Садыё Манэ
Садыё Манэ | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 10 красавіка 1992[1][2][3] (32 гады) | |
Рост | 174 см | |
Вага | 70 кг | |
Пазыцыя | нападнік | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Аль-Наср | |
Нумар | 10 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2012 2012—2014 2014—2016 2016—2022 2022—2023 2023— |
Мэц Рэд Бул Саўтгэмптан Лівэрпул Баварыя Аль-Наср |
22 (2) 63 (31) 67 (21) 196 (90) 25 (7) 36 (13) |
Зборныя | ||
2012— | Сэнэгал | 107 (43) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Садыё Манэ́ (па-француску: Sadio Mané; нарадзіўся 10 красавіка 1992 году, Сэдыю, Сэнэгал) — сэнэгальскі футбаліст, паўабаронца саудаўскага клюбу «Аль-Наср» і нацыянальнай зборнай Сэнэгалу.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]«Мэц»
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 2011 годзе Манэ далучыўся да «Мэца», які меў партнэрства з «Жэнэрасьён Футам»[5]. Дэбют гульца прыпаў на 14 студзеня 2012 году, калі Кевін Дыяс быў зьменены на сэнэгальца на 75-й хвіліне, але дружына трывала хатнюю паразу зь лікам 0:1 у Лізе 2[6]. Манэ зьявіўся на пляцоўцы ў сэзоне 19 разоў, але адзначыўся голам толькі аднойчы. «Мэц» тым часам быў вымушаны апусьціцца ў лігу ніжэй.
«Рэд Бул»
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]31 жніўня 2012 году Манэ перайшоў у аўстрыйскі «Рэд Бул», як мяркуецца, за 4 млн эўра[7]. Цікавасьць да гульца выказваў сам спартовы дырэктар «Рэд Бэла» Ральф Рангнік[8]. 31 кастрычніка ён зарабіў свой першы хет-трык у колерах клюбу у гасьцявым матчы супраць «Кальсдорфу» (3:1) ў трэцім раўндзе розыгрышу Кубка Аўстрыі.
«Саўтгэмптан»
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]1 верасьня 2014 году Манэ быў выкуплены ангельскім «Саўтгэмптанам» за 11,8 млн фунтаў стэрлінгаў[9]. Дэбютаваў гулец за новы клюб 23 верасьня ў пераможным матчы на Кубак лігі супраць «Арсэналу» зь лікам 2:1. 27 верасьня гулец зьявіўся ў матчы чэмпіянату ў кашулі «сьвятых» і запісаў на свой рахунак асыстэнцкі пункт у матчы супраць «Кўінз Парк Рэйнджарз»[10]. Свой першы гол гулец забіў 18 кастрычніка ў пераможным матчы супраць «Сандэрлэнду» (8:0), але ў афіцыйнай справаздачы гол быў улічаны як аўтагол Патрыка ван Аангальта. Тым ня менш, праз тыдзень усё ж такі афіцыйна быў адзначаны першы трапны стрэл гульца ў матчу супраць «Сток Сіці», што забясьпечыла перамогу «сьвятых» зь лікам 1:0[11]. 16 траўня, падчас апошняга хатняга матчу ў сэзоне «Саўтгэмптана», Манэ зарабіў тры галявых пункта за 2 хвіліны 56 сэкундаў у пераможным матчы супраць «Астан Вілы» зь лікам 6:1, усталяваўшы новы рэкорд Прэм’ер-лігі як самы хуткі хет-трык. Разам з клюбам футбаліст браў удзел у эўракубках. У наступным пад кіраўніцтвам новага галоўнага трэнэра Рональда Кумана Манэ сутыкнуўся з праблемамі. На сутыку 2015 і 2016 гадоў нападнік чатыры месяцы ня мог здабыць ані гола ў лізе. Да таго ж, 2 студзеня ён быў выкрасьлены з пачатковага складу Куманам у матчы супраць «Норыдж Сіці», калі спазьніўся на перадматчавую сустрэчу[12]. Аднак у канчатку сэзону гулец двойчы пацэліў у браму «Лівэрпулу» ў пераможным матчы, які скончыўся зь лікам 3:2, а таксама зладзіў хет-трык у матчы супраць «Манчэстэр Сіці» (4:2)[13]. Сэнэгалец скончыў сэзон як галоўны бамбардзір «Саўтгэмптана», маючы на рахунку 15 галоў ва ўсіх спаборніцтвах.
