s. 15.
  14. Władysław Pobóg-Malinowski: Najnowsza historia Polski. T. II (1914—1939). Londyn: 1967, s. 400.
  15. Władysław Pobóg-Malinowski: op. cit.. S. 6.
  16. Włodzimierz Suleja: op. cit.. S. 265.
  17. Maxime Weygand. La bataille de Varsovie. «Revue des deux Mondes». 6/1957. Ss. 193—215.
  18. Grzegorz Mazur: Zamach na marszałka Józefa Piłsudskiego (польск.).
  19. Włodzimierz Suleja: op. cit.. S. 300.
  20. Józef Piłsudski: Pisma zbiorowe: wydanie prac dotychczas drukiem ogłoszonych. T. VI. Warszawa: 1990, s. 31. ISBN 830302860X.
  21. Andrzej Garlicki: Józef Piłsudski 1867—1935. Warszawa: 1990.
  22. Józef Piłsudski: Pisma zbiorowe. T. IX. Warszawa: 1937, ss. 10-11.
  23. Józef Piłsudski: Pisma zbiorowe…. T. IX. Ss. 24-25.
  24. Felicjan Sławoj Składkowski: Strzępy meldunków. Warszawa: 1936, ss. 71-72.
  25. Józef Piłsudski: Pisma zbiorowe…. T. IX. S. 117.
  26. Józef Piłsudski: Pisma zbiorowe. T. IX. Warszawa: 1937, ss. 193—194.
  27. а б Józef Piłsudski: Pisma zbiorowe. T. IX. Warszawa: 1937, ss. 221.
  28. Andrzej Garlicki: Od Brześcia do maja. Warszawa: Czytelnik, 1986, s. 279. ISBN 83-07-01603-7.
  29. Латышонак А., Мірановіч Я.: Гісторыя Беларусі ад сярэдзіны ХVIII ст. да пачатку XXI ст. Вільня-Беласток,2010 °C. 186.
  30. а б в г Лазько, Р. Р. «Я сын гэтага краю…» (Ю. Пілсудскі і Беларусь 1918—1935 гг.) [Тэкст] // Ю. Пілсудскі ў гісторыі Польшчы і Беларусі. Матэрыялы міжнароднага беларуска-польскага навуковага семінара. — 2002. — С. 85-87.
  31. [2]
  32. Мязга, М. М. Перамовы ў Рызе: Пахаванне палітыкі федэралізму [Тэкст] // Ю. Пілсудскі ў гісторыі Польшчы і Беларусі. Матэрыялы міжнароднага беларуска-польскага навуковага семінара. — 2002. — С. 23-25.
  33. Bożena Borysowicz: Dr med. Jerzy Borysowicz: jeden z lekarzy wileńskich. 1904—1980 (польск.).
  34. Album zdjęć mózgu Józefa Piłsudskiego (польск.).
  35. Juliusz Kłos: Wilno. Wilno: 1937, s. 233.
  36. Bogusław Kubisz, Piotr M. Majewski: Siła i bezradność Piłsudskiego (польск.). Mówią Wieki.)
  37. Gazeta Miejska: Wizjoner niepodległości (польск.).
  38. Адораны проста геніяльнай інтуіцыяй і здольнасцю прадбачваць гістарычныя здарэнні, Пілсудскі, прадугледзеў вайну паміж краінамі, якія падзялілі Польшчу, перамогу ў гэтай вайне спачатку Германіі над Расіяй, а потым заходніх саюзнікаў над Германіяй і з’яўленне такім чынам шанцу для Польшчы вяртання самастойнасці. (Не прадбачыў толькі бальшавіцкай рэвалюцыі 1917 г.) ({(Piotr M. Kobos: Skazuję was na wielkość. Legenda Józefa Piłsudskiego (pol.).)
  39. Глядзі напр. Józef Szaniawski: Marszałek Piłsudski w obronie Polski i Europy. Warszawa: Exlibris, 2008, ss. passim. ISBN
  40. Глядзі напр. Felicjan Sławoj Składkowski: Strzępy meldunków. Warszawa: Wydawnictwo Ministerstwa Obrony Narodowej, 1988, ss. passim. ISBN 8311076006.
  41. Beata Nanevicz: Józef Piłsudski w świadomości współczesnych Polaków i Litwinów (1988—2003) (польск.).
  42. Збігнеў Асінскі: Wkład Janusza Jędrzejewicza w budowanie mitu polskiego bohatera narodowego — Józefa Piłsudskiego (pol.).
