Герб Асіповічаў
Герб Асіповічаў — герб горада Асіповічы Асіповіцкага раёна. Герб і сцяг зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 3 студзеня 2005 г. № 1.
Герб Асіповічаў | |
---|---|
Дэталі | |
Зацверджаны | 3 студзеня 2005 |
Шчыт |
Іспанскі |
Заснаванне | 3 студзеня 2005 |
Аўтар герба | Віктар Аляксандравіч Ляхар |
Ідэя герба | Віктар Аляксандравіч Ляхар |
Апісанне
правіцьГерб уяўляе сабой іспанскі шчыт, на зялёным полі якога ў сярэдняй частцы паміж дзвюма чорнымі палосамі на сярэбраным полі паравоза чорнага колеру.
Сэнс герба
правіцьСюжэт герба грунтуецца на гістарычным факце ўзнікнення ў 1872 г. чыгуначнай станцыі на Лібава — Роменскай чыгунцы, якая будавалася ў той час. Сваю назву станцыя атрымала ад невялікай вёскі Асіповічы, якая знаходзіцца ў 3 км ад яе. Усё далейшае развіццё горада звязана з чыгуначным транспартам, узнікненнем прадпрыемстваў і устаноў, якія абслугоўваюць чыгунку.
Асноўнае поле шчыта — зялёнае. Зялёны колер герба, згодна з агульнапрынятай геральдычнай трактоўкай, з’яўляецца сімвалам жыцця, абнаўлення, дастатку і дабрабыту. Ва ўсходнеславянскай сімволіцы зялёны колер лічыцца сімвалам гонару, даверу. Зялёны колер звязаны таксама з тым, што горад размешчаны ў цэнтры ляснога масіву. Асіповіцкі раён на 60 % заняты лясамі.
Срэбны пояс у гербе азначае чысціню, добрапрыстойнасць, высокую мараль. Срэбра здаўна шанавалася ў беларусаў як самы каштоўны метал і ўвасабляла высакароднасць, годнасць і доблесць. Жыхары горада на працягу ўсяго яго існавання з’яўляліся стваральнікамі і абаронцамі. Асноўная геральдычная фігура — сярэбрны пояс — перадае колер вады ракі, на берагах якой узнік горад.
Чорныя палосы — колер надзейнасці і стабільнасці, азначаюць шлях, рух, развіццё, нарэшце, чыгуначны шлях, рэйкі. Гэта суадносіцца з гісторыяй узнікнення горада як чыгуначнай станцыі, а таксама паказвае. што горад дынамічна развіваецца, рухаецца наперад па шляху эканамічнага і сацыяльнага развіцця на карысць яго жыхароў. Чорны паравоз, адлюстраваны на поясе, мае ідэнтычныя абрысы з некалі рэальна існуючай машынай з паравым рухавіком.
Гл. таксама
правіцьСпасылкі
правіць- г. Асіповічы – Афіцыйныя геральдычныя сімвалы Рэспублікі Беларусь . Праверана 7 кастрычніка 2023.
- Указ(недаступная спасылка) Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 3 студзеня 2005 г. № 1.(недаступная спасылка)