Іракскі Курдыстан

Курдыста́н (араб. کردستان‎‎, трансл. Kurdistān; курд.: هه‌رێمی کوردستان, трансл. Herêmî Kurdistan) — аўтаномная адміністрацыйная адзінка ў складзе Ірака, знаходзіцца на паўночным усходзе краіны і мае чатыры правінцыі: Сулейманія, Дахук, Эрбіль і Халабджа, пад кантролем аўтаноміі таксама знаходзяцца часткі правінцый Найнава, Кіркук і Дыяла, якія разглядаюцца курдскім урадам як гістарычна курдскія тэрыторыі, але аспрэчваюцца цэнтральным урадам Ірака; апрача таго, курдскі ўрад прэтэндуе на некаторыя іншыя тэрыторыі, падкантрольныя непасрэдна ўраду Ірака. Сталіцай аўтаноміі з’яўляецца Эрбіль, які па-курдску мае назву Hewlêr.

Іракскі Курдыстан
курд.: هه‌رێمی کوردستان,
араб. كردستان العراق‎‎
Герб[d] Сцяг
Герб[d] Сцяг
Краіна  Ірак
Гімн Эй, Ракіб!
Статус аўтаномны рэгіён
Уваходзіць у Ірак
Уключае 4 мухафазы (правінцыі)
Адміністрацыйны цэнтр Эрбіль
Дата ўтварэння 11 сакавіка 1970
Прэзідэнт Масуд Барзані
Прэм'ер-міністр Нечырван Барзані
Афіцыйныя мовы курдская,
арабская
Насельніцтва (2013) ~ 6,2 — 6,5 млн.
Нацыянальны склад курды, арабы, асірыйцы, туркаманы
Канфесійны склад мусульмане, хрысціяне
Плошча 40 643 км²
Іракскі Курдыстан на карце
Часавы пояс +2
Інтэрнэт-дамен .krd[d]
Афіцыйны сайт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Пачаткова курдская аўтаномія была ўтворана ў 1970 годзе ў выніку іракска-курдскага пагаднення. Практычна гэта аўтаномія была фіктыўнай да 1991 года, калі ў выніку прайгранай Іракам вайны на поўначы і поўдні краіны былі ўсталяваны зоны, забароненыя для палётаў іракскай авіяцыі. Да канца 1991 года курды выбілі іракскія войскі з тэрыторыі аўтаноміі і фактычна Курдыстан атрымаў незалежнасць (але не была абвешчана).

Пасля вайны 2003 года і ўсталявання новай улады ў Іраку было падпісана новае пагадненне паміж Іракам і Курдыстанам. Новая канстытуцыя Ірака зацвердзіла існаванне курдскага рэгіянальнага ўрада, які мае поўную ўнутраную аўтаномію.

Эканоміка

правіць

Курдыстан — адзін з асноўных сельскагаспадарчых раёнаў Блізкага Усходу. Тут вырошчваецца да 75 % усёй іракскай пшаніцы, 40 % ячменю, 98 % тытуню, 30 % бавоўны, 50 % садавіны. Развіццё атрымала і жывёлагадоўля, у асноўным авечкі і козы.

Дзве гідраэлектрастанцыі ў Дакане і Дэрбендзі-Хане працуюць не на поўную магутнасць, пры правядзенні рэканструкцыі яны змогуць поўнасцю задаволіць патрэбы рэгіёна ў электраэнергіі. У раёне Сулейманіі размешчаныя два вялікіх цэментных заводы, якія зараз маюць вялікую колькасць замоў з-за адбудовы Ірака пасля вайны, плануецца будаўніцтва яшчэ аднаго завода ў Харыры. Ёсць буйныя прадпрыемствы тэкстыльнай і харчовай прамысловасцей, у Салах-эд-Дзіне пабудаваны трубапракатны завод. Плануецца будова нафтапераапрацоўчых заводаў у Эрбілі, Сулейманіі, Дахуку і Заху.

Дэмаграфія

правіць

Насельніцтва аўтаноміі, курды, размаўляюць на двух розных дыялектах курдскай мовы: курманджы і сарані, якія часам лічацца дзвюма роднаснымі, але асобнымі мовамі. Маюць пераважна ісламскае веравызнанне. Таксама ёсць хрысціянскае насельніцтва — асірыйцы і халдзеі (халда-каталікі), у асноўным у раёне Дахука (30 000 і паступова павялічваецца за кошт міграцыі з арабскіх раёнаў), туркмены (таксама вядомыя пад назвай туркаманы) і арабы (значная колькасць якіх была наўмысна пераселеная на курдскія землі пад час кіравання Садама Хусейна — па веравызнанні ў асноўным мусульмане-суніты. Існуюць невялікія армянскія грамады (каля 10 000 чалавек). Да пачатку 50-х гг. жылі і яўрэі, але большасць з іх імігравала ў Ізраіль.

Палітыка

правіць
 
Чырвоным — тэрыторыі фактычнага кантролю курдскага ўрада, прызнаныя цэнтральным урадам Ірака. Ружовым — тэрыторыі пад фактычным кантролем Курдыстана, якія аспрэчваюцца Іракам. Жоўтым — тэрыторыі пад кантролем Ірака, якія аспрэчваюцца Курдыстанам. Светла-зялёным — іншыя тэрыторыі, падпарадкаваныя непасрэдна цэнтральнаму ўраду.

Прэзідэнт аўтаноміі — Масуд Барзані, зацверджаны парламентам у 2005 годзе, іншыя кіраўнічыя функцыі ўскладзеныя таксама на прэм'ер-міністра. Афіцыйныя мовы аўтаноміі — курдская і арабская[1].

Тэрыторыя аўтаноміі ў асноўным з’яўляецца няўзгодненай з цэнтральнымі ўладамі. Акрамя чатырох правінцый аўтаноміі, Сулейманія, Эрбіль, Кіркук і Халабджа, курдскі ўрад таксама кантралюе часткі правінцый Найнава, Кіркук і Дыяла, якія цэнтральным урадам лічацца тэрыторыямі, якія поўнасцю падначаленыя непасрэдна ўраду Ірака. Разам з тым, курдскі ўрад прэтэндуе на пэўныя тэрыторыі на поўдзень ад сваёй фактычнай тэрыторыі, падкантрольныя цэнтральнаму ўраду Ірака.

Гл. таксама

правіць

Зноскі

  1. The Kurdish language (англ.)(недаступная спасылка). Kurdistan Regional Government (28 чэрвеня 2014). Архівавана з першакрыніцы 20 лютага 2014. Праверана 9 кастрычніка 2014.

Спасылкі

правіць