«Лівэрпул»
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]28 чэрвеня 2016 году Манэ далучыўся да табару «Лівэрпулу», які выдаткаваў на набыцьцё нападніка 34 млн фунтаў стэрлінгаў за пяцігадовы кантракт. Такая сума зрабіла гульца найдаражэйшым афрыканскім гульцом у гісторыі на той час[14][15]. 14 жніўня ён дэбютаваў у Прэм’ер-лізе за «чырвоных», трапна стрэліўшы ў гасьцявым матчы супраць «Арсэналу» (3:4) і, такі чынам, здабыўшы важную перамогу для клюбу[16]. Прапусьціўшы праз траўму пляча матч супраць «Бэрнлі», дзе «чырвоныя» трывалі паразу», Манэ павярнуўся да дружыны ў сустрэчы з «Бэртан Альбіёнам» у Кубку лігі, дзе ён двойчы асыставаў партнэрам у пераможным зь лікам 5:0 матчы[17]. 20 красавіка 2017 году Манэ быў абраны ў дружыну году ПФА, бо меў на сваім рахунку 13 галоў у сваім першым сэзоне зь «Лівэрпулам»[18]. Не зважаючы на тое, што нападнік прапусьціў апошнюю частку сэзону праз траўму, 9 траўня 2017 году Манэ быў абраны найлепшым гульцом клюбу[19].
У першым матчы новага сэзону 12 жніўня 2017 году супраць «Ўотфарда», Манэ забіў першы гол у сэзоне, а дружына згуляла ўнічыю зь лікам 3:3. Сэнэгалец быў абраны гульцом месяцу Прэм’ер-лігі пасьля таго, як пацэльваў у браму супернікаў у кожным з трох матчаў «чырвоных» у жніўні[20]. 9 верасьня 2017 году гулец атрымаў наўпрост чырвоную картку за небясьпечную гульню супраць брамніка «Манчэстэр Сіці» Эдэрсана (5:0)[21]. У выніку дыскваліфікацыя была падоўжаная да трох матчаў[22]. Чацьвёрка Манэ, Магамэд Саляг, Рабэрту Фірміну і Філіпэ Каўтыньню склала плённы атакуючы квартэт і была накліканая «Пекнай чацьвёркай» (анг. Fab Four), а калі ў сярэдзіне сэзону Каўтыньню сышоў з дружыны — «Пекнай тройкай» (анг. Fab Three)[23]. 14 лютага 2018 году Манэ зарабіў свой першы хет-трык за «Лівэрпул» у матчы 1/16 фіналу Лігі чэмпіёнаў супраць «Порту». Такім чынам, ён стаў толькі другім гульцом клюбу, які зьдзейсьніў хет-трык «Лівэрпулу» ў Эўропе[24]. Пазьней, 14 красавіка трапна пацэліўшы ў браму «Борнмута» гулец пераўзышоў рэкорд Дэмба Ба ў 43 голы ў ангельскім чэмпіёнаце і стаўся самым выніковым сэнэгальцам у Прэм’ер-лізе. 22 лістапада 2018 году Манэ склаў новую доўгатэрміновую ўгоду зь «Лівэрпулам»[25]. 10 сакавіка 2019 году нападнік двойчы забіў у гульні супраць «Бэрнлі», дзе лівэрпульцы выгулялі суперніка зь лікам 4:2, а другі мяч стаўся ягоным 50-м голам у колерам «чырвоных»[26]. Другі сэзон запар сэнэгальца ўлучылі ў сьпіс найлепшых гульцоў чэмпіянату поруч з таварышамі Трэнтам Аляксандар-Арнальдам, Эндру Робэртсанам і Вірджылам ван Дэйкам[27]. У апошнім туры розыгрышу Манэ двойчы вынікова стрэліў у пераможным матчы супраць «Ўулвэргэмптану» (2:0), чым павялічыў колькасьць галоў на сваім рахунку да 22. Дзякуючы гэтаму разам з Магамэдам Салягам і П’ер-Эмэрыкам Абамэянгам стаўся найлепшым бамбардзірам Прэм’ер-лігі[28]. 1 чэрвеня разам зь «Лівэрпулам» гулец здабыў перамогу ў розыгрышы Лігі чэмпіёнаў, але галоў у фінале не забіваў.
