Антуан Пэн (ням.: Antoine Pesne; 23 мая 1683, Парыж — 5 жніўня 1757, Берлін) — прыдворны мастак прускага караля з 1711 года, дырэктар Берлінскай акадэміі мастацтваў з 1722 года.

Антуан Пэн
фр.: Antoine Pesne
Род дзейнасці мастак
Дата нараджэння 29 мая 1683(1683-05-29)[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 5 жніўня 1757(1757-08-05)[4][5][…] (74 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Бацька Thomas Pesne[d][3]
Дзеці Henriette Joyard[d] і Marie de Rège[d]
Член у
Узнагароды і прэміі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць
 
Партрэт мастака з дочкамі

Будучы прыдворны мастак вучыўся ў свайго бацькі Жана і стрыечнага дзеда Шарля дэ ла Фоса, прыдворнага мастака Людовіка XIV і дырэктара Каралеўскай акадэміі. Стыпендыя ад акадэміі дазволіла яму прайсці навучанне ў Венецыі, Неапалі і Рыме ў 1705—1710 гадах.

Кароль Прусіі Фрыдрых I запрасіў маладога Пэна на пасаду прыдворнага мастака ў Берлін. Пэн захаваў сваю пасаду пры двары і пры Фрыдрыху Вільгельме I, але эканомны «кароль-салдат» скараціў утрыманне мастака ўдвая. У 1715 годзе мастак адправіўся ў адукацыйных мэтах у Дэсау, а затым у 1718 годзе ў Дрэздэн.

Разам з Георгам Венцэслаусам фон Кнобельсдорфам, Іаганам Аўгустам Налем Старэйшым Антуан Пэн адносіцца да найбольш значных прадстаўнікоў фрыдэрыцыянскага ракако.

Зноскі

Спасылкі

правіць