Роберт Годард

Версія ад 08:36, 10 верасня 2013, аўтар 178.124.16.24 (размовы) (Новая старонка: 'thumb|Роберт Годард '''Роберт Хатчынгс Годард''' ({{lang-en|Robert Hutching...')
(розн.) ← Папярэдн. версія | Актуальная версія (розн.) | Навейшая версія → (розн.)

Роберт Хатчынгс Годард (англ.: Robert Hutchings Goddard, Вустэр, 5 кастрычніка 1882-10 жніўня 1945) — выбітны амерыканскі вучоны, адзін з піянераў сучаснай ракетнай тэхнікі.

Роберт Годард

Пасля атрымання ступені бакалаўра ў Вустэрскім Політэхнічным інстытуце ў 1908 годзе ён навучаўся на фізічным факультэце Універсітэта Кларка, атрымаўшы ступені магістра ў 1910 годзе і кандыдата навук (PhD) ў 1911 годзе. З 1914 года ён пачаў канструяваць ракетныя рухавікі, атрымліваючы фінансавую падтрымку Смітсанаўскага таварыства. З 1919 года ён напісаў шэраг прац пра магчымасці палёту на Месяц.

Працуючы ў 1911 ва Універсітэце Кларка, Годдард даследаваў ўздзеянне радыёхваль на ізалятары. Каб атрымаць з радыёхвалі ток, ён вынайшаў вакуумны выпрамляльнік. Патэнт U.S. Patent 1159209 быў выдадзены 2 лістапада 1915 года.

У 1914 зарэгістраваны два значныя патэнты ў ракетатэхніцы. Першы, US Patent 1102653 апісваў шматступенную ракету. Другі, US Patent 1103503 апісваў ракету якая працуе на бензіне і вадкім аксідзе азоту.

Годард запусціў сваю першую ракету на вадкім паліве 16 сакавіка 1926 года ў ОБерне (Масачусетс). Ракета пад назвай «Нэлі» памерам з чалавечую руку на працягу 2,5 с узляцела на вышыню каля 12 м. Гэта падзея стала важнай дэманстрацыяй магчымасцяў вадкасных ракетных рухавікоў.

Акрамя касмічных падарожжаў Годдард займаўся і іншымі задачамі. Напрыклад, ён прапанаваў ідэю рэактыўнага гранатамёта, і першыя амерыканскія мадэлі гранатамётаў «Базука» былі створаны менавіта на аснове прац Годарда.