Гісторыя Вялікабрытаніі
Актам аб уніі 1707 года Англія і Шатландыя зліліся ў Каралеўства Вялікабрытанія (англ.: Kingdom of Great Britain), з агульным заканадаўчым сходам. У 1801 Вялікабрытанія пераўтварылася ў Злучанае Каралеўства Вялікабрытаніі і Ірландыі, якое ўтварылася ў выніку аб’яднання Вялікабрытаніі з Ірландыяй. У 1922 шэсць ірландскіх правінцый аддзяліліся і ўтварылі незалежную дзяржаву Ірландыя, і ў 1927 Злучанае Каралеўства Вялікабрытаніі і Ірландыі пераўтварылася ў сучаснае Злучанае Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі.
Першабытная гісторыя
правіцьЗасяленне Брытанскіх астравоў людзьмі сучаснага тыпу (краманьёнцамі) пачалося каля 30 000 гадоў назад і адбывалася хвалямі[1]. Лічыцца, што ў канцы дагістарычнага перыяду насельніцтва належала пераважна да культуры астраўных кельтаў (брытаў на востраве Брытанія і гэлаў на востраве Ірландыя)[2].
Старажытнасць
правіцьРымскае заваяванне Брытаніі пачалося ў 43 годзе да н. э. і правяло да 400-гадовага рымскага кіравання амаль на ўсім востраве (акрамя Шатландыі). Пасля заняпаду Рымскай Імперыі амаль увесь востраў (акрамя Шатландыі і Уэльса) занялі англы, саксы і юты — плямёны германскай моўна-культурнай групы. Яны асіміляваліся з кельтамі[3].
Сярэдневякоўе
правіцьУ X стагоддзі дробныя англа-саксонскія каралеўствы аб’ядналіся, утварыўшы Каралеўства Англія[4], у той час калі гэлы, якія, меркавана, мігрыравалі з паўночна-заходняй Ірландыі ў V стагоддзі[5][6], аб’ядналіся з піктамі і ўтварылі ў IX ст. Шатландскае каралеўства[7].
У 1066 годзе нармандцы ўварваліся ў Англію на чале з герцагам Вільгельмам, падпарадкавалі сабе ўсю краіну, а затым Уэльс, а пазней і пераважную частку Ірландыі. Яны прынеслі на астравы феадалізм паўночна-французскага ўзору і нарманда-французскую культуру[8].
Наступныя каралі Англіі няўдала спрабавалі анексаваць Шатландыю. Вольналюбівая Шатландыя сцякала крывёю, але захоўвала сваю незалежнасць. Наследаванне значных французскіх тэрыторый і прэтэнзіі на французскі трон бясконца ўцягвалі англійскіх манархаў у канфлікты з Францыяй, найбольш значным з якіх стала Стагадовая вайна[9].
Новы час (да 1707 года)
правіцьУ 1536 годзе парламент Англіі у аднабаковым парадку анексаваў Уэльс [10], а Ірландыя з 1542 года апынулася ў асабовай уніі з Англійскай каронай[11]. На тэрыторыях, якія пазней сталі Паўночнай Ірландыяй, землі каталіцкага гэльскага дваранства былі канфіскаваныя і перайшлі да пратэстанцкіх каланістаў з Англіі і Шатландыі[12].
У XVI стагоддзі ў краінах, якія сёння складаюць Вялікабрытанію, адбыліся працэсы Рэфармацыі, што прывяло да ўтварэння пратэстанцкіх дзяржаўных рэлігій у кожнай з іх[13], у прыватнасці, у Англіі (Рэфармацыя ў Англіі) і Шатландыі (Рэфармацыя ў Шатландыі).
У 1603 годзе каралеўствы Англіі, Шатландыі і Ірландыі былі аб’яднаныя ў парадку асабовай уніі, калі кароль Шатландыі Якаў VI атрымаў у спадчыну кароны Англіі і Ірландыі і перавёў свой двор з Эдынбурга ў Лондан. Тым не менш, кожная краіна захавала сваю палітычную ідэнтычнасць і свае палітычныя інстытуты[14][15].
