Роберт Годард
Роберт Хатчынгс Годард (англ.: Robert Hutchings Goddard, Вустэр, 5 кастрычніка 1882 — 10 жніўня 1945) — амерыканскі вучоны, адзін з піянераў сучаснай ракетнай тэхнікі.
Роберт Хатчынгс Годард | |
---|---|
Robert Hutchings Goddard | |
Дата нараджэння | 5 кастрычніка 1882[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 10 жніўня 1945[3][1][…] (62 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Бацька | Nahum Danford Goddard, Jr.[d] |
Жонка | Esther Christine Kisk[d] |
Род дзейнасці | бортынжынер, фізік, вынаходнік, матэматык, інжынер, астраном |
Навуковая сфера | Касманаўтыка |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Arthur Gordon Webster[d][6] |
Член у | |
Узнагароды | |
Подпіс | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Пасля атрымання ступені бакалаўра ў Вустэрскім Політэхнічным інстытуце ў 1908 годзе ён навучаўся на фізічным факультэце Універсітэта Кларка, атрымаўшы ступені магістра ў 1910 годзе і кандыдата навук (PhD) ў 1911 годзе. З 1914 года ён пачаў канструяваць ракетныя рухавікі, атрымліваючы фінансавую падтрымку Смітсанаўскага таварыства. З 1919 года ён напісаў шэраг прац пра магчымасці палёту на Месяц.
Працуючы ў 1911 ва Універсітэце Кларка, Годард даследаваў ўздзеянне радыёхваль на ізалятары. Каб атрымаць з радыёхвалі ток, ён вынайшаў вакуумны выпрамляльнік. Патэнт U.S. Patent 1159209 быў выдадзены 2 лістапада 1915 года.
У 1914 зарэгістраваны два значныя патэнты ў ракетатэхніцы. Першы, US Patent 1102653 апісваў шматступенную ракету. Другі, US Patent 1103503 апісваў ракету якая працуе на бензіне і вадкім аксідзе азоту.
Годард запусціў сваю першую ракету на вадкім паліве 16 сакавіка 1926 года ў ОБерне (Масачусетс). Ракета пад назвай «Нэлі» памерам з чалавечую руку на працягу 2,5 с узляцела на вышыню каля 12 м. Гэта падзея стала важнай дэманстрацыяй магчымасцяў вадкасных ракетных рухавікоў.
Акрамя касмічных падарожжаў Годард займаўся і іншымі задачамі. Напрыклад, ён прапанаваў ідэю рэактыўнага гранатамёта, і першыя амерыканскія мадэлі гранатамётаў «Базука» былі створаны менавіта на аснове прац Годарда.
Зноскі
- ↑ а б Lehman M. K., Lehman M. Robert Goddard // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ R. H. Goddard // ISFDB — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Годдард Роберт // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
- ↑ а б Годдард Роберт // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ https://www.nasa.gov/centers/goddard/about/history/dr_goddard.html Праверана 30 жніўня 2018.
- ↑ Матэматычная генеалогія — 1997.
- ↑ а б NNDB — 2002.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Роберт Годард