  43. Ustawa o ochronie imienia Józefa Piłsudskiego, Pierwszego Marszałka Polski
  44. Пётр Акулевіч: Józef Piłsudski: Między apologią a odrzuceniem (pol.).
  45. Kazimierz Ożóg: Rzeczpospolita pomnikowa. W: Irena Borowik, Katarzyna Leszczyńska: Wokół tożsamości: teorie, wymiary, ekspresje. Kraków: 2007. ISBN 9788360490372.
  46. Józef Warszawski: Piłsudski a religia. Warszawa: 1999. ISBN 83-87538-97-3.
  47. Jędrzej Giertych: O Piłsudskim. Londyn: 1987.
  48. Włodzimierz Kalicki: Jędrzej Giertych lustrował Piłsudskiego (польск.).
  49. На тэму аўтарытарызму ў Польшчы ў 1926—1939 гг. гл. Waldemar Paruch: Podstawy i uzasadnienie tożsamości politycznej obozu piłsudczykowskiego (1926—1939) (pol.). Annales UMCS, 1997.
  50. Marcin Pijaczyński: Majowe kontrowersje [3](недаступная спасылка) (дата доступа — 9 верасня 2009 г.)
  51. Gazeta Wyborcza, prof. Andrzej Garlicki. Bereza, polski obóz koncentracyjny (польск.). Архівавана з першакрыніцы 15 Верасень 2012. Праверана 31 Сакавік 2010.
  52. Zbigniew Cieślikowski. Tajemnice Śledztwa KO 1042. — Warszawa, 1997. — ISBN 83-86245-34-4.
  53. Ладысеў У. Беларускае пытанне ў Другой Рэчы Паспалітай. Уз’яднанне Заходняй Беларусі і БССР. // Беларускі гістарычны часопіс, 2009, № 9, С. 16
  54. Alfred Znamierowski. Insygnia, symbole i herby polskie: kompendium. — Warszawa: Świat Książki, 2003. — С. 188. — ISBN 83-7311-601-X.
  55. Juliusz L. Englert, Grzegorz Nowik. Marszałek Józef Piłsudski. Komendant-Naczelnik-Pierwszy Marszałek Polski. — Warszawa: Oficyna Wydawnicza RYTM. — С. 125. — ISBN 978-83-7399-221-4.
  56. Juliusz L. Englert, Grzegorz Nowik. Marszałek Józef Piłsudski. Komendant-Naczelnik-Pierwszy Marszałek Polski. — Warszawa: Oficyna Wydawnicza RYTM. — С. 129. — ISBN 978-83-7399-221-4.
  57. а б Wacław Jędrzejewicz. Kalendarium Życia Józefa Piłsudskiego, 1867—1935 (Polish Edition). — Instytut Książki. — С. 216. — ISBN 978-83-88736-92-6.
  58. Wacław Jędrzejewicz. Kalendarium Życia Józefa Piłsudskiego, 1867—1935 (Polish Edition). — Instytut Książki. — С. 241. — ISBN 978-83-88736-92-6.
  59. Wacław Jędrzejewicz. Kalendarium Życia Józefa Piłsudskiego, 1867—1935 (Polish Edition). — Instytut Książki. — С. 309. — ISBN 978-83-88736-92-6.
  60. Józef Piłsudski 1867—1935. — Kraków: Małopolska Oficyna Wydawnicza. — С. 155.
  61. Ordery i odznaczenia Józefa Piłsudskiego(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 1 Травень 2007. Праверана 2 Красавік 2010.
  62. Juliusz L. Englert, Grzegorz Nowik. Marszałek Józef Piłsudski. Komendant-Naczelnik-Pierwszy Marszałek Polski. — Warszawa: Oficyna Wydawnicza RYTM. — С. 232. — ISBN 978-83-7399-221-4.
  63. Wacław Jędrzejewicz. Kalendarium Życia Józefa Piłsudskiego, 1867—1935 (Polish Edition). — Instytut Książki. — С. 455. — ISBN 978-83-88736-92-6.
  64. Wacław Jędrzejewicz. Kalendarium Życia Józefa Piłsudskiego, 1867—1935 (Polish Edition). — Instytut Książki. — С. 111. — ISBN 978-83-88736-92-6.
  65. Wacław Jędrzejewicz. Kalendarium Życia Józefa Piłsudskiego, 1867—1935 (Polish Edition). — Instytut Książki. — С. 140. — ISBN 978-83-88736-92-6.
  66. Wacław Jędrzejewicz. Kalendarium Życia Józefa Piłsudskiego, 1867—1935 (Polish Edition). — Instytut Książki. — С. 500. — ISBN 978-83-88736-92-6.