У сярэдзіне XVII стагоддзя ўсе тры каралеўствы былі ўцягнутыя ў серыю ваенных канфліктаў (уключаючы грамадзянскую вайну), якія прывялі да звяржэння манархіі ў 1649 годзе і кароткатэрміновага ўсталявання ўнітарнай Англійскай рэспублікі[16][17]. Хаця манархія была адноўлена ў 1660 годзе, у выніку Славутай рэвалюцыі 1688 года стала зразумелым, што, у адрозненне ад астатняй Еўропы, абсалютная манархія не мае будучыні. Палітычнае ўладкаванне склалася на базе канстытуцыйнай манархіі і парламенцкай сістэмы[18]. У гэты перыяд, асабліва ў Англіі, развіццё флоту прывяло да ператварэння краіны ў магутную марскую дзяржаву і каланіяльную імперыю[19][20].
Пасля Акта аб Уніі (1707—1921)
правіць1 мая 1707 года з’явілася Каралеўства Вялікабрытанія, створанае палітычнай уніяй каралеўстваў Англіі і Шатландыі у адпаведнасці з Дамовай аб Уніі 1706 года, якая была ўзгоднена ў папярэднім годзе ды ратыфікавана Англійскім і Шатландскім парламентамі [21][22][23].
У XVIII стагоддзі краіна выконвала важную ролю ў развіцці перадавых ідэй парламентарызму, а таксама зрабіла ўнёсак у літаратуру, мастацтва і навуку[24]. Прамысловая рэвалюцыя, якая пачалася ў Брытаніі, змяніла краіну, забяспечыла рост Брытанскай Імперыі і паскорыла каланіяльнае развіццё, уключаючы гандаль рабамі (хаця пасля прыняцця Акта аб Гандлі Рабамі ў 1807 годзе Злучанае Каралеўства заняла галоўную ролю ў барацьбе з ім)[25]. Брытанія была ў першую чаргу засяроджана на калоніях у Паўночнай Амерыцы. Пасля іх страты ў выніку вайны за незалежнасць ЗША, імперскія амбіцыі былі накіраваныя ў іншыя рэгіёны планеты, у прыватнасці на Аўстралію, Індыю і Афрыку[26].
У 1800 годзе парламенты Вялікабрытаніі і Ірландыі прынялі Акт аб уніі, аб’яднаўшы два каралеўствы і стварыўшы Злучанае каралеўства Вялікабрытаніі і Ірландыі, якое з’явілася 1 студзеня 1801 года[27].
Пасля паразы Францыі ў рэвалюцыйных і напалеонаўскіх войнах (1792—1815) Вялікабрытанія аказалася галоўнай марской і эканамічнай дзяржавай у свеце (з Лонданам — найбуйнейшым горадам на планеце прыкладна ў 1830-х па 1930-я гады)[28] і заставалася звышдзяржавай прыкладна да сярэдзіны XX стагоддзя[29]. Не маючы канкурэнцыі на моры, Брытанія прыняла на сябе ролю сусветнага арбітра, становішча, пазней вядомае як «Pax Britannica»[30]. Гэта быў таксама перыяд хуткага эканамічнага, каланіяльнага, прамысловага росту. Англія метафарычна звала сябе «майстэрняй свету»[31]. Брытанская Імперыя далучыла да сябе Індыю, Аўстралію і Новую Зеландыю, стварыла цэлы ланцужок калоній у Афрыцы (Егіпет, землі сучасных Судана, Кеніі, Танзаніі, Батсваны, ПАР), заняла іншыя тэрыторыі па ўсім свеце. Апрэч фармальнага кантролю над калоніямі, дамінаванне Брытаніі ў сусветным гандлі азначала і фактычны эканамічны кантроль над многімі краінамі, такімі як Кітай, Аргенціна, Тайланд[32][33].
На ўнутраным рынку адбыўся пераход да палітыкі вольнага гандлю, laissez-faire і значнага пашырэння гандлю. У краіне назіраўся хуткі эканамічны рост, які суправаджаўся хуткай урбанізацыяй, што прывяло да значных сацыяльных трансфармацый, у тым ліку шокавых[34]. У канцы ХІХ стагоддзя іншыя краіны сталі складаць канкурэнцыю Брытаніі ў індустрыяльным дамінаванні[35].
