Шведы
Шведы (шведск.: svenskar) — народ, які размаўляе па-шведску, асноўнае насельніцтва Каралеўства Швецыя. Колькасць — 8 577 900 чалавек. У самой Швецыі жыве каля 7 975 000 чал. Значная шведская меншасць жыве ў ЗША (56 000) і Канадзе. Паводле рэлігіі — у асноўным лютэране, ёсць каталікі, баптысты і інншыя.
Шведы | |
---|---|
Саманазва | шведск.: svenskar |
Колькасць | 8 570 000 чалавек |
Рассяленне | |
Этнічныя мовы | шведская |
Традыцыйныя рэлігіі (канфесіі) | Лютэранства |
Блізкія этнасы | нарвежцы |
Субэтнасы |
Мова
правіцьШведская мова адносіцца да германскай групы (скандынаўскай падгрупы) індаеўрапейскіх моў. Бліжэй усяго ён да дацкай і нарвежскай. Вылучаюцца групы цэнтральна-шведская, ёцкая і норланская у Швецыі, гутнійская на в. Готланд, усходне-шведская ў Фінляндыі.
Самыя старажытныя помнікі шведскай мовы — надпісы малодшымі рунамі — адносяцца да 9 стагоддзя, эпоха фармавання мовы — 9-11 стагоддзі. Літаратурная шведская мова склалался ў 16-17 стагоддзях на аснове свейскіх (цэнтральнашведскіх) гаворак.
Гісторыя
правіцьПродкамі шведаў былі свеі і ёты (адсюль назва гістарычнай вобласці Швецыі — Свеаланд і Гёталанд), а таксама готы і старажытныя германскія плямёны, якія жылі на тэрыторыі Швецыі ў 1-м тысячагоддзі н.э. Яны склалі аснову шведскай народнасці, якая кансалідавалася ў 11-12 стагоддзях. У этнагенезе шведаў удзельнічалі таксама фіны і саамы. Барацьба шведаў супраць засілля немцаў і датчан у познім Сярэднявеччы, войны за ўладарства на Балтыцы, Рэфармацыя, хуткае развіццё сельскай гаспадаркі, гандлю ў новы час, стварэнне нацыянальнага рынку спрыялі кансалідацыі шведаў у нацыю у 17-18 стагоддзях.
Святы і традыцыі
правіцьАсноўнае народнае свята — Каляды (юль), падрыхтоўка пачынаецца за 2-3 тыдні: вараць піва, пякуць хлеб і печыва (у форме казла, свінні альбо зоркі). Захоўваецца павер'е пра гаючыя ўласцівасці каляндага хлеба і піва. Калядныя танцавальныя вечары суправаджаюцца пераапрананнем (пераапранаюцца ў казла). Іншыя святы — масленіца, тройца, Купалле і святы, якія звязаны з уборкай ураджаю. Асаблівай папулярнасцю сярод студэнтаў і навучэнцаў карыстаецца Дзень Люцыі (13 снежня), калі ладзіцца баль дзяўчат і самая прыгожая абіраецца «каралевай». Захаваўся фальклор: казкі, легенды, балады, песні, карагодныя танцы.
Кухня
правіцьТрадыцыйныя стравы гатуюць да святаў: рысавую кашу з разынкамі, смажаны гусак, яблычны торт, салодкае піва, вяндліну, печыва. Сяляне пякуць па старой традыцыі вялікія караваі кісла-салодкага хлеба.
Вядомыя асобы
правіцьЛітаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 17. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8 (т. 17)