Смаленск (па-руску: Смоленск) — горад у Расіі, адміністрацыйны, прамысловы і культурны цэнтр Смаленскай вобл., мае званне "Горад-Герой" (з 6 мая 1985 года), быў узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны I ступені і ордэнам Леніна.

Смаленск у 1912

Насельніцтва горада складае 319,3 тыс. чал. (2005).

Горад размешчаны ў 419 км на захад–паўднёвы захад ад Масквы ў верхняй плыні Дняпра. Ён займае выгаднае геаграфічнае становiшча на шляху з Масквы ў Беларусь, Прыбалтыку і краіны Цэнтральнай і Заходняй Еўропы. Горад распасціраецца з захаду на ўсход на 25 км і з поўначы на поўдзень на 15 км. Яго тэрыторыя складае 166,35 км².

Мэр горада — Уладзіслаў Халецкi (з 11 сакавіка 2003).

Гісторыя

Смаленск упершыню ўзгадваецца ў летапісах у 863 г. Горад ляжаў на важным гандлёвым шляху "З варагаў у грэкі". Пазней горад меў гандлёвыя сувязі з Ганзай.

У 12 ст. Смаленск стаў сталіцай самастойнага крывіцкага княства, у 1238 г. быў спалены мангола-татарамі.

З 1404 па 1514 г. горад быў у складзе Вялікага княства Літоўскага (Гл. таксама: Юрый Святаславіч Смаленскі). Смаленск лічыцца крыніцай беларуска-літоўскага летапісання.

З 1514 года ў складзе Маскоўскай дзяржавы. Пасля 1609-11 у складзе Рэчы Паспалітай. З 1667 у складзе Расійскай дзяржавы.

У 1918 г. Смаленск быў абвешчаны часткай Беларускай Народнай Рэспублікі, у 1919 годзе тут была заснаваная Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка Беларусь. Не зважаючы на гэта і на дамінацыю этнічна беларускага насельніцтва[крыніца?], горад быў далучаны да РСФСР.

У час Другой Сусветнай вайны вакол гораду вяліся моцныя баі, з 1941 па 1943 горад знаходзіўся пад нямецкай акупацыяй.

Цягам 20 ст. насельніцтва Смаленшчыны было цалкам русіфікаванае.[крыніца?] Слядоў беларушчыны ў Смаленску амаль не засталося, хаця шматлікія факты сьведчаць пра захаванне беларускае гістарычнае памяці смаленчукоў[крыніца?]. У сувязі з гэтым горад прэтэндаваў на адмысловы статус у "Саюзе Расіі і Беларусі".

 
Расійская манета ў 2 рублі, прысвечаная Смаленску, 2000

Вядомыя смаленчукі

У Сеціве