Брытанія, разам з Расіяй, Францыяй і ЗША (з 1917 года), была адной з краін, якія вялі барацьбу супраць Германскай імперыі і яе саюзнікаў у Першай сусветнай вайне (1914—1918)[36]. У Брытаніі было мабілізавана каля 5 мільёнаў людзей[37], якіх сабралі па ўсёй імперыі і з некаторых рэгіёнаў Еўропы. Нацыя атрымала каля 2,5 мільёнаў параненых і скончыла вайну з вялізным суверэнным доўгам[37]. Пасля вайны Вялікабрытанія атрымала мандат Лігі нацый на былыя германскія і асманскія калоніі, дзякуючы чаму разраслася да найвялікшых памераў, пакрыўшы адну пятую частку сушы, дзе жыло каля чвэрці сусветнага насельніцтва[38]. Аднак рост ірландскага нацыяналізму і спрэчкі ўнутры Ірландыі адносна умоў Гамруля прывялі да фактычнага падзелення вострава ў 1921 годзе[39] на незалежную Ірландскую вольную дзяржаву і Паўночную Ірландыю, якая засталася ў складзе Вялікабрытаніі[40].
Пачатак XX стагоддзя
правіцьУ Першай сусветнай вайне на баку Саюзных дзяржаў (гл. Антанта). Гл. таксама: Ірландскае паўстанне 1916.
Пасля 1-й сусветнай вайны ўзмацніліся рухі за незалежнасць у калоніях. Ірландыя абвясціла незалежанасць (1921), але Паўночная Ірландыя засталася ў Аб’яднаным каралеўстве.
Другая сусветная вайна
правіцьБрытанія, разам з Францыяй і сваімі калоніямі, абвясціла вайну Германіі 3 верасня 1939 года, што ператварала ранейшы польска-германскі канфлікт у глабальную вайну; была адным з трох галоўных саюзнікаў у Другой сусветнай вайне супраць краін «восі». Пасля паразы сваіх еўрапейскіх саюзнікаў Вялікабрытанія працягвала барацьбу з Германіяй, у прыватнасці, у Бітве за Брытанію і Бітве за Атлынтыку. У час вайны і пасля перамогі над Трэцім Рэйхам Злучанае каралеўства было адной з трох дзяржаў, якія ўдзельнічалі ў серыі канферэнцый па пасляваенным ўладкаванні свету: Тэгеранская канферэнцыя (1943), Ялцінская канферэнцыя (люты, 1945), Патсдамская канферэнцыя (лета 1945). Вайна пакінула краіну ў цяжкім фінансавым становішчы і з вялікім доўгам перад ЗША, якія з 1948 года пачалі праграму па дапамозе Еўропе, вядомую як план Маршала. Брытанія выплаціла апошнюю суму ваеннага доўгу ЗША толькі ў 2006 годзе[41].
Пасляваенны час
правіцьПасля Другой сусветнай вайны страціла ролю лідара сярод вялікіх дзяржаў. Ва ўнутранай палітыцы ўзмацніўся ўплыў лейбарыстаў.
У 1949 годзе Злучанае Каралеўства стала адным з заснавальнікаў НАТА і з таго часу з’яўляецца галоўным еўрапейскім стратэгічным саюзнікам ЗША. У 1982 годзе Вялікабрытанія перамагла Аргенціну ў Фалклендскай вайне, што аднавіла ваенны аўтарытэт колішняй «уладаркі мораў». У 1973 годзе Вялікабрытанія ўступіла ў ЕС.
Тунэль пад дном Ла-Маншу злучыў Вялікабрытанію з кантынентам (6.5.1994).