  67. Juliusz L. Englert, Grzegorz Nowik. Marszałek Józef Piłsudski. Komendant-Naczelnik-Pierwszy Marszałek Polski. — Warszawa: Oficyna Wydawnicza RYTM. — С. 214. — ISBN 978-83-7399-221-4.
  68. Wacław Jędrzejewicz. Kalendarium Życia Józefa Piłsudskiego, 1867—1935 (Polish Edition). — Instytut Książki. — С. 87. — ISBN 978-83-88736-92-6.
  69. Wacław Jędrzejewicz. Kalendarium Życia Józefa Piłsudskiego, 1867—1935 (Polish Edition). — Instytut Książki. — С. 419. — ISBN 978-83-88736-92-6.
  70. Wacław Jędrzejewicz. Kalendarium Życia Józefa Piłsudskiego, 1867—1935 (Polish Edition). — Instytut Książki. — С. 79. — ISBN 978-83-88736-92-6.
  71. Spórna Marcin. Słownik najsłynniejszych wodzów i dowódców polskich. — Kraków: Wydawnictwo Zielona Sowa, 2006. — С. 312. — ISBN 83-7435-094-6.
  72. Wacław Jędrzejewicz. Kalendarium Życia Józefa Piłsudskiego, 1867—1935 (Polish Edition). — Instytut Książki. — С. 189. — ISBN 978-83-88736-92-6.
  73. Wacław Jędrzejewicz. Kalendarium Życia Józefa Piłsudskiego, 1867—1935 (Polish Edition). — Instytut Książki. — С. 127. — ISBN 978-83-88736-92-6.
  74. Wacław Jędrzejewicz. Kalendarium Życia Józefa Piłsudskiego, 1867—1935 (Polish Edition). — Instytut Książki. — С. 281. — ISBN 978-83-88736-92-6.
  75. Wacław Jędrzejewicz. Kalendarium Życia Józefa Piłsudskiego, 1867—1935 (Polish Edition). — Instytut Książki. — С. 68. — ISBN 978-83-88736-92-6.
  76. Juliusz L. Englert, Grzegorz Nowik. Marszałek Józef Piłsudski. Komendant-Naczelnik-Pierwszy Marszałek Polski. — Warszawa: Oficyna Wydawnicza RYTM. — С. 204. — ISBN 978-83-7399-221-4.
  77. Cal.pl. Ordery i odznaczenia Józefa Piłsudskiego(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 1 Травень 2007. Праверана 2 Красавік 2010.
  78. Wacław Jędrzejewicz. Kalendarium Życia Józefa Piłsudskiego, 1867—1935 (Polish Edition). — Instytut Książki. — С. 19. — ISBN 978-83-88736-92-6.
  79. Wacław Jędrzejewicz. Kalendarium Życia Józefa Piłsudskiego, 1867—1935 (Polish Edition). — Instytut Książki. — С. 55. — ISBN 978-83-88736-92-6.
  80. Juliusz L. Englert, Grzegorz Nowik. Marszałek Józef Piłsudski. Komendant-Naczelnik-Pierwszy Marszałek Polski. — Warszawa: Oficyna Wydawnicza RYTM. — С. 206. — ISBN 978-83-7399-221-4.
  81. Wacław Jędrzejewicz. Kalendarium Życia Józefa Piłsudskiego, 1867—1935 (Polish Edition). — Instytut Książki. — С. 151. — ISBN 978-83-88736-92-6.
  82. Wacław Jędrzejewicz. Kalendarium Życia Józefa Piłsudskiego, 1867—1935 (Polish Edition). — Instytut Książki. — С. 97. — ISBN 978-83-88736-92-6.
  83. Ambasada Rzeczypospolitej Polskiej w Bukareszcie. Pierwsza wizyta Marszałka w Rumunii 14-15.09.1922 r.. Архівавана з першакрыніцы 30 Ліпень 2012. Праверана 6 Красавік 2010.
  84. Wacław Jędrzejewicz. Kalendarium Życia Józefa Piłsudskiego, 1867—1935 (Polish Edition). — Instytut Książki. — С. 105. — ISBN 978-83-88736-92-6.
  85. Wacław Jędrzejewicz. Kalendarium Życia Józefa Piłsudskiego, 1867—1935 (Polish Edition). — Instytut Książki. — С. 116. — ISBN 978-83-88736-92-6.