14 жніўня 2019 году Манэ двойчы адзначыўся ў фінале Супэркубка УЭФА 2019 году ў матчы супраць «Чэлсі», дзе мэрсысайдцы здабылі тытул паводле вынікаў сэрыі пэнальці 5:4 пасьля нічыі 2:2 у асноўны час. Манэ быў абраны найлепшым гульцом матчу. Празь месяц ён двойчы пацэліў у браму «Ньюкасл Юнайтэд», што дапамагло клюбу здабыць перамогу зь лікам 3:1. У сваім 100-м матчы ў Прэм’ер-лізе за «Лівэрпул» 5 кастрычніка Манэ трапна паклаў свой 50-ы гол за «чырвоных» у матчы супраць «Лэстэр Сіці» (2:1). 7 студзеня 2020 году спартовец быў абраны футбалістам году ў Афрыцы[29], то бок стаўшы другім сэнэгальцам у гісторыі[30]. Паводле вынікаў сэзону 2019—2020 гадоў клюб здабыў тытул чэмпіёну Ангельшчыны ўпершыню з 1990 году. 20 верасьня 2020 году Манэ распачаў сэзон 2020—2021 гадоў дублем у матчы супраць «Чэлсі», які скончыўся перамогай мэрсысайдцаў зь лікам 2:0. 2 кастрычніка 2020 году тэставаньне Манэ на каранавірус дало станоўчы вынік[31]. Улічваючы слабую форму футбаліста і ўсёй дружыны, Манэ заявіў, што сэзон 2020—2021 гадоў стаў найгоршым сэзонам у ягонай кар’еры[32]. 18 верасьня 2021 году Манэ пацэліў свой 100-ы гол у складзе «Лівэрпула» ў хатнім матчы супраць «Крыстал Пэлас» (3:0). А ўжо 16 кастрычніка ў сустрэчы з «Ўотфардам» сэнэгалец здабыў свай 100-ы гол у матчах Прэм’ер-лігі, што зрабіла яго трэцім пасьля Дыд’е Драгба і Магамэда Саляга афрыканцам у гісторыі. 10 красавіка 2022 году, у свой 30-ы дзень нараджэньня, Манэ забіў гол у браму «Манчэстэр Сіці» (2:2)[33]. Сэнэгалец дапамог дружыне ў матчах паўфіналу Кубка Ангельшчыны, але ў фінале ў сэрыі пасьляматчавых пэнальці замарнаваў свой стрэл, што, аднак, не перашкодзіла мэрсысайдцам здабыць тытул. 3 траўня ён адзначыўся пераможным голам у гасьцявым пераможным матчы супраць «Вільярэалу» (3:2) ў паўфінале Лігі чэмпіёнаў, што забясьпечыла ангельцам месца ў фінале[34]. У галоўным матчы турніру, аднак, «Лівэрпул» трываў паразу зь лікам 1:0 ад «Рэалу»[35].
«Баварыя»
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]22 чэрвеня 2022 году Манэ далучыўся да табару нямецкай «Баварыі» і паводле дамовы гулец будзе знаходзіцца ў складзе баварцаў да 30 чэрвеня 2025 году[36]. Паведамлялася, што пераможца Бундэсьлігі выдаткаваў 32 млн эўра, але патэнцыйна сума можа быць павялічаная да 41 млн эўра пры дасягеньні некаторых паказчыкаў выступаў гульца і дасягненьняў дружыны[37]. 30 ліпеня 2022 году спартовец дэбютаваў за клюб у матчы Супэркубка Нямеччыны, дзе трапна стрэліў у браму «РБ Ляйпцыга», а клюб здабыў перамогу зь лікам 5:3[38]. Праз тыдзень рушыў дэбюь гульца ў Бундэсьлізе, дзе таксама адзначыўся голам у вынішчальным матчы супраць франкфурцкага «Айнтрахту» (6:1).
