Беларускі Хельсінкскі камітэт

Версія ад 10:51, 18 кастрычніка 2023, аўтар (удзельнік выдалены) (выдаленае кароткае апісанне змен)

РПГА «Беларускі Хельсінкскі Камітэт» (БХК) — незалежнае, некамерцыйнае, праваабарончае грамадскае аб’яднанне, створанае для гуманітарнай дзейнасці, абароны правоў асобы ў Беларусі. Зарэгістравана 1 лістапада 1995 года[1]. БХК працуе на падставе самакіравання й аб’ядноўвае — на аснове агульнасці інтарэсаў — грамадзян Рэспублікі Беларусь. У сваёй дзейнасці камітэт з’яўляецца незалежным ад дзяржаўных і гаспадарчых органаў, палітычных і грамадскіх арганізацый — узаемаадносіны з імі ладзяцца на аснове партнёрства, дыялогу і супрацоўніцтва.

Беларускі Хельсінкскі Камітэт
Краіна
Тып арганізацыі праваабарончая арганізацыя[d] і Helsinki Committee for Human Rights[d]
Кіраўнікі
Старшыня Алег Гулак
Заснаванне
Дата заснавання 1995
Галіна international activities[d]
www.belhelcom.org

Гісторыя

Заснаванне БХК было рэакцыяй на грамадска-палітычную сітуацыю ў Беларусі таго часу, а каталізатарам працэсу яго паўстання стала абняслаўленне нацыянальнага бел-чырвона-белага сцяга. Заснавальнікамі РПГА «Беларускі Хельсінкскі Камітэт» сталі вядомыя грамадскія, палітычныя і культурныя дзеячы краіны: Васіль Быкаў (ён жа — першы старшыня Назіральнага Сойма БХК), Рыгор Барадулін, Радзім Гарэцкі, Святлана Алексіевіч, Генадзь Бураўкін, Юрый Хадыка, Карлас Шэрман і інш. Першай старшынёй аб’яднання была Таццяна Процька. З 2008 г. арганізацыю ўзначальвае Алег Гулак.

У пачатку мая 1999 Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь вынесла папярэджанне БНП за ўдзел іх прадстаўнікоў у абвешчаных Цэнтральнай выбарчай камісіяй пад кіраўніцтвам Віктара Ганчара «альтэрнатыўных» выбарах прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Дзейнасць БХК

На дзейнасць БХК складаюцца:

  • выяўленне выпадкаў парушэння правоў чалавека;
  • прававая дапамога канкрэтным людзям (штогод у БХК прыходзіць да 2000 скаргаў);
  • рэгулярныя праваабарончыя семінары і трэнінгі па навучанні моладзевых актывістаў і юрыстаў;
  • выданне спецыяльнай літаратуры;
  • разнастайныя мерапрыемствы з мэтай прыцягнуць увагу грамадскасці да праблем парушэння правоў чалавека ў Рэспубліцы Беларусь;
  • аналіз заканадаўства і выпрацаванне прапаноў па яго ўдасканаленні: ужо падрыхтаваныя прапановы, якія датычацца Крымінальнага кодэкса, працоўнага заканадаўства, законаў аб сродках масавай інфармацыі, выбарах, а таксама Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

На практыцы сябры БХК удзельнічалі ў працы місій Міжнароднай Хельсінкскай Федэрацыі і, у прыватнасці, даследавалі сітуацыю з правамі чалавека ў Прыднястроўі (Малдова), на Паўночным Каўказе (Расійская Федэрацыя), у Таджыкістане, Узбекістане і Украіне. Апроч таго, прадстаўнікі БХК удзельнічалі ў мностве «шараговых» і «гучных» спраў — абаранялі:

Фінансавы аспект дзейнасці БХК

БХК павінен быў заплаціць у бюджэт звыш 205 млн беларускіх рублёў падаткаў і штрафных санкцый па выкарыстаных у 2002—2003 гадах грантах Еўракамісіі, якія, паводле міжнародных дамоў Рэспублікі Беларусь, прадстаўляліся ў беспадатковым рэжыме.

Лічачы рашэнне інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах незаконным, БХК абскардзіў яго ў судовым парадку. Нацыянальныя суды ўсіх інстанцый пастанавілі, што праваабаронцы нічога не павінны пакрываць у бюджэт.

Аднак напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў 2006 г., маніторынг якіх ажыццяўляў БХК, рашэнні гаспадарчых судоў былі перагледжаныя Прэзідыумам Вышэйшага Гаспадарчага Суда. Інспекцыя Міністэрства па падатках і зборах апісала і канфіскавала маёмасць БХК на суму Br 255.000 руб. Рахункі арганізацыі арыштавалі.

Разам з тым у 2006 г. Дэпартамент фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю спыніў — у сувязі з адсутнасцю падзеі злачынства — крымінальную справу, узбуджаную за адхіленне ад выплаты падаткаў у дачыненні да службовых асоб БХК.

Восенню 2021 года Вярхоўны Суд Рэспублікі Беларусь ліквідаваў БХК, але арганізацыя заявіла, што працягне сваю дзейнасць[2].

У ліпені 2022 года Беларускі Хельсінкскі камітэт атрымаў кансультатыўны статус пры ЭКАСАС ААН, стаўшы першай беларускай НДА з такім статусам[3].

Міжнародная дзейнасць БХК

БХК — партнёр Савета Еўропы, актыўны ўдзельнік міжнароднага хельсінкскага руху.

У 1998 г. БХК быў узнагароджаны прэміяй Еўрапейскага Саюза і ЗША за ўклад у развіццё грамадзянскай супольнасці.

Зноскі

  1. Бубен, Процьк 2001, с. 212-213. Памылка шаблона sfn: няма якара: CITEREFБубен,_Процьк2001 (даведка)
  2. Вярхоўны суд ліквідаваў БХК — апошнюю зарэгістраваную праваабарончую арганізацыю. Новы Час (1 кастрычніка 2021). Праверана 11 жніўня 2022.
  3. «Признание, что для общественной организации нужна не формальная регистрация, а реальная деятельность» (руск.). Салідарнасць (22 ліпеня 2022). Праверана 11 жніўня 2022.

Літаратура

  • Vitali Silitski, Jan Zaprudnik. BELARUSIAN HELSINKI COMMITTEE // The A to Z of Belarus (The A to Z Guide Series) (англ.). — Lanham: Scarecrow Press, 2010. — С. 41. — 470 с. — ISBN 978-0-8108-7200-4.
  • Бубен, С.С.; Процька, Т.С. (2001). Правы чалавека (дапаможнік для настаўнікаў)(бел.)(руск.). Мн.: Тэхналогія. p. 366. ISBN 985-458-020-2.

Спасылкі