Удзельнік:Tomasz Bladyniec
Томаш Блядынец | |
па-польску: Tomasz Bladyniec | |
У верасьні 2016 году ў Менску | |
Род дзейнасьці | вікі-рэдактар |
---|---|
Дата нараджэньня | 7 верасьня 1982 |
Месца нараджэньня | Варшава |
Грамадзянства | Польшча |
Месца вучобы | Варшаўская палітэхніка |
Прафэсія | інжынэр-будаўнік |
Узнагароды | |
Мовы, якімі валодае ўдзельнік | ||||||
---|---|---|---|---|---|---|
| ||||||
Удзельнікі паводле мовы |
Здароў, мяне завуць Томаш Блядынец. Я — кандыдат гісторыі тэхнікі і інжынэр-будаўнік, цікаўлюся гісторыяй і абаронай правоў чалавека ў Беларусі і ва Ўкраіне. Рэдагую польскамоўную і беларускамоўную Вікіпэдыю, Вікізьвесткі і Вікіцытатнік, перадусім у тэме Беларусі і будаўніцтва. З 2013 году вяду воркшопы наконт рэдагаваньня Вікіпэдыі. Зьяўляюся сябрам таварыства Вікімэдыя Польшча, а ў 2014—2018 гадах быў сябрам яго Сяброўскага Суду.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Адукацыя і праца
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 2002 годзе я скончыў Архітэктурна-будаўнічы тэхнікум імя Станіслава Наакоўскага. У 2001 годзе я быў фіналістам Алімпіяды будаўнічых ведаў і ўменьняў. У 2010 годзе я скончыў інжынэрнае навучаньне ў спэцыяльнасьці Інжынэрыя камунікацый на Факультэце цывільнага будаўніцтва Варшаўскай палітэхнікі, а ў 2015 годзе — магістарскія ў спэцыяльнасьці Масты і падземныя будоўлі ў гэтым самым унівэрсытэце[1]. З 2008 году я працаваў у кампаніях, якія займаюцца інфраструктурным будаўніцтвам, між інжым як каштарыс і спэцыяліст па падрыхтоўцы афэртаў у Варшаве, Кракаве, Лодзі, Стакгольме і Рыме. У прафэсійнай дзейнасьці займаюся тэндарамі на будову аўтамагістраляў, мастоў, тунэляў, чыгуначных шляхоў, дамбаў і аэрапортаў. У студзені 2019 году я атрымаў выканаўчую будаўнічую кваліфікацыю ў інжынэрнай мастовай спэцыяльнасьці[2]. 25 красавіка таго ж году я пачаў працэдуру кандыдацкай працы ў Інстытуце гісторыі навукі Польскай акадэміі навук.
Беларуская дзейнасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]З 2002 году займаюся Беларуссю — перадусім ў плане абароны правоў чалавека, патрымкі грамадскай супольнасці, палітыкі і культуры. Я самастойна вывучыў англійскую, беларускую[3] і рускую мовы. У 2002 годзе я заснаваў польскае аддзеленне беларускай моладзевай прадэмакратычнай арганізацыі «Зубр»[4]. У 2003 годзе я быў адным з заснавальнікоў асацыяцыі Звяз на карысць дэмакратыі ў Беларусі і першым яго старшынёй[5]. З 2004 году я быў членам і дзеячам асацыяцыі Ініцыятыва вольная Беларусь. Я быў адным з арганізатараў і вядучых раду ініцыятываў звязаных з беларуска-польскім супрацоўніцвам, такіх як воркшопы, шкалення, канферэнцыі, прэзентацыі. У гады 2006—2007 я дапамагаў у выконванні Стыпендыяльнай праграмы імя Кастуся Каліноўскага. Я удзельнічаў у выконванні навучальных праграмаў для беларускай моладзі ў Польшчы (Выходныя ў Польшчы) і ў Беларусі (Belaplus), якія займаліся тэмамі грамадскай супольнасці, СМІ ігд. Шматразова быў кароткатэрміновым назіральнікам ад АБСЕ і польскага ўраду за выбарамі ва Ўсходняй Еўропе: 2004[6] і 2016 — ў Беларусі, у 2006, 2007, 2015 і 2019 — ва Ўкраіне. Я даваў месца для выступаў беларускіх мастакоў[7]. Маю дзейнасць некалькі разоў заўважалі беларускія СМІ[8][9].
Рэдагаваньне польскамоўнай Вікіпэдыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Укладваю пераважную большасць працы ў рэдагаванне польскамоўнай Вікіпедыі. Мая самая любімая тэма рэдагавання — Беларусь, яе вядомыя людзі, гісторыя, палітыка, геаграфія, культура. Я зарэгістраваўся ў Вікіпедыі 29 снежня 2006[10], аднак тады я зрабіў толькі дробную праўку[11]. Ідэя пісаць Вікіпедыю прыцягвала мяне, але код і спосаб рэдагававання здаліся тады занадта складанымі. У 2009 годзе, заахвочаны беларускім вікірэдактарам Wizardist, я спрабаваў яшчэ раз. 21 жніўня 2009 я зрабіў першую вялікую праўку, дапаўняючы артыкул ў польскамоўнай Вікіпедыі Panika na stacji metra Niemiga. 29 верасня я стаў рэдактарам польскамоўнай Вікіпедыі[12]. Спачатку я займаўся перакладам артыкулаў з беларускай мовы на польскую, пазней пачаў тварыць свае. 19 студзеня 2010 году я стварыў свой соты артыкул ў польскамоўнай Вікіпедыі (Budynek Towarzystwa Wzajemnego Kredytu w Mińsku), 31 снежня 2011 — пяцьсоты (Szczolonka), 21 кастрычніка — васемсоты (Rusłan Ihnaciszczau). Ад пачатку 2015 году я скіраваў сваю ўвагу на выпраўленне і развіццё артыкулаў, якія ўжо існуюць, каб як найбольшую іх колькасць давесці да статусу Добрага або Выдатнага артыкулу. На дадзены час у мяне 34 Добрыя і 10 Выдатных артыкулаў на польскай мове.
