Кіру́нкі све́ту, стораны гарызонту — чатыры галоўныя пункты гарызонту: поўнач, поўдзень, усход і захад.

Кірункі поўнач і поўдзень вызначаюцца полюсамі Зямлі, а захад ды ўсход — вярчэннем планеты вакол сваёй восі. З старадаўніх часоў чалавек вызначаў прыкладны паўднёвы кірунак паводле стану сонца ў зеніце, усходні — паводле месца ўсходу, а заходні — паводле месца заходу сонца.

Кірункі свету часта абазначаюцца літарамі: Пн (N), Пд (S), У (O або E), З (W). Часам кірункамі свету называюць таксама адпаведныя чвэрці гарызонту (паўночную, паўднёвую, усходнюю і заходнюю). На сучасных геаграфічных картах паўночны бок заўсёды знаходзіцца зверху, у гэтым выпадку поўдзень знаходзіцца знізу, захад — злева, усход — справа.

Прынцып чатырох бакоў быў важным этапам у пазнанні чалавекам навакольнага свету. Пры арыентаванні чалавека ў прасторы таксама выкарыстоўваецца прынцып чатырох бакоў: «уперадзе», «ззаду», «злева», «справа». У гэтым выпадку кірункі не фіксаваны і абіраюцца адносна самога чалавека. Прынцып чатырохкратнасці адлюстраваны ў фальклоры, звычаях, рэлігійных абрадах шматлікіх народаў, у тым ліку і славянскіх: «пайсці на ўсе чатыры бакі» і г. д.

Традыцыйная афарбоўка паўднёвага канца магнітнай стрэлкі компаса чырвоным, а паўночнага — чорным колерам ёсць водгаласам даўніх часоў. У асірыйскім календары поўнач была названа Чорнай краінай, поўдзень — Чырвонай, усход — Зялёнай, а захад — Белай. Адпаведна гэтаму былі пафарбаваны гарадскія брамы ў старажытным Кітаі.

Гл. таксама

правіць

Літаратура

правіць