Міхаіл Раманавіч Суднік
Міхаіл Раманавіч Суднік (21 лістапада 1910, в. Пяцюлёва, Полацкі раён, Віцебская вобласць — 19 снежня 1995) — беларускі мовазнавец. Член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1970), кандыдат філалагічных навук (1954). Заслужаны дзеяч навукі Беларусі (1980).
Міхаіл Раманавіч Суднік | |
---|---|
Дата нараджэння | 21 лістапада 1910 |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці | 19 снежня 1995 (85 гадоў) |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | навуковец |
Навуковая сфера | мовазнаўства |
Месца працы | |
Навуковая ступень | кандыдат філалагічных навук[1] (1954) і член-карэспандэнт АН БССР[1] (1970) |
Альма-матар | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьСкончыў у 1938 годзе Мінскі педагагічны інстытут. У 1944—1952 гг. навуковы супрацоўнік Інстытута мовы, літаратуры і мастацтва АН БССР. У 1952—1957 гг. загадчык сектара Інстытута мовазнаўства АН БССР, у 1957—1983 гг. дырэктар, адначасова з 1975 г. загадчык сектара лексікалогіі і лексікаграфіі, старшы навуковы супрацоўнік, з 1992 г. саветнік пры дырэкцыі Інстытута мовазнаўства Акадэміі навук Беларусі.
Навуковая дзейнасць
правіцьАсноўныя напрамкі даследаванняў — беларуская лексікалогія і лексікаграфія, арфаграфія, тэрміналогія, анамастыка. Адзін з аўтараў «Руска-беларускага слоўніка» (1953), «Беларуска-рускага слоўніка» (1962), «Арфаграфічнага слоўніка» (5-е выд., 1982), «Тлумачальнага слоўніка беларускай мовы» (т. 1-5, 1977—1983). Старшыня Беларускага (1959—1985 гг.), Член Міжнароднага (з 1973 г.) камітэтаў славістаў.
Аўтар больш за 100 навуковых прац, у манаграфіі.
Узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны» (1979), медалямі.
Публікацыі
правіць- К истории белорусской лексикографии (XVI—XVII веках) : Автореферат дис. на соискание ученой степени кандидата филологических наук / Акад. наук БССР. Ин-т языковедения. — Минск : [б. и.], 1953. — 26 с.; 22 см.
- Слоўнік асабовых уласных імён. — Мн., 1965.
- Орфографический словарь. 6-е изд., доп. и уточн. / Н. П. Лобан, М. Р. Судник — Мн.: Народная асвета, 1990. — 255,[1] с. 20 см.
- Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы, больш за 65000 слоў / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа; пад рэд. М. Р. Судніка, М. Н. Крыўко — МН.: Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1999. — 783, [1] с.
- Пытанні культуры пісьмовай мовы / Пад. рэд. А. І. Падлужнага; [аўт.: М. Р. Суднік і інш.] — Мінск: Народная асвета, 1991. — 173, [2] с.
Зноскі
- ↑ а б Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2002. — С. 254. — 552 с. — ISBN 985-11-0251-2
Літаратура
правіць- Крыўко М. Н. Су́днік Міхаіл Раманавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 254. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Судник Михаил Романович // Национальная академия наук Беларуси : энциклопедический справочник / [редколлегия: В. Г. Гусаков (гл. ред.) и др.]. — Минск, 2017. — С. 509.
- Міхневіч А. Я. Міхаіл Раманавіч Суднік (Так 80-годдзю з дня нараджэння) // Беларуская лінгвістыка. 1990. Вып. 38.
- Лукашанец, А. Жыццё, прысвечанае беларускай мове / А. Лукашанец // Веды. — 2010. — № 47 (22 нояб.). — С. 6.
Спасылкі
правіць- Міхаіл Раманавіч Суднік у базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі
- Суднік Міхаіл Раманавіч // Прыдзвінскі край: гісторыя і сучаснасць