Сельская гаспадарка
Сельская гаспадарка — адна з галін эканомікі, галоўнай мэтай якой з’яўляецца забеспячэнне харчаваннем. Сельская гаспадарка вырабляе расліннае і жывёльнае харчаванне, дзякуючы апрацоўцы зямлі, вырошчванню раслін, гадоўлі жывёл.
Сельская гаспадарка | |
---|---|
Папярэдні ў спісе | збіральніцтва |
Дата пачатку | 8 тысячагоддзе да н.э.[1] |
Вывучаецца ў | аграномія |
Classification of Instructional Programs code | 01.0000, 01.00 і 01 |
Код NCI Thesaurus | C16270 |
Не раней за | 15 тысячагоддзе да н.э. |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Развіццём сельскай гаспадаркі займаюцца сельскагаспадарчыя галіны навукі: агратэхніка, заатэхніка, аграномія, аграбіялогія, аграхімія, аграэкалогія, аграгеалогія, аграметэаралогія, агракліматалогія.
Гісторыя развіцця сельскай гаспадаркі
правіцьСельская гаспадарка належыць да адной з самых старых формаў матэрыяльнай дзейнасці чалавека — пачатак сельскай гаспадаркі адносяць да неаліту (10—3 тыс. д.н.э.). Пераход ад збірання да апрацоўкі зямлі прывёў да «рэвалюцыі» ў чалавечых узаемаадносінах. Змяніўся стыль іх жыцця з качавога на аселы, што прывяло да ўзнікнення болей складаных сацыяльных формаў, якія, у сваю чаргу, стварылі магчымасці для эвалюцыі чалавечых узаемаадносін. Змяніліся і адносіны чалавека да прыроды, якую ён пачаў пераўтвараць дзеля ўласных патрэб.
Першыя спробы апрацоўкі зямлі пачаліся каля 8 тыс. д.н.э. на Блізкім Усходзе (Месапатамія і Егіпет), а потым, амаль адначасова, у трох аддаленых адзін ад аднаго частках света на абшарах сучасных Кітая, Мексікі і Перу. Першымі сельскагаспадарчымі раслінамі сталі на Блізкім Усходзе пшаніца, жыта і ячмень, у Паўднёва-Усходняй Азіі — гарох, бабы, рыс і проса.
Цывілізацыі старажытнасці атрымалі магчымасць развівацца, галоўным чынам, дзякуючы вырошчванню раслін, а часам атрымлівалі і назву ад сваёй галоўнай сельскагаспадарчай культуры — цывілізацыя пшаніцы, жыта, кукурузы.
У гэты ж перыяд былі асвоеныя некаторыя жывёлы: авечкі і козы — каля 10-7 тыс. д.н.э., каровы і свінні — каля 6 тыс. д.н.э., спачатку на Блізкім Усходзе, потым па ўсім Старым Свеце.
Сельская гаспадарка належыць да галін эканомікі з самым шкодным уплывам на навакольнае асяроддзе. У наш час Еўрапейскі Саюз робіць вялікія намаганні для абмежавання забруджвання шляхам інтэграцыі сельскагаспадарчай палітыкі і экалагічнай палітыкі.
Шкода
правіцьСучасная сельская гаспадарка глабальна нясе вялікую шкоду прыродзе, здароўю чалавека[крыніца?] праз:
- Памяншэнне біялагічнай разнастайнасці відаў
- Перанасычэнне вадзяных целаў азотам і фосфарам
- Пестыцыды
- Ператварэнне натуральных экасістэм у штучныя
- Эрозію глебы
- Знішчэнне лясоў пад культуры і пашы
- Засольванне глебы
- Меліярацыю
- Factory farming
і шмат іншага.
Аб’ектыўна, сельская гаспадарка характарызуецца многафункцыянальнасцю.
Этычнасць
правіцьГлядзіце Правы жывёл, Бойні, Вегетарыянства, Веганізм
Крыніцы
правіць- ↑ (unspecified title) — doi:10.1080/00438243.1985.9979955
Літаратура
правіць- Сельская гаспадарка: Тэматычны слоўнік. — Мн.: Беларуская навука, 2010. ISBN 978-985-08-1230-8
Спасылкі
правіць- Сельска гаспадарчыя арганізацыі Беларусі.(недаступная спасылка)
- United Agriculture Архівавана 8 студзеня 2011.