Рыс (Oryza) — род аднагадовых і шматгадовых травяністых раслін сямейства Метлюжковыя; крупяная культура.

Рыс

Oryza sativa
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Oryza L. (1753)

Сінонімы
Тыпавы від
Арэал
выява
Арэал вырошчвання

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  41975
NCBI  4527
EOL  108188
GRIN  g:8617
IPNI  18639-1

Звычайна ўключае два віды: рыс азіяцкі (Oryza sativa) і рыс афрыканскі (Oryza glaberrima). Вырошчваецца галоўным чынам у тропіках і субтропіках, асабліва ў Паўднёвай, Паўднёва-Усходняй і Усходняй Азіі, дзе з'яўляецца асноўным прадуктам харчавання.

Слова «рыс» інда-іранскага паходжання, роднаснае словам пушту wriže і санскрыту vrīhi. Пазней слова трапіла ў грэчаскую мову як óryzon, з яе ў лацінскую oryza і далей у іншыя еўрапейскія мовы.

Дагістарычныя вывядзенне і вырошчванне рысу служыла ключавой роляй для нараджэння кітайскай цывілізацыі і росту насельніцтва. У навуковых колах маецца агульнае меркаванне, што рысаводства распачалася ў басейнах сярэдняга і ніжняга цячэння ракі Чанцзян. У пасёлку Дун’ян горада Вэйнань правінцыі Шэньсі (Цэнтральны Кітай) былі выяўленыя рэшткі рысу, пасля спецыялізаваных аналізаў ён быў вызначаны як штучны гатунак, які вырошчваўся 5800 гадоў таму[2].

Зноскі