Соня арэшнікавая
Выгляд
Соня арэшнікавая | |
Клясыфікацыя | |
---|---|
Царства | Жывёлы |
Тып | Хордавыя |
Кляса | Сысуны |
Інфракляса | Пляцэнтарныя |
Атрад | Грызуны |
Сямейства | Соневыя |
Род | Арэшнікавыя соні |
Від | Соня арэшнікавая |
Бінамінальная намэнклятура | |
Muscardinus avellanarius | |
Арэал | |
Арэал | |
Со́ня арэ́шнікавая[1] (па-лацінску: Muscardinus avellanarius) — сысуновая жывёліна, грызун семейства соневых.
Апісаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Даўжыня цела 7,5—8 см, хваста 5,5—8 см, маса 15—28 г. Афарбоўка вохрыста-бурая, зьнізу з палевым адценьнем.
Вельмі рухавы звярок, спрытна лазіць па дрэвах і кустах. Актыўны пераважна ўначы і на зьмярканьні. З траўня па жнівень прыносіць 2 прыплоды па 2—9 дзіцянятаў, працягласьць цяжарнасьці 21—28 сутак. Корміцца жалудамі, арэхамі, насеньнем і ягадамі лясных расьлінаў, вусякамі, робіць запасы. Пры тэмпэратуры паветра 15 °C і ніжэй упадае ў здранцьвеньне, а пры яе далейшым паніжэньні — у сьпячку. Зімой тэмпэратура цела звярка можа паніжацца да 0,2—0,5°С.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гэты від занесены ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь і ахоўваецца законам. |