Акра
А́кра (па-англійску: Accra) — сталіца з 1957[4] года і самы вялікі горад Ганы, размешчаны на ўзбярэжжы Гвінейскага заліва Атлантычнага акіяна, галоўны порт краіны, сталіца сталічнай акругі. Слова «акра» паходзіць ад Nkran — мурашы. Колькасць жыхароў складае каля 2 млн чалавек.
Горад
| ||||||||||||||||||||||||
Насельніцтва горада складаецца ў асноўным з прадстаўнікоў племені га. Каля 15 % насельніцтва — мусульмане. Сучасная Акра — адзін з самых багатых і сучасных гарадоў Афрыкі, з адным з самых высокіх узроўняў жыцця на кантыненце.
Гісторыя
правіцьГорад заснаваны ў XVI стагоддзі. Да канца XIX стагоддзя з’яўляўся цэнтрам бойкага гандлю рабамі, золатам і пальмавым алеем. У 1876—1957 гг. Акра была рэзідэнцыяй каланіяльных улад Залатога Берага[4].
Геаграфія
правіцьАкра знаходзіцца на поўдні Ганы, займае частку раўніны, пакрытай саваннай. Клімат у горадзе экватарыяльны. Тэмпература паветра вагаецца ад +23 °C да +32 °C. На клімат уплываюць Атлантычны акіян і буйная рака Вольта.
Эканоміка і культура
правіцьГорад з’яўляецца культурным, навуковым, гаспадарчым цэнтрам краіны. Тут знаходзіцца міжнародны аэрапорт, і ўніверсітэт Ганы, Акадэмія мастацтваў, заснаваны ў 1957 годзе Нацыянальны музей[4].
У горадзе захаваліся галандскі, дацкі (Крысціянсберг) і англійскі фарты[4].
Вядомыя асобы
правіць- Марсель Дэсаі — французскі футбаліст
- Фаўстына Ампах (нар. 1996) — камерунская футбалістка.
Гарады-пабрацімы
правіцьКрыніцы
правіць- ↑ а б https://www.graphic.com.gh/news/politics/elizabeth-sackey-unanimously-endorsed-as-accra-mayor.html Праверана 8 лістапада 2022.
- ↑ а б https://ama.gov.gh/themayor.php Праверана 8 лістапада 2022.
- ↑ Engstrom R. Defining Neighborhood Boundaries for Urban Health Research in Developing Countries: A Case Study of Accra, Ghana // Journal of Maps — Taylor & Francis, 2013. — Vol. 9, Iss. 1. — P. 36–42. — ISSN 1744-5647; 1755-2958 — doi:10.1080/17445647.2013.765366
- ↑ а б в г Африка: энциклопедический справочник. Т. 1. А—К / Гл. ред. А. Громыко. Ред. колл. В. М. Власов, Н. И. Гаврилов и др. — М.: Советская энциклопедия, 1986. — С. 225. — 672 с. с илл. (руск.)
- ↑ https://os.dc.gov/sites/default/files/dc/sites/os/publication/attachments/OS_DC_Accra_Agreement_2006.pdf Праверана 17 лістапада 2022.
- ↑ http://www.sister-cities.org/interactive-map/Accra,%20Ghana
- ↑ Columbia's Sister Cities
- ↑ https://www.liberianobserver.com/news/paynesville-accra-sign-sister-city-accord/
- ↑ Chicago Sister Cities
- ↑ Making Joburg an entry point into Africa
Літаратура
правіць- Африка: энциклопедический справочник. Т. 1. А—К / Гл. ред. А. Громыко. Ред. колл. В. М. Власов, Н. И. Гаврилов т др. — М.: Советская энциклопедия, 1986. — С. 225. — 672 с. с илл. (руск.)