Яўген Шмыгалёў
Выгляд
Яўген Шмыгалёў (1927 або 1928 — 1 верасьня 2000) — інжынэр, адзін з аўтараў артыкула «Курапаты — дарога сьмерці».
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Навучаўся ў вайсковай вучэльні, пасьля сканчэньня Беларускага палітэхнічнага інстытуту працаваў на менскім прыборабудаўнічым заводзе імя Леніна (цяпер «Белвар»). Цікавіўся гісторыяй Беларусі.
Вядомы ў першую чаргу як суаўтар зь Зянонам Пазьняком артыкула «Курапаты — дарога сьмерці». Артыкул быў надрукаваны ў газэце «Літаратура і Мастацтва» 3 чэрвеня 1988 году і стаў інфармацыйным выбухам у гісторыі Беларусі: гісторыя Курапатаў стала вядомая грамадзтву, артыкул у перакладзе на расейскую мову перадрукавалі некалькі расейскіх выданьняў.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Артыкул Зянона Пазьняка і Яўгена Шмыгалёва Курапаты — дарога сьмерці
- Я. Шмыгалёў: адзін з тых, хто расказаў пра Курапаты // Радыё Свабода, 30 кастрычніка 2008 г.
- Памёр Яўген Шмыгалёў // Наша Ніва, №36 (192), 4—11 верасьня 2000 г.
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |