Яўген Крыжаноўскі
Яўген Крыжаноўскі | |
Яўген Анатольевіч Крыжаноўскі | |
Яўген Крыжаноўскі (2017) | |
Род дзейнасьці | актор, рэжысэр, грамадзкі дзяяч, літаратар |
---|---|
Дата нараджэньня | 6 чэрвеня 1955 (69 гадоў) |
Месца нараджэньня | Мікалаеў, УССР |
Занятак | актор |
Узнагароды | |
Яўген Крыжаноўскі (нар. 6 чэрвеня 1955, Мікалаеў, УССР) — актор і галоўны рэжысэр Менскага тэатру сатыры і гумару «Хрыстафор».
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарадзіўся ў 1955 годзе ў Мікалаеве (УССР). Скончыў школу ў Казельску (РСФСР) у 1972 годзе. Пасьля правалу ў маскоўскія тэатральныя вучэльні год працаваў у Тульскім драматычным тэатры працоўным сцэны. У 1973 годзе паступіў у Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут на акторскае аддзяленьне. У 1977 годзе быў прыняты ў трупу Акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы. У 1986 годзе стварыў тэатар сатыры і гумару «Хрыстафор». Згуляў больш за 30 вялікіх і галоўных роляў.
3 кастрычніка 2008 году Яўген Крыжаноўскі прызначаны намесьнікам старшыні Лібэральна-дэмакратычнай партыі (ЛДП) і кіраўніком кіраваньня агітацыі і прапаганды. Такое рашэньне прынята на пашыраным паседжаньні Вышэйшай рады і Цэнтральнага камітэту ЛДП.
Фільмы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1982 — Купальская ноч — паліцыянт
- 1985 — Ідзі і глядзі
Асабістае жыцьцё
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Бацька, Анатоль Іванавіч Крыжаноўскі — вайсковец (цяпер на пэнсіі). Маці, Кацярына Рыгораўна Крыжаноўская — мэдсястра (цяпер на пэнсіі). Тры дачкі: Кацярына, Вера, Жэня.
Бібліяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- «От аншлага до аншлага» (па-беларуску: «Ад аншлага да аншлага»)