Незадаволенасць міграцыйнай палітыкай арганізацыі і іншыя непаразуменні прывялі да рэферэндуму. 23 чэрвеня 2016 года адбыўся рэферэндум адносна членства Вялікабрытаніі ў Еўрапейскім Саюзе, на якім 51,9 % выбаршчыкаў выказалі жаданне пакінуць ЕС. Пасля гэтага прэм’ер-міністр Дэвід Кэмеран сышоў у адстаўку, а новым кіраўніком урада стала Тэрэза Мэй, якая запусціла працэс «брэксіту». У чэрвені 2017 года прайшлі датэрміновыя выбары, у выніку якіх Мэй захавала за сабой пасаду. Аднак з-за праблем з «брэксітам» яна таксама сышла ў адстаўку ў маі 2019. А ў ліпені новым лідарам кансерватыўнай партыі быў абраны Борыс Джонсан, які таксама заняў пасаду прэм’ер-міністра. Пазачарговыя парламенцкія выбары ў Вялікабрытаніі ў снежні 2019 завяршыліся перамогай кансерватараў. 31 студзеня 2020 Вялікабрытанія афіцыйна выйшла з Еўрапейскага Саюза.
Крыніцы
правіць- ↑ Ancient skeleton was 'even older' («Древний скелет был «даже старше»») (англ.). BBC News (30 кастрычніка 2007). Праверана 28 жніўня 2014.
- ↑ Koch, John T. (2006). Celtic culture: A historical encyclopedia (Кельтская культура: Историческая энциклопедия)(англ.). Santa Barbara, CA: ABC-CLIO. p. 973. ISBN 9781851094400.
- ↑ Davies, John; Jenkins, Nigel; Baines, Menna; Lynch, Peredur I., рэд-ры (2008). Энцыклапедыя Уэльса Уэльскай Акадэміі(англ.). Cardiff: University of Wales Press. p. 915. ISBN 9780708319536.
- ↑ Short Athelstan biography (Кароткая біяграфія Этэльстана) (англ.). BBC History. Праверана 28 жніўня 2014.
- ↑ Mackie, J.D. (1991). История Шотландии(англ.). Лондон: Penguin. pp. 18–19. ISBN 9780140136494.
- ↑ Campbell, Ewan (1999). Saints and Sea-kings: The First Kingdom of the Scots (Святые и Короли морей: Первое королевство Скотов)(англ.). Edinburgh: Canongate. pp. 8–15. ISBN 0-86241-874-7.
- ↑ Haigh, Christopher (1990). Кембриджская Историческая Энциклопедия Великобритании и Ирландии(англ.). Cambridge University Press. p. 30. ISBN 9780521395526.
- ↑ Ganshof, F.L. (1996). Feudalism (Феодализм)(англ.). University of Toronto. p. 165. ISBN 9780802071583.
- ↑ Keen, Maurice. The Hundred Years War («Столетняя Война»). BBC History. (англ.)
- ↑ Dr John Davies. Wales under the Tudors (англ.). BBC History (5 лістапада 2009). Архівавана з першакрыніцы 27 мая 2012. Праверана 18 ноября 2016.
- ↑ Nicholls, Mark (1999). История современных Британских островов, 1529–1603: Два королевства(англ.). Оксфорд: Blackwell. pp. 171–172. ISBN 9780631193340.
- ↑ Canny, Nicholas P. (2003). Делая Ирландию Британской, 1580–1650(англ.). Oxford University Press. pp. 189–200. ISBN 9780199259052.
- ↑ Реформация в Англии и Шотландии і Ирландия периода Реформации: Период Реформации и Ирландия при Елизавете I, Encyclopedia Britannica онлайн. (англ.)
- ↑ Ross, D. (2002). «Хронология Шотландской Истории». Глазго: Geddes & Grosset. с. 56. ISBN 1-85534-380-0
- ↑ Hearn, J. (2002). Требуя Шотландию: Национальная сущность и либеральная культура. Edinburgh University Press. с. 104. ISBN 1-902930-16-9 (англ.)
- ↑ Английские Гражданские Войны. Encyclopedia Britannica Онлайн (англ.)
- ↑ Шотландия и Содружество: 1651–1660 (англ.). Archontology.org (14 сакавіка 2010). Архівавана з першакрыніцы 27 мая 2012. Праверана 20 апреля 2010.
- ↑ Lodge, Richard (2007) [1910]. История Англии – От Реставрации до смерти Вильяма III (1660–1702)(англ.). Read Books. p. 8. ISBN 9781406708974.
- ↑ Тюдорский Период и Рождение Регулярного Флота (англ.). Royal Navy History. Institute of Naval History. Архівавана з першакрыніцы 27 мая 2012. Праверана 24 декабря 2010.
