Уладзіслаў Вярыга
Уладзіслаў Вярыга (9 чэрвеня 1868, г. Пскоў — 27 жніўня 1916) — філосаф і этнограф, збіральнік беларускага фальклору[1]. Доктар філасофіі (1892)[1].
Уладзіслаў Вярыга | |
---|---|
Дата нараджэння | 9 чэрвеня 1868 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 27 жніўня 1916 (48 гадоў) |
Род дзейнасці | збіральнік фальклору |
Навуковая сфера | філасофія, этнаграфія,фалькларыстыка |
Навуковая ступень | доктар філасофіі |
Вядомы як | збіральнік беларускага фальклору |
Творы ў Вікікрыніцах |
Біяграфія
правіцьВучыўся ва ўніверсітэтах Варшавы, Берліна, Прагі і Берна. Займаўся збіральніцтвам беларускага фальклору. Друкаваўся ў часопісе «Вісла». У 1889 годзе ў часопісе «Zbior wiadomosci do antopologii krajowej » («Збор звестак па айчыннай антрапалогіі») апублікаваў працу «Беларускія думкі з вёскі Глыбокае Лідскага павету Віленскай губерні, запісаныя ў 1885 годзе», якая змяшчае 45 беларускіх народных песень[1]. Выдаў кнігу «Беларускія паданні» (Львоў, 1889), якая змяшчае 32 беларускія казкі з Лідскага павета[1].
Зноскі
Літаратура
правіць- Васілевіч У. А. Збіральнікі: Оскар Кольберг, Зыгмунт Глогер, Іван Берман, Аляксандр Троіцкі, Аляксандр Пшчолка, Эма Яленская-Дмахоўская, Бірута, Уладзіслаў Вярыга, Чэслаў Пяткевіч, Казімір Машынскі / АН БССР, Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Навук. рэд. А. С. Фядосік — Мн.: Навука і тэхніка, 1991. ISBN 5-343-00674-4
- Лаўрэш Леанід. Лідскі след Уладзіслава Вярыгі // Наша слова.pdf № 33 (85), 16 жніўня 2023. // на pawet.net