Слонімская губэрня
Выгляд
Сло́німская губэ́рня — адміністрацыйна-тэрытарыяльнае ўтварэньне ў Расейскай імпэрыі, якое існавала ў 1796—1797 роках. Губэрнскае места — Слонім.
Утвораная ў 1796 року на беларускіх землях, якія адышлі да Расеі па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай. Падзялялася на 8 паветаў: Берасьцейскі, Ваўкавыскі, Гарадзенскі, Кобрынскі, Лідзкі, Наваградзкі, Пружанскі, Слонімскі.
У 1797 року ў выніку адміністрацыйна-тэрытарыяльных рэформаў Паўла I Слонімская і Віленская губэрні былі аб’яднаныя ў Літоўскую губэрню з цэнтрам у Вільні.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- https://web.archive.org/web/20151017171014/http://archives.gov.by/index.php?id=989746
- http://heraldry.hobby.ru/gub1/vigub.html
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
|