- ↑ Canny, Nicholas (1998). Истоки Империи, Оксфордская История Британской Империи Том I(англ.). Oxford University Press. ISBN 0-19-924676-9. Праверана 1 мая 2011.
- ↑ Статьи Унии с Шотландией 1707 (англ.). UK Parliament. Архівавана з першакрыніцы 27 мая 2012. Праверана 19 октября 2008.
- ↑ Акты Унии 1707 (англ.). UK Parliament. Архівавана з першакрыніцы 27 мая 2012. Праверана 6 января 2011.
- ↑ Дамова аб Уніі 1706 (англ.). Scottish History online. Архівавана з першакрыніцы 27 мая 2012. Праверана 3 февраля 2011.
- ↑ Ferguson, Niall (2004). Империя: Рост и падение Британского мирового порядка и уроки для глобальных сил(англ.). Нью-Йорк: Basic Books. ISBN 0465023282.
- ↑ Loosemore, Jo (2007). Плавание против рабства. BBC Devon. (англ.)
- ↑ Библиотека Конгресса, «Уплыў Амерыканскай рэвалюцыі за межамі». с.73.
- ↑ Акт об Унии (англ.)(недаступная спасылка). Act of Union Virtual Library. Архівавана з першакрыніцы 27 мая 2012. Праверана 15 мая 2006.
- ↑ Tellier, L.-N. (2009). «Городская История Мира: Экономическая и Географическая Перспектива». Квебек: PUQ. с. 463. ISBN 2-7605-1588-5
- ↑ Sondhaus, L. (2004). «Флоты в Современной мировой истории». Лондон: Reaktion Books. с. 9. ISBN 1-86189-202-0
- ↑ Porter, Andrew (1998). Девятнадцатый Век, Оксфордская История Британской Империи Том III(англ.). Oxford University Press. p. 332. ISBN 0-19-924678-5. Праверана 22 июля 2009.
{{cite book}}
: Праверце значэнне даты ў:|accessdate=
(даведка) - ↑ Мастерская Мира. BBC History. Проверено 11 мая 2011. (англ.)
- ↑ Porter, Andrew (1998). Девятнадцатый Век, Оксфордская История Британской Империи Том III(англ.). Oxford University Press. p. 8. ISBN 0-19-924678-5. Праверана 22 июля 2009.
{{cite book}}
: Праверце значэнне даты ў:|accessdate=
(даведка) - ↑ Marshall, P.J. (1996). Кембриджская Иллюстрированная История Британской Империи(англ.). Cambridge University Press. pp. 156–57. ISBN 0-521-00254-0. Праверана 22 июля 2009.
{{cite book}}
: Праверце значэнне даты ў:|accessdate=
(даведка) - ↑ Tompson, Richard S. (2003). Великобритания: справочный путеводитель от Ренессанса до современности(англ.). Нью-Йорк: Facts on File. p. 63. ISBN 9780816044740. Праверана 5 июля 2011.
{{cite book}}
: Праверце значэнне даты ў:|accessdate=
(даведка) - ↑ Hosch, William L. (2009). Первая мировая война: Люди, Политика и Сила. America at War(англ.). Нью-Йорк: Britannica Educational Publishing. p. 21. ISBN 9781615300488.
- ↑ Turner, John (1988). «Британия и Первая мировая война». Лондон: Unwin Hyman. сс. 22-35. ISBN 978-0-04-445109-9.
- ↑ а б Westwell, I.; Cove, D. (eds) (2002). «История Первой мировой войны, Том 3». Лондон: Marshall Cavendish. сс. 698 и 705. ISBN 0-7614-7231-2.
- ↑ Turner, J. (1988). «Британия и Первая мировая война». Абингдон: Routledge. с. 41. ISBN 0-04-445109-1.
- ↑ SR&O 1921, No. 533 от 3 мая 1921.
- ↑ The Anglo-Irish Treaty, 6 December 1921 (англ.). CAIN. Архівавана з першакрыніцы 27 мая 2012. Праверана 7 кастрычніка 2013.
- ↑ "Британия сделает последний платёж по кредиту Второй мировой войны от США". The New York Times(англ.). 2006-12-28. Праверана 2013-10-07.