  86. Wacław Jędrzejewicz. Kalendarium Życia Józefa Piłsudskiego, 1867—1935 (Polish Edition). — Instytut Książki. — С. 7. — ISBN 978-83-88736-92-6.
  87. Kinopoisk.ru

Літаратура

правіць
  • Ладысеў У. Беларускае пытанне ў Другой Рэчы Паспалітай. Уз’яднанне Заходняй Беларусі з БССР // Беларускі гістарычны часопіс, 2009, № 9, С. 16.
  • Нарыс гісторыі Польскай дзяржавы і народа. Х — ХХІ стст. Варшава, 2006. С. 167—205.
  • Смалянчук А. Паміж краёвасцю і нацыянальнай ідэяй. Польскі рух на беларускіх і літоўскіх землях. 1864 — люты 1917 г.-СПб, 2004, С.103.
  • Ціхаміраў А. Пілсудскі Юзаф // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 Т. Т. 5. -Мн., 1999. С. 493
  • Henryk Cepnik: Józef Piłsudski: Portret biograficzny. Warszawa: 1988.
  • Piotr Cichoracki: Legenda i polityka: kształtowanie się wizerunku Marszałka Józefa Piłsudskiego w świadomości zbiorowej społeczeństwa polskiego w latach 1918—1939. Kraków: 2005. ISBN 83-7188-738-8.
  • Emil Jerzy Czerniawski: Dmowski wobec Piłsudskiego: Próba wyjaśnienia w świetle faktów historycznych. Sydney: 1969.
  • Antoni Czubiński: Walka Józefa Piłsudskiego o nowy kształt polityczny Europy Środkowo-Wschodniej w latach 1918—1921. Toruń: 2002. ISBN 83-7174-999-6.
  • Tadeusz Dybczyński: Józef Piłsudski jako publicysta i historyk: Szkic popularny. Łódź: 1988.
  • Janusz Faryś: Piłsudski i Piłsudczycy: Z dziejów koncepcji polityczno-ustrojowej (1918—1939). Szczecin: 1991.
  • Andrzej Friszke: O kształt niepodległej. Warszawa: 1989. ISBN 83-7006-014-5.
  • Andrzej Garlicki: Pod rządami Marszałka. Warszawa: 1994. ISBN 83-03-03644-0.
  • Andrzej Garlicki: Przewrót majowy. Warszawa: 1987. ISBN 83-07-01598-7.
  • Andrzej Garlicki: U źródeł obozu belwederskiego. Warszawa: 1983. ISBN 83-01-03499-8.
  • Andrzej Garlicki: Z Sulejówka do Belwederu. Warszawa: 1990. ISBN 83-03-02889-8.
  • Maciej Giertych: Dmowski czy Piłsudski?. Wrocław: 1995. ISBN 83-85829-70-9.
  • Peter Hetherington: Unvanquished: Joseph Pilsudski, Resurrected Poland, and the Struggle for Eastern Europe. Houston, TX: Pingora Press, 2011. ISBN 978-0-9836563-0-2.
  • Wacław Jędrzejewicz: Kalendarium życia Józefa Piłsudskiego 1867—1935. Kraków: Instytut Książki, 2006. ISBN 978-83-88736-92-6.
  • Tytus Komarnicki: Piłsudski a polityka wielkich mocarstw zachodnich. Londyn: 1952.
  • Eugeniusz Kozłowski, Wincenty Witos (et al.): Józef Piłsudski w opiniach polityków i wojskowych. Warszawa: 1986. ISBN 83-11-07259-0.
  • Marian Leczyk (oprac.): Piłsudski i sanacja w oczach przeciwników: sądy i świadectwa współczesnych: wybór z pamiętników i publicystyki. Warszawa: 1987. ISBN 83-03-01893-0.
  • Wacław Lipiński: Wielki Marszałek (1867—1935). Warszawa: 1939.
  • Zenon Janusz Michalski: Siwy strzelca strój: rzecz o Józefie Piłsudskim. Łódź: Krajowa Agencja Wydawnicza, 1988. ISBN 83-03-02511-2.
  • Bogusław Miedziński: Polityka wschodnia Piłsudskiego. Warszawa: 1986.
  • Jan Molenda: Piłsudczycy a narodowi demokraci 1908—1918. Warszawa: Książka i Wiedza, 1980.
  • Daria i Tomasz Nałęcz: Józef Piłsudski — legendy i fakty. Warszawa: 1987. ISBN 83-203-1967-6.
  • Andrzej Nowak: Polska i trzy Rosje: Studium polityki wschodniej Józefa Piłsudskiego (do kwietnia 1920). Kraków: 2001. ISBN 83-86225-44-0.
