Вышэйшы Гаспадарчы суд Рэспублікі Беларусь
Вышэйшы Гаспадарчы Суд Рэспублікі Беларусь (ВГС РБ) — судовая ўстанова, якая вырашала ў межах сваіх паўнамоцтваў гаспадарчыя спрэчкі паміж прадпрыемствамі, установамі, арганізацыямі, калгасамі, сумеснымі прадпрыемствамі, дзяржаўнымі і іншымі органамі, а таксама з’яўлялася нагляднай інстанцыяй за рашэннямі гаспадарчых судоў ніжэйшых звёнаў. Арганізацыя, парадак дзейнасці і кампетэнцыя суда былі вызначаны заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
Вышэйшы Гаспадарчы Суд Рэспублікі Беларусь | |
---|---|
Від | Гаспадарчы Суд |
Інстанцыя | Суд вышэйшай інстанцыі |
Юрысдыкцыя | Рэспубліка Беларусь |
Мовы справаводства | беларуская, руская |
Кіраўніцтва | |
Старшыня | Віктар Камянкоў (апошні) |
Уступіў на пасаду | кастрычнік 2001 |
Зала пасяджэнняў | |
Месцазнаходжанне | Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Валадарскага, 8 |
Каардынаты | 53°53′52″ пн. ш. 27°33′01″ у. д.HGЯO |
Створаны ў 1991 годзе. У 2006 годзе, Вышэйшы Гаспадарчы суд адмовіў незалежным газетам у распаўсюдзе праз дзяржаўную сетку-манапаліста.
Згодна з Дэкрэтам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 29 лістапада 2013 года № 529, 1 студзеня 2014 года Вышэйшы Гаспадарчы Суд Рэспублікі Беларусь скасоўваўся. Большасць супрацоўнікаў гэтай установы ўвайшла ў склад Калегіі Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь
Задачы
правіцьАсноўнымі задачамі Вышэйшага Гаспадарчага суда была абарона правоў і інатрэсаў арганізацый, захаванне законнасці ў эканамічных адносінах; забеспячэнне аднолькавага і правільнага выкарыстання заканадаўства пры вырашэнні гаспадарчых спрэчак.
Паўнамоцтвы
правіцьПаводле закона Вышэйшы Гаспадарчы суд меў паўнамоцтвы на:
- разгляд спраў па першай інстанцыі, у парадку нагляду і касавання ды па зноў выяўленых абставінах;
- запыт у Канстытуцыйны Суд заключэння аб адпаведнасці заканадаўства Канстытуцыі і іншаму заканадаўству вышэйшага парадку;
- вывучэнне, абагульненне і тлумачэнне ўжыцця заканадаўства аб прадпрымальніцтве;
- нагляд за выкананнем гаспадарчымі судамі пастановаў Пленума ВГС;
- дапамога судздзям гаспадарчых судоў ва ўжыцці законаў;
- прапанову змены заканадаўства аб прадпрымальніцтве;
- прыём справаздач судздзяў аб дзейнасці гаспадарчых судоў і праверка іх супрацоўнікаў сумесна з Міністэрствам юстыцыі;
- вядзенне падлікаў у гаспадарчых судах;
- забеспячэнне гаспадарчых судоў супрацоўнікамі сумесна з Міністэрствам юстыцыі;
- супрацу з замежнымі судамі і міжнароднымі арганізацыямі[1].
Склад
правіцьВышэйшы Гаспадарчы суд складаўся з 16 суддзяў, якія прызначаліся прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь па ўзгадненні з Саветам Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.
Старшыні Вышэйшага Гаспадарчага суда
правіць- Уладзімір Васілевіч Бойка (чэрвень 1991 — кастрычнік 2001)
- Віктар Сяргеевіч Камянкоў (кастрычнік 2001 — 14 чэрвеня 2013)
Зноскі
- ↑ Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб судаўладкаванні і статусе судздзяў(недаступная спасылка)
Літаратура
правіць- Вышэйшы Гаспадарчы суд Рэспублікі Беларусь // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 4. — С. 334. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 4).