Эмэрык Чапскі
Эмэрык Чапскі | |
Род дзейнасьці | дзяржаўны дзяяч, калекцыянэр, нумізмат |
---|---|
Дата нараджэньня | 5 (17) лістапада 1828 |
Месца нараджэньня | Станькаў, Стаўпецкі павет, Менская губэрня |
Дата сьмерці | 23 ліпеня 1896 (67 гадоў) |
Месца сьмерці | Кракаў, Аўстра-Вугоршчына |
Месца пахаваньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | калекцыянэр мастацтва |
Бацька | Караль Гутэн-Чапскі[d] |
Маці | Фабіяна з Абуховічаў[d] |
Дзеці | Караль Гутэн-Чапскі і Ежы Чапскі |
Узнагароды | |
Подпіс | |
Граф Эмэрык Захары Мікалай Севярын фон Гутэн-Чапскі (17 лістапада 1828 — 4 студзеня 1897) — дзяржаўны дзяяч, калекцыянэр, нумізмат.
Паходжаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарадзіўся ў вёсцы Станькава Стаўпецкага павету (цяпер Койданаўскі раён) у сям’і Караля Чапскага і Фабіяны Абуховіч. Род Чапскіх гербу «Ляліва» паходзіў з г. зв. Каралеўскай Прусіі. У выніку шлюбу апошняга хелмінскага ваяводы Францішка Станіслава Косткі Чапскага і Веранікі Радзівіл Чапскія атрымалі частку земляў Радзівілаў у Беларусі і на Валыні. Так адна з галінаў Чапскіх, стаўшая найбагацейшай у родзе апынулася ў Беларусі.
У Расейскай імпэрыі права карыстацца прыдомкам Гутэн і графскім тытулам (нададзеным у Каралеўскай Прусіі) Эмэрык Чапскі дамогся толькі ў 1874 годзе.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Скончыў Віленскую гімназію, Маскоўскі ўнівэрсытэт.
Удзельнік Крымскай вайны (1853—1856). З 1863 году віцэ-губэрнатар Ноўгараду, з 1865 году — віцэ-губэрнатар Пецярбурскай губэрні, з 1875 году — дырэктар Ляснога дэпартамэнту Міністэрства дзяржаўнай маёмасьці Расеі.
У 1879—1894 гадах жыў у радавым маёнтку Станькава, дзе заснаваў музэй, сабраў калекцыі — нумізматычную, археалягічную, іконаграфічную, мастацкіх карцін, малюнкаў, гравюр, зброі, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. У яго бібліятэцы (каля 20 тысяч тамоў) былі рэдкія кнігі (Берасьцейская Біблія 1563 году, кнігі з аўтографамі Адама Міцкевіча, Яўстаха Тышкевіча, Аляксандра Ельскага), калекцыі рукапісаў (аўтографы Станіслава Манюшкі, Юльяна Нямцэвіча, Антонія Адынца). У 1894 годзе частка калекцыі была перавезеная ў Кракаў, дзе склала аснову музэю імя Чапскага.
Памёр у Кракаве, дзе і быў пахаваны на Ракавіцкіх могілках. Аляксандар Ельскі прысьвяціў Чапскаму брашуру-нэкралёг (1896).
Бібліяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Удельные, великокняжеские и царские деньги Древней России, Ст. Петербург, 1875
- Catalogue de la collection des médailles et monnaies polonaises, tom 1 — 5, Kraków 1871—1916 (2-е выд., 1957)
- Spis rycin przedstawiających portrety przeważnie polskich osobistości, Kraków 1901
- Przewodnik po Muzeum hrabiego Emeryka Hutten-Czapskiego, Kraków 1902
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Гісторыя Беларусі. Асобы. Эмэрык Чапскі
- Рэдкія манэты ВКЛ у беларускіх калекцыях
- Ад прыватнай калекцыі да народнага музэю — артыкул пра Эмэрыка Чапскага