Францішак Міклашка
Выгляд
Францішак Міклашка | |
Дэпутат Народнай Рады Славаччыны | |
---|---|
1 сакавіка 1990 — 12 чэрвеня 2010 | |
Старшыня Народнай Рады Славаччыны | |
26 чэрвеня 1990 — 23 чэрвеня 1992 | |
Папярэднік: | Рудальф Шусьцер |
Наступнік: | Іван Гашпаравіч |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
2 чэрвеня 1947[1][2] (77 гадоў) |
Партыя: | Кансэрватыўныя дэмакраты Славаччыны |
Сужэнец: | Яна Сасінава |
Адукацыя: | Браціслаўскі ўнівэрсытэт імя Коменскага |
Узнагароды: | |
Францішак Міклашка (па-славацку: František Mikloško; нар. 2 чэрвеня 1947, Нітра, Чэхаславаччына) — славацкі палітык[3]. У 1990—2010 — дэпутат Народнай Рады Славаччыны; у 1990—1992 — старшыня Народнай Рады Славаччыны. Міклашка быў найстарэйшым чальцом парлямэнту па даўжыні тэрміну працы. Таксама быў кандыдатам на прэзыдэнцкіх выбарах 2004 году і прэзыдэнцкіх выбарах 2009 году. Міклашка ня ўдзельнічаў у парлямэнцкіх выбарах 2010 году і сышоў з палітыкі.
12 сакавіка 2008 году Францішак Міклашка разам з Уладзімерам Палкам, Павалам Мінарыкам і Рудольфам Баўэрам заснаваў партыю «Кансэрватыўныя дэмакраты Славаччыны».
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б František Mikloško // Архіў прыгожых мастацтваў — 2003.
- ^ а б в г Evidence zájmových osob StB
- ^ Mikuláš Jesenský (2004-01-28) František Mikloško: Mojimi vzormi sú Arpád Göncz a Václav Havel (славацк.). SME. Праверана 24 красавіка 2010 г.
|