Перайсьці да зьместу

Сэлен

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Аршэньнік ← Сэлен → Бром
S

Se

Te
Выгляд

чорны, шэры і чырвны сэлен
чорны, шэры і чырвны сэлен
Натуральны сэлен
Натуральны сэлен
Агульная інфармацыя
Назва, сымбаль, атамны нумар Сэлен, Se, 34
Катэгорыя элемэнту Немэталы
Група, пэрыяд, блёк 16, 4, p
Адносная атамная маса 78,96 г·моль−1
Канфігурацыя электронаў [Ar]3d104s24p4
Электронаў у абалонцы
Фізычныя ўласьцівасьці
Колер шэры
Фаза Цьвёрдае цела
Шчыльнасьць (пры п. т.) (шэры) 4,81 г·см−3
Шчыльнасьць (пры п. т.) (чырвоны) 4,39 г·см−3
Шчыльнасьць (пры п. т.) (чорны) 4,28 г·см−3
Шчыльнасьць вадкасьці пры т. пл. 3,99 г·см−3
Тэмпэратура плаўленьня 217 °C
Тэмпэратура кіпеньня 684,9 °C
Крытычны пункт 1766 K, 27,2 МПа
Удзельная цеплыня плаўленьня 5,4 кДж·моль−1
Удзельная цеплыня выпарваньня 26 кДж·моль−1
Магнэтызм дыямагнэтык
Цеплаправоднасьць (300 K) 0,52 Вт·м−1·K−1
Хуткасьць гуку 3350 м/с
Модуль Юнга 10 ГПа
Цьвёрдасьць Моаса 2
Цьвёрдасьць Брынэля 736 МПа
Уласьцівасьці атама
Ступені затляненьня -2, +4, +6
Электраадмоўнасьць 2,5
Энэргіі іянізацыі 1-я: 941 кДж·моль−1
2-я: 2045 кДж·моль−1
3-я: 2973,7 кДж·моль−1
Атамны радыюс 115 пм
Кавалентны радыюс 116 пм
Крыніца: [1]
Радыюс Ван дэр Ваальса 190 пм
Іншыя характарыстыкі
Нумар CAS 7782-49-2
Найбольш стабільныя ізатопы
Асн. артыкул: ізатопы сэлена
іза % пэрыяд паўраспаду распад энэргія (МэВ) прадукты распаду
74Se 0,89% 74Se зьяўляецца стабільным пры 40 нэўтронах
76Se 9,37% 76Se зьяўляецца стабільным пры 42 нэўтронах
77Se 7,63% 77Se зьяўляецца стабільным пры 43 нэўтронах
78Se 23,77% 78Se зьяўляецца стабільным пры 44 нэўтронах
80Se 49,61% 80Se зьяўляецца стабільным пры 46 нэўтронах
82Se 8,73% 1020 гадоў

Сэле́н (лац. selenium) — немэтал-халькаген.

