Перайсьці да зьместу

Яна Наг’ёва

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Яна Наг’ёва
Jana Nagyová
Дата нараджэньня 9 студзеня 1959 (65 гадоў)
Месца нараджэньня Сьцяг Чэхіі Комарна
Занятак акторка
Гады дзейнасьці 19761993
IMDb ID nm0619543

Я́на Наг’ёва (па-славацку: Jana Nagyová; * 9 студзеня 1959, Комарна, Чэхаславаччына) — славацкая акторка і нямецкая антрэпрэнэрка, вядомая як выканаўца галоўнай ролі прынцэсы Арабэлі ў тэлесэрыяле «Арабэля» рэжысэра Вацлава Ворлічка.

Зь дзяцінства выступала ў аматарскіх тэатрах. Навучалася ігры на фартэпіяна і опэрным сьпевам у браціслаўскай кансэрваторыі.

На экране дэбютавала ў 12-гадовым узросьце. Папулярнасьць ёй прынесла роля прынцэсы ў тэлесэрыяле «Арабэля» (1979—1980) рэжысэра Вацлава Ворлічка.

Яе першы шлюб са спартовым трэнэрам Міра Кубавічам, заключаны ў раньнім узросьце, вельмі хутка распаўся з-за алькагалізму мужа[1]. Ажаніўшыся зь нямецкім бізнэсоўцам Гаральдам Шлегелем, у 1987 Наг’ёва пераехала ў Нямеччыну.

У першай палове 1990-х, пасьля распаду другога шлюбу, на кароткі час вярнулася ў Прагу, дзе занялася бізнэсам у сфэры касмэтыкі.

У 1993 зьнялася ў сваім апошнім фільме «Pozemský nepokoj» і выдала кружэлку зь песенькамі для дзяцей. Пасьля распаду Чэхаславаччыны вярнулася ў Нямеччыну і пасялілася ў Эльсдорфе каля Кёльну. Ажанілася трэці раз з Тоні Пульмам.

Мае дзьвюх дачок: Яну (* 1983) і Сафію Эму (2002) — і сына Гаральда (1987).

  • «Pozemský nepokoj» (1993)
  • «Pražské tajemství» (1988)
  • «Pravidlá kruhu» (1987)
  • «Není sirotek jako sirotek» (1986)
  • «Polepetko» (1986)
  • «O sláve a tráve» (1985)
  • «Múdra princezná» (1984)
  • «Lekár umierajúceho času» (1983)
  • «Rodinná anamnéza» (1983)
  • «Výlet do mladosti» (1983)
  • «Žakýlska Veronka» (1983)
  • «Chlap prezývaný Brumteles» (1982)
  • «Rozmar» (1982)
  • «Slávne dievčatko» (1982)
  • «Zlatá panna a prekliaty brat» (1982)
  • «Bičianka z doliny» (1981)
  • «Dozrievanie» (1980)
  • «Mezi námi kluky» (1981)
  • «Арабэля» (1980)
  • «Nebezpečné známosti» (1980)
  • «Triptych o láske» (1980)
  • «Smrt stopařek» (1979)
  • «Penelopa» (1977)
  • «Sváko Ragan» (1976)
  1. ^ Nový Čas, leg. (23 кастрычніка 2012) Objavila sa stratená Jana Nagyová: Ako žije legendárna Arabela? (славацк.) Prominenti domáci. ČAS.sk. Праверана 21 сакавіка 2013 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]