Станіслаў Горскі
Станіслаў Батыс Горскі (6 мая 1802, в. Дварэц, Кобрынскі павет, Гродзенская губерня, цяпер Камянецкі раён, Брэсцкая вобласць — 3 мая 1864, Сібір) — беларускі прыродазнавец, медык , педагог, папулярызатар навукі.
Станіслаў Горскі | |
---|---|
Дата нараджэння | 6 мая 1802[1][2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 3 мая 1864[1][2] (61 год) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | батанік, фармацэўт, энтамолаг, выкладчык універсітэта |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Член у |
Біяграфія
правіцьУ 1820—1825 гадах вучыўся ў Віленскім універсітэце. У 1830 годзе — загадчык батанічнага сада Віленскага ўніверсітэта. Пасля закрыцця ўніверсітэта ў 1831 годзе ад'юнкт, прафесар Віленскай медыка-хірургічнай акадэміі. У 1840 годзе, напярэдадні закрыцця акадэміі, выехаў у замежную камандзіроўку.
Пасля вяртання на Радзіму ў 1842—1847 жыў у Паставах, займаўся батанікай і энтамалогіяй. Потым жыў у Берліне, з 1851 — у маёнтку А. Кубліцкага ў Свянцянскім павеце.
У 1863 годзе па падазрэнні ў спачуванні нацыянальна-вызваленчаму руху высланы ў Сібір. У ссылцы скончыў жыццё самагубствам.
Навуковая дзейнасць
правіцьБыў адным з першых даследчыкаў Белавежскай пушчы. Аўтар прац па батаніцы і энтамалогіі. Публікаваў нататкі з падарожжаў па батанічных садах Еўропы. Арганізаваў шырокі абмен гербарыямі паміж вучонымі Еўропы. Многія адкрытыя ім віды раслін названы яго імем (напрыклад, Copaifera gorskiana).
Зноскі
- ↑ а б в г Visuotinė lietuvių enciklopedija Праверана 22 красавіка 2021.
- ↑ а б в г http://tnk.krakow.pl/czlonkowie/gorski-stanislaw-batys/ Праверана 30 жніўня 2022.