  • Irena Pannenkowa (pseud. Jan Lipecki): Legenda Piłsudskiego. Toruń: Oficyna Wydawnicza Kucharski, 2008.
  • Aleksandra Piłsudska: Wspomnienia. Warszawa: Wydawnictwo LTW, 2004. ISBN 83-88736-50-7.
  • Antoni Położyński: Marszałek Józef Piłsudski odbrązowiony. Warszawa: 2005.
  • Mieczysław Pruszyński: Dramat Piłsudskiego: Wojna 1920. Warszawa: Polska Oficyna Wydawnicza «BGW», 1995. ISBN 83-7066-560-8.
  • Tadeusz Romanowski (red.): Ideologia i polityka Józefa Piłsudskiego. Warszawa: 1988. ISBN 83-209-0601-6.
  • Tomasz Serwatka: Józef Piłsudski a Niemcy. Wrocław: 1997. ISBN 83-7095-023-X.
  • Stanisław Sierpowski: Piłsudski w Genewie: dyplomatyczne spory o Wilno w roku 1927. Poznań: 1990. ISBN 83-85003-34-7.
  • Włodzimierz Suleja: Józef Piłsudski. Wrocław-Warszawa-Kraków: 2005. ISBN 83-04-04706-3.
  • Tadeusz Smoliński: Rządy Józefa Piłsudskiego w latach 1926—1935: studium prawne. Poznań: 1985.
  • Piotr Stawecki: Wojsko Marszałka Józefa Piłsudskiego 12 V 1926 — 12 V 1935. Warszawa: 2004. ISBN 83-7399-078-X.
  • Ryszard Świętek: Lodowa ściana: Sekrety polityki Józefa Piłsudskiego 1904—1918. Kraków: 1998. ISBN 83-85222-58-8.
  • Bohdan Urbankowski: Filozofia czynu: Światopogląd Józefa Piłsudskiego. Warszawa: 1988. ISBN 83-00-02443-3.
  • Zbigniew Wójcik: Józef Piłsudski (1867—1935): Biografia. Warszawa: 2006. ISBN 83-7399-165-4.
  • Zbigniew Wójcik: Rola Józefa Piłsudskiego w odzyskaniu niepodległości Polski. Kraków: 1988.
  • Zygmunt Zygmuntowicz (oprac.): Józef Piłsudski o sobie: Z pism, rozkazów i przemówień komendanta. Warszawa: 1989. ISBN 83-85028-73-0.
  • Хацкевіч А. Ф. Юзаф Пілсудскі. Беларус ці паляк // Чырвоная змена. 28 снежня 1993.

Бібліяграфія

правіць
  • Józef Piłsudski: Bibuła. Wrocław: 1989. ISBN 0-907587-12-7.
  • Józef Piłsudski: 22 stycznia 1863. Poznań: 1914.
  • Józef Piłsudski: Geografja militarna Królestwa Polskiego: szkic. Warszawa: 1910.
  • Józef Piłsudski: Historia Organizacji Bojowej PPS. Warszawa: 1985.
  • Józef Piłsudski: Jak stałem się socjalistą. Jastrzębie Zdrój: 1989.
  • Józef Piłsudski: Maksymy: idee, uwagi, myśli. Warszawa: 2005. ISBN 83-922371-0-2.
  • Józef Piłsudski: Moja droga do socjalizmu. Wrocław: 1980.
  • Józef Piłsudski: Moje pierwsze boje: wspomnienia spisane w twierdzy magdeburskiej. Warszawa: 1994. ISBN 83-900736-3-3.
  • Józef Piłsudski: Myśli i poglądy. Gdańsk: 1990.
  • Józef Piłsudski: Myśli, mowy i rozkazy. Warszawa: 1989. ISBN 83-85082-01-8.
  • Józef Piłsudski: O państwie i armii (T. 1, 2). Warszawa: 1985. ISBN 83-06-01291-7.
  • Józef Piłsudski: Pisma wybrane. Kraków: 1987.
  • Józef Piłsudski: Pisma zbiorowe: wydanie prac dotychczas drukiem ogłoszonych (T. 1-10). Warszawa: 1989.
  • Józef Piłsudski: Rok 1920. Łódź: 1989. ISBN 83-218-0777-1.
  • Józef Piłsudski: Zadania praktyczne rewolucji. Gliwice-Wrocław: 1981.

Спасылкі

правіць
 
У Вікіцытатніку ёсць старонка па тэме Юзаф Пілсудскі