Аляксей Яўхімавіч Кляшчоў
Аляксе́й Яўхі́мавіч Кляшчо́ў (12 лютага (25 лютага) 1905, в. Міхнавічы, Магілёўская губерня — 13 снежня 1968, г. Масква) — партыйны і дзяржаўны дзеяч БССР, старшыня Савета Міністраў БССР, адзін з кіраўнікоў партызанскага руху на тэрыторыі Пінскай вобласці падчас Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1944), генерал-маёр[3].
Аляксей Яўхімавіч Кляшчоў | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Папярэднік | Міхаіл Рагінец | ||||||
Пераемнік | Сямён Новікаў | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Панцеляймон Панамарэнка | ||||||
Пераемнік | Кірыл Мазураў | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Якім Жылянін | ||||||
Пераемнік | Іван Ганенка | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Аўксенцій Мінчанка | ||||||
Пераемнік | Пётр Цецюшаў | ||||||
Нараджэнне |
12 (25) лютага 1905 |
||||||
Смерць |
13 снежня 1968[1] (63 гады) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Партыя | |||||||
Прыналежнасць | СССР | ||||||
Род войскаў | Савецкі партызанскі рух | ||||||
Званне | генерал-маёр | ||||||
Бітвы | |||||||
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьАляксей Яфімавіч Кляшчоў нарадзіўся 12 (25) лютага 1905 у вёсцы Міхнавічы Магілёўскай губерні Расійскай імперыі ў сялянскай сям’і. Па нацыянальнасці — беларус. З 1928 года Кляшчоў член УКП(б), а потым і КПСС. У 1924—1927 гадах ён працаваў на пасадзе старшыні сельсавета.
У 1927—1929 гадах Кляшчоў служыў у Чырвонай Арміі. У 1930—39 гадах ён працаваў на пасадзе дырэктара Шклоўскай, Дрысенскай і Мехаўскай МТС у Беларускай ССР. З верасня 1939 года Аляксей начальнік зямельнага аддзела Пінскай вобласці Беларусі.
З ліпеня 1941 года Кляшчоў — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Аляксей быў у складзе Пінскага абласнога падпольнага партыйнага цэнтра, ствараў падпольныя партыйныя ячэйкі на акупаванай тэрыторыі, праводзіў арганізатарскую працу па аказанні супраціву нямецкім захопнікам.
З верасня 1942 года Кляшчоў — упаўнаважаны ЦК КП(б) Беларусі па Пінскай вобласці, а з 1943 года — сакратар Пінскага падпольнага абкама партыі.
Пастановай Савета Народных Камісараў СССР ад 16 верасня 1943 года № 1000 Аляксею Яхімавічу Кляшчову прысвоена воінскае званне «генерал-маёр» [3].
З 1944 года Кляшчоў на пасадзе першага сакратара Пінскага, а ў 1946—1948 гадах і Полацкага абкамаў КП Беларусі. У 1948—53 гадах ён старшыня Савета Міністраў Беларускай ССР [4].
У 1955—1960 гадах — першы сакратар Какчатаўскага абкама КП Казахстана.
Кляшчоў абіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета СССР 2-га, 3-га і 5-га скліканняў. На 20-м з’ездзе КП(б) Беларусі ён абіраўся членам ЦК і быў членам Бюро ЦК КП(б) Беларусі ў 1948—53 гадах.
З 1961 года Кляшчоў выйшаў на пенсію.
Пасля выхаду на пенсію Аляксей жыў у Маскве. Аляксей Яфімавіч Кляшчоў памёр 13 снежня 1968 года. Ён быў пахаваны ў Маскве на Новадзявочых могілках на ўчастку 7[3].
Узнагароды
правіцьУшанаванне памяці
правіцьЗноскі
- ↑ Клещёв Алексей Ефимович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
- ↑ Клещёв Алексей Ефимович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ а б в г д е Клещёв Алексей Ефимович (руск.). Архівавана з першакрыніцы 13 верасня 2012. Праверана 25 лютага 2012.
- ↑ Кіраўнікі дзяржаў. // Беларусь . Архівавана з першакрыніцы 13 верасня 2012. Праверана 22 ліпеня 2012.
- ↑ Указ Президиума Верховного Совета СССР «О присвоении звания Героя Советского Союза белорусским партизанам» от 1 января 1944 года // Ведомости Верховного Совета Союза Советских Социалистических Республик : газета. — 1944. — 6 января (№ 1 (261)). — С. 1
Літаратура
правіць- Кляшчо́ў Аляксей Яўхімавіч // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 392. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
Спасылкі
правіць- Аляксей Яўхімавіч Кляшчоў на сайце «Героі краіны»