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]«Рэд Бул»:
- Чэмпіён Аўстрыі: 2014
- Уладальнік Кубка Аўстрыі: 2014
«Лівэрпул»:
- Чэмпіён Ангельшчыны: 2020
- Уладальнік Кубка Ангельшчыны: 2022
- Уладальнік Кубка футбольнай лігі: 2022
- Пераможца Лігі чэмпіёнаў: 2019
- Уладальнік Супэркубка УЭФА: 2019
- Пераможца клюбнага чэмпіянату сьвету: 2019
«Баварыя»:
- Чэмпіён Нямеччыны: 2023
- Уладальнік Супэркубка Нямеччыны: 2022
Сэнэгал:
- Уладальнік Кубка афрыканскіх нацыяў: 2021
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в Sadio Mané // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ^ а б в Sadio Mane // As (гішп.) — Madrid: PRISA, 1967. — ISSN 1888-6671
- ^ а б в Sadio Mané // Salzburgwiki (ням.)
- ^ а б Le Point (фр.) — Kering, 1972. — 427813 экз. — ISSN 0242-6005; 1950-7461; 2491-3677
- ^ «Sénégal: Sadio Mané, l’ascension qui fait rêver». Le Dauphiné libéré.
- ^ «The journey of Liverpool’s Sadio Mane to become one of the world's best footballers». FourFourTwo.
- ^ Salzburg: Wer Geld hat, kann groß einkaufen. Die Presse.
- ^ «The journey of Liverpool’s Sadio Mane to become one of the world’s best footballers». FourFourTwo.
- ^ Southampton sign £10m forward Sadio Mane & Toby Alderweireld. BBC Sport.
- ^ Southampton 2—1 Queens Park Rangers. BBC Sport.
- ^ «Southampton 1—0 Stoke». BBC Sport.
- ^ «Sadio Mané: Southampton midfielder dropped for being late». BBC Sport.
- ^ «Southampton’s Sadio Mané in hat-trick romp against Manchester City». The Guardian.
- ^ «Sadio Mané: Liverpool complete £34m signing of Southampton forward». BBC Sport.
- ^ «Sadio Mane has medical as Liverpool agree transfer fee of £34m with Southampton». Sky Sports.
- ^ «Liverpool held on to beat Arsenal in a stunning Premier League opening-weekend encounter at Emirates Stadium». BBC Sport.
- ^ «Liverpool hit five to see of Burton in EFL Cup». Liverpool F.C.
- ^ «PFA teams of the year: Chelsea and Tottenham dominate Premier League XI». BBC Sport.
- ^ «Sadio Mané takes top prizes at LFC Players’ Awards». Liverpool F.C.
- ^ «Liverpool’s Sadio Mané wins August’s Premier League Player of the Month award». Sky Sports.
- ^ «Man City ease past Liverpool after Mane sees red for Ederson challenge». ESPN FC.
- ^ «Sadio Mané: Liverpool lose appeal against length of ban for red card». BBC Sport.
- ^ «Klopp sees Mané mojo back as part of Liverpool’s 'Fab Three'». Goal.com.
- ^ «Records, special nights and new stars — the story of Liverpool’s 2018». Liverpool F.C.
- ^ «Sadio Mané: Senegal forward agrees new long-term Liverpool deal». BBC Sport.
- ^ «Mané scores his 50th goal for Liverpool». ESPN.
- ^ «PFA Premier League Team of the Year». Professional Footballers’ Association.
- ^ «Sadio Mane and Mohamed Salah win Premier League Golden Boot». Liverpool F.C.
- ^ «Liverpool’s Sadio Mané named African Footballer of the Year for first time». The Guardian.
- ^ «Sadio Mané has been named the 2019 African Player of the Year». Al Jazeera.
- ^ «Sadio Mane tests positive for COVID-19». Liverpool F.C.
- ^ «Liverpool’s Sadio Mané admits to enduring 'worst season of my career'». The Guardian.
- ^ «Liverpool’s Mane joins Rooney in hallowed Premier League ranks with Manchester City goal». Goal.
- ^ «ICONIC Liverpool star Sadio Mane equals incredible Frank Lampard stat in Champions League semi-final clash with goal in comeback win against Villarreal». Talksport.
- ^ «Real Madrid overcome Liverpool to clinch record 14th Champions League title». ESBN.
- ^ «FC Bayern sign Sadio Mané». F.C. Bayern.
- ^ «Mane leaves Liverpool to join Bayern in £35m deal». BBC Sport.
- ^ «Mane scores first Bayern goal in Super Cup win». BBC Sport.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Профіль (анг.) на Transfermarkt
- Профіль (анг.) на Soccerway
- Профіль на сайце ФІФА