Хімічны элемэнт VI групы кароткай формы пэрыядычнай сыстэмы; атамны нумар 34. Хімічны знак— Se. Расьсеяны ў прыродзе элемэнт. Пастаянны спадарожнік серкі. Уваходзіць у склад некалькіх рэдкіх мінэралаў — круксыту (анг. crookesite, утрыманьне сэлену 33,6%) і клаўсталіту (PbSe). Уваходзіць у склад сульфідных мінэралаў медзі, цынку, волава. Утрыманьне сэлену ў зямной кары складе прыкладна 90 частак на млрд[1], утрыманьне ў марской вадзе — 4×10-3 мг/л[2]. Выдзелены ў 1817 годзе вядомым швэдзкім хімікам Ёнсам Якабам Бэрцэліюсам[3]. Каля паловы XIX стагодзьдзя сэлен лічылі атрутай, пасьля чаго высьвятлілася, што ён неабходны для здароўя чалавека[4]. Штодзённа чалавеку і жывёлам неабходна 50—100 мкг[5]. Сэлен абараняе жаночыя і мужчынскія гаметацыты ад пашкоджаньня і спрыяе іх сазраваньню[6]. Сэлен уваходзіць у склад сэленапратэінаў, якія маюць шмат эфэктаў — ад антыаксыдантнага да антызапаленчага[7]. Спачатку сэлен атрымлівалі з нагару, які заставаўся пасьля перапрацоўкі сульфідаў медных руд. Зараз асноўным мэтадам атрыманьня сэлену зьяўляецца зала з аноду, якая застаецца пасьля электролізу медзі. Сэлен атрымліваецца пасьля награваньня залы з содай ці сернай кісьляй, або праз плаўленьне яе з содай і салетрай. Сэлен існуе ў некалькіх алятропных формах. Агульна прынятыя тры мадыфікацыі, але некаторыя навукоўцы выдзяляюць шэсьць розных формаў. Сэлен можа існаваць як у аморфным, так і ў крышталічным стане. Аморфны сэлен мае або форму чырвонага парашку, або чорную шкловідную форму. Крышталічная монаклінная форма мае цёмна-чырвоны колер, крышталічная шасьцігранная форма сэлену самая стабільная мае шэры мэталічны колер. Сэлен мае пяць стабільных ізатопаў[8]. Існуюць таксама 29 іншых ізатопаў і ізамэраў. Самы працяглы пэрыяд паўраспаду зь іх мае 75Se[9] з пэрыядам паўраспаду[10]. Элемэнт нагадвае серку сваімі формамі і злучэньнямі. Сэлен праяўляе ўласьцівасьць фотавальтаікі, якая дазваляе ператвараць сьвятло непасрэдна ў электрычнасьць. Таксама назіраецца эфэкт фотаправоднасьці, які складаецца ў зьніжэньні электрычнага супору пры апрамяненьні сьвятлом. Выкарыстоўваецца ў сонечных батарэях, датчыках сьвятла: аўтаматычных выключальніках асьвятленьня, экспаномэтрах. Сэлен быў асноўным кампанэнтам ксэраксаў, але апошнім часам яго замяняюць на пэўныя арганічныя кампазыты. Яшчэ сэлен дазваляе ператвараць зьменны ток у сталы ток. У цьвёрдым стане сэлен паўправаднік p-тыпу, таму ён шырока выкарыстоўваецца ў электроніцы і фізыцы цьвёрдага цела. У вытворчасьці шкла сэлен выкарыстоўваецца для пазбаўленьня колеру, але можа выкарыстоўвацца і для наданьня шклу ды эмалям чырвонага колеру. Сэлен таксама выкарыстоўвацца ў якасьці дадатку ў нержавеючую сталь.

Назва паходзіць ад грэцкага «Selene» (Месяц). У прыродзе сэлен зьяўляецца спадарожнікам тэлюра (лет. tellus, «Зямля»)[8].

У 100 грамах наступных відаў ежы зьмяшчалася наступная доля дзённай нормы сэлену: бразыльскі гарэх — 640% (1917 мкг, дастаткова 1-га ядра на дзень), пшанічнае вотруб'е — 141%, насеньне сланечніка — 96%, аўсянае вотруб’е — 82%, гарбуша — 81%, курынае яйка — 58%, тварог — 55%, нут — 52%, фасоля — 45% і сыр — ад 25% (чэдэр, камамбэр і фэта) да 41% (пармэзан)[11].

  1. ^ Robert C. Brasted (August 28, 2019) Selenium Encyclopædia Britannica. Encyclopædia Britannica, inc. Праверана 20 жніўня 2020 г.
  2. ^ Федоров П. И. Селен // Химическая энциклопедия : в 5 т. / Гл. ред. Н. С. Зефиров. — М.: 1995 Т. 4: Полимерные—Трипсин. — С. 311—312.
  3. ^ Борис Дружинин. Путешествие № 7 по зоопарку элементов // Квантик. — 2017. — № 7.
  4. ^ Шихман С.М. Селен: факты и фактики // Химия и Жизнь. — 2014. — № 11.
  5. ^ Селен // БЭ. — Мн.: 2002 Т. 15. — С. 305.
  6. ^ Mirone M, Giannetta E, Isidori A.M. Selenium and reproductive function. A systematic review. // J Endocrinol Invest. — 2013. — Vol. 36 (Suppl. to no 10). — P. 28-36. d:Q38178038
  7. ^ Rayman M. P. Selenium and human health // Lancet. — 2012. — Vol. 379(9822). — P. 1256-68. — DOI:10.1016/S0140-6736(11)61452-9
  8. ^ а б Аликберова Л. Ю. СЕЛЕН // Большая российская энциклопедия. Электронная версия (2017); https://old.bigenc.ru/chemistry/text/3546300 Дата обращения: 06.03.2023
  9. ^ Свойства селена (рас.) Справочник химика Праверана 20 жніўня 2020 г.
  10. ^ 75Se (анг.) NuDat 2.8. Brookhaven National Laboratory. Праверана 20 жніўня 2020 г.
  11. ^ Жанна Гаўрычэнкава. Як морапрадукты і гарэхі дапамагаюць не захварэць на каронавірус // Партал «Здаровыя людзі», 30 красавіка 2021 г. Праверана 10 жніўня 2021 г.
  • CRC Handbook of Chemistry and Physics / Lide, D. R. (Ed.). — 87th ed. — CRC Press, 2006.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]