Перайсьці да зьместу

Тамара (царыца Грузіі)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Тамара (царыца Грузіі)
Мэпэ[d] і каралева[d]
Асабістыя зьвесткі
Імя пры нараджэньні па-грузінску: თამარ მეფე
Нарадзілася 1166,
Памерла 18 студзеня 1213,
Пахаваная
Нашчадкі Георгі IV Лаша[d] і Русудан[d]
Дынастыя Багратыёны[d]
Сужэнец Давід Саслан[d][1] і Юры Багалюбскі[d][2]
Бацька Георгі III[1][3]
Маці Бурдухан Аланская[d][1]
Подпіс Выява аўтографу

Тама́ра Вялі́кая (па-грузінску: თამარ; 1166 — 1209/1213) — грузінская царыца, паходзіла з роду Багратыёнаў.

Старэйшая дачка Георгія III і царыцы Бурдухан. У 1178 годзе Георгій абвясьціў яе суўладаркай і пераемніцай Грузінскага стальца. Пасьля сьмерці бацькі ў 1184 годзе Тамара стала адзінаўладным царом.

У 1185 г. група грузінскай арыстакратыі выбрала для Тамары мужа — князя Юрыя Багалюбскага. Тамара і Юры ня мелі дзяцей. З-за гэтага ўжо ў 1187 г. шлюб распаўся. Тамара выйшла замуж за князя Давіда Сасланам з Асэтыі, таксама нашчадкам роду Багратыёнаў. Вясельле адбылося ў 1188, Давід быў царом толькі намінальна, Тамара не дзялілася зь ім уладай.

Першы муж Юры не хацеў мірыцца са стратай тытула і супольна зь незадаволенай грузінскай арыстакратыяй спрабаваў у 1191 захапіць уладу, аднак быў разьбіты і пакараны.

Час праўленьня Тамары завецца «залатым векам Грузіі». Пры двары Тамары выхоўваліся ўнукі, бізантыйскага імпэратара Андроніка, Аляксей і Давід. Тамара дапамагала ім ў 1204 г. заняць Трапэзунд і ўтварыць на паўночна-ўсходнім узьбярэжжы Чорнага мора г.зв. Трапэзундзкую імпэрыю.

Царыца памерла ў 1213 і, паводле паданьня, пахаваная ў сакрэтным месцы ў манастыры Гелаці, паблізу Кутаісі, што ў Заходняй Грузіі. Тамара прылічана да сьвятых Праваслаўнай і Каталіцкай царквой.