Рэдагаваньне беларускамоўных Вікіпэдыяў
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Акрамя рэдагавання Вікіпедыі на польскай мове я займаюся таксама двума Вікіпедыямі на беларускай: афіцыйным правапісам («be») і тарашкевіцай («be-tarask»). Маёй любімай тэмай для рэдагавання зьяўляецца Польшча, беларуска-польскія адносіны і следы польскай гісторыі на тэрыторыі цяперашняй Беларусі. Да ліпеня 2016 году ў Вікіпедыі «бе» я стварыў 32 артыкулы[13] і атрымаў адзнаку Добрага артыкулу для аднаго з іх. У «бе-тараск» — 28 артыкулаў[14] і атрымаў адзнаку Добрага артыкулу для 2 з іх. Мае першыя рэдагаванні ў абодву Вікіпедыях на беларускай мове адбыліся 25 жніўня 2009 году[15][16].
Дзейнасьць на карысьць Вікімэдыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У лютым 2013 году разам з Анатолем Міхнаўцом зарганізавалі ў Варшаве першае шкаленне з рэдагавання беларускамоўнай Вікіпедыі: Дзень беларускай Вікіпедыі ў Польшчы, ў красавіку ў Празе — Дзень беларускай Вікіпедыі ў Чэхіі, ў лістападзе ў Вільнюсе — Дзень беларускай Вікіпедыі ў Літве, у сакавіку 2015 году ў Познані — чарговы Дзень беларускай Вікіпедыі ў Польшчы. Разам з Анатолем зарганізавалі таксама фотаэкспедыцыю Следамі беларусаў Падляшша. Я правеў лекцыі наконт Вікіпедыі для вучняў Ліцэя імя Гофманавай у Варшаве, Ліцэя імя Красінскага у Цеханаве і цеханаўскай Публічнай бібліятэцы (два астатнія з вікірэдактарам Bonvol-ам)[17][18]. З 13 лістапада 2013 году зьяўляюся членам Таварыства Вікімедыя Польшча[19]. Я удзельнічаў у Вікіманіі ў 2013, 2016, 2018 і 2019 годзе. У 2014 і 2016 годзе я прымаў удзел у сустрэчах Вікімедыі Сярэдняй і Ўсходняй Еўропы. З 2014 году ўдзельнічаю ў сходах Вікімедыя Польшча. Удзельнічаў у Варшаўскіх адкрытых вікісустрэчах. Выступаў у СМІ, дзе распаўсюджваў ідею Вікімедыяў.
Сьпіс артыкулаў, якімі я займаюся
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Асва, Вуліца Млондзкая (Варшава), Польская рада Магілёўскай зямлі
Добрыя артыкулы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Юзэрбоксы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Zniszczenia wojenne w mostownictwie na Wiśle na ziemiach polskich w latach 1939-1945 i ich powojenna odbudowa (пол.). Варшаўская палітэхніка. Праверана 2018-01-21 г.
- ^ http://www.maz.piib.org.pl/aktualnoci/1165-uroczystosc-wreczenia-decyzji-o-nadaniu-uprawnien-budowlanych-2
- ^ Наш человек в Варшаве (рас.). Белорусы и рынок. Праверана 2018-01-21 г.
- ^ Ruch oporu ZUBR Oddział Polska (пол.). zubr-poland.w.interia.pl. Праверана 2018-01-21 г. Архіўная копія ад 2003-04-09 г.
- ^ В Варшаве пройдет акция протеста против нарушений прав человека в Беларуси (рас.). Хартыя'97 (2003-11-06 15:33). Праверана 2018-01-21 г. Архіўная копія ад 2015-07-26 г.
- ^ Tomasz Bladyniec: Wierzę w Białoruś (пол.). Interia.pl (2004-10-25 15:53). Праверана 2018-01-21 г.
- ^ https://www.racyja.com/sumezhzha/mikita-najdzyonau-vystupiu-u-varshave/
- ^ Чаму беларусы слабыя?. Наша Ніва. Праверана 2018-01-24 г.
- ^ Рудовіч, Аксана; Гаўрыльчык, Таццяна (2012-05-24 20:08) Еўрасаюз без ружовых акуляраў: варшаўскі інжынер-будаўнік. Наша Ніва. Праверана 2018-01-24 г.
- ^ Журнал рэгістрацыі ўдзельнікаў. Вікіпедыя. Праверана 2018-01-25 г.
- ^ Wkład użytkownika (пол.). Вікіпедыя. Праверана 2018-01-25 г.
- ^ Uprawnienia (пол.). Вікіпедыя. Праверана 2018-01-25 г.
- ^ Tomasz Bladyniec. Вікіпедыя (be.wikipedia.org). Pages created. XTools. Праверана 2018-01-25 г.
- ^ Tomasz Bladyniec. Вікіпэдыя (be-tarask.wikipedia.org). Pages created. XTools. Праверана 2018-01-25 г.
- ^ Уклад удзельніка. Вікіпедыя. Праверана 2018-01-25 г.
- ^ Унёсак удзельніка. Вікіпедыя. Праверана 2018-01-25 г.
- ^ http://krdp.fm/warsztaty-z-wikipedii/
- ^ http://mbpciech.info/index.php/2019/01/31/luty/
- ^ https://pl.wikimedia.org/wiki/Lista_cz%C5%82onk%C3%B3w