Таксікоз
Таксіко́з[1][2] (ад грэч. τοξικός — яд) — паталагічны стан, які ўзнікае ў выніку паступлення ў арганізм таксічных рэчываў звонку (экзатаксікоз) ці ўтварэння ў арганізме таксінаў пры захворваннях (эндатаксікоз).
Экзатаксікоз атаясамліваецца з атручэннем, эндатакісікоз — з з аўтаінтаксікацыяй (напрыклад, таксікоз цяжарнасці). У залежнасці ад тыпу атрутных рэчываў і іншых фактараў вылучаюць таксікоз інфекцыйны, харчовы, траўматычны, таксікоз цяжарнаці і іншыя. Адрозніваюць вострыя і хранічныя таксікозы. Вылучаюць формы таксікозу: нейратаксікоз (першаснае пашкоджанне нервовай сістэмы) і таксікоз з эксікозам (абязводжваннем)[1].
Гл. таксама
правіць- Таксікоз цяжарнасці
- Траўматычны таксікоз (сіндром працяглага здушэння)
Зноскі
правіць- ↑ а б БелЭн 2002.
- ↑ ТСБМ 1983.
Літаратура
правіць- Семяненя Т. М. Таксіко́з // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 394—395. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Таксіко́з // Тлумачальны слоўнік беларускай мовы: У 5-ці т / АН БССР, Інстытут мовазнаўства імя Я. Коласа. — Мн.: Беларус. Сав. Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1983. — Т. 5 кн. 1: С — Улагодзіць / [рэдактар М. Р. Суднік]. — С. 464. — 663 с.
- Токсико́з травмати́ческий // Т. 26. Тихоходки — Ульяново. — М. : Советская энциклопедия, 1977. — С. 40—41. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978). (руск.)
- Токсико́зы бере́менности / Кирющенков А. П. // Т. 26. Тихоходки — Ульяново. — М. : Советская энциклопедия, 1977. — С. 41. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978). (руск.)
- Ярыгин В. H.; Белокрысенко С. С. (бакт.). Токсикоз // Большая медицинская энциклопедия : [в 30 т. ] (руск.) / гл. ред. акад. Б. В. Петровский; [Акад. мед. наук СССР]. — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1985. — Т. 25: Тениус — Углекислота. — 544 с. — 150 000 экз.
Таксікоз на Вікісховішчы |