Рычард Дан
Рычард Дан | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 21 верасьня 1979 (45 гадоў) Дублін, Ірляндыя | |
Рост | 187 см | |
Вага | 95 кг | |
Пазыцыя | абаронца | |
Моладзевыя клюбы | ||
1995—1996 | Гоўм Фарм | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
1996—2000 2000—2009 2009—2013 2013—2015 |
Эвэртан Манчэстэр Сіці Астан Віла Кўінз Парк |
60 (0) 296 (7) 95 (4) 64 (1) |
Зборныя | ||
2000—2013 | Ірляндыя | 80 (8) |
Рычард Патрык Дан (па-ірляндзку: Risteárd Ó Duinn, па-ангельску: Richard Patrick Dunne; нарадзіўся 21 верасьня 1979 году, Дублін, Ірляндыя) — ірляндзкі футбаліст, абаронца нацыянальнай каманды Ірляндыі.
Клюбная кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]«Эвэртан»
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У школьныя гады Рычард гуляў за дублінскую каманду «Гоўм Фарм», але быў прыкмечаны скаўтамі «Эвэртану» й ва ўзросьце 15 гадоў пераехаў у Лівэрпул у сэзоне 1994—1995 гадоў. Наступны сэзон Рычард распачаў у складзе рэзэрвістаў лівэрпульцаў, дзе гуляў у адной камандзе з Тоні Гібэртам й Лявонам Асманам. У пачатку 1997 году падпісаў з клюбам 5-гадовы кантракт і ў тым жа годзе дэбютаваў у першым складзе ва ўзросьце 17 гадоў.
«Манчэстэр Сіці»
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Увосень 2000 году Рычард перайшоў у склад «Манчэстэр Сіці», які ацаніў яго ў 3 мільёны фунтаў. Дан хутка усталяваў за сабой месца ў складзе. У першы яго сэзон клюб пакінуў Прэм’ер-лігу, але пры дапамозе трэнэра Кевіна Кігана ў наступным сэзоне каманда зноўку вярнулася ў найвышэйшы эшалён. Надзейная гульня прывяла Рычарда да ўзнагароды як найлепшаму гульцу «Манчэстэр Сіці», якую ён атрымліваў чатыры сэзоны запар з 2004 па 2008 гады. З 2006 году зьяўляўся капітанам манчэстэрскага клюбу. 4 ліпеня 2008 году Дан падпісаў з клюбам новы кантракт і па дамове павінен быў заставацца ў ім да 2012 году. На свой 29 дзень народзінаў адзначыўся голам у гульні супраць «Портсмуту», якую «мяшчане» выйгралі зь лікам 6:0. У гэтым жа сэзоне Рычард, атрымаўшы восьмую чырвоную картку ў лізе, паўтарыў рэкорд Патрыка Віера й Данкана Фэргюсана.
«Астан Віла»
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Але пасьля таго як у «Манчэстэр Сіці» апынуліся Калё Турэ й Джолеан Лескат адразу пайшлі чуткі, што Дан можа пакінуць Манчэстэр і прымкнуць да «Астан Вілы», як больш даспадобага варыянту. 27 жніўня «Астан Віла» пацьвердзіла сваю цікавасьць да абаронцы й у выніку Дан перайшоў у склад бірмінггэмскага клюбу за 5 мільёнаў фунтаў. Дэбютаваў Рычард адразу ў дэрбі зь «Бірмінггэмам Сіці», дзе яго каманда была мацней, дзякуючы адзінаму голу Габрыела Агбонлагора. 5 кастрычніка 2009 году Рычард Дан забіў гол сваёй былой камандзе «Манчэстэр Сіці», але быў сустрэчаны аплядысмэнтамі фанаў з Манчэстэру, бо Рычард не сьвяткаваў свой посьпех. А празь некалькі месяцаў забіў пераможны мяч падчас хатняй гульні супраць лёнданскага «Чэлсі», якая скончылася зь лікам 2:1.
КПР
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Дан далучыўся да «Кўінз Парк Рэйнджарз» 15 ліпеня 2013 году на правах вольнага агента[1].
Міжнародная кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Сваю першую гульню за нацыянальную каманду Рычард Дан правёў 26 красавіка ў таварыскай сустрэчы супраць зборнай Грэцыі ва ўзросьце 20 гадоў, на той момант трэнэрам каманды быў Кені Канінггэм. Першы свой гол за зборную Рычард забіў ужо праз 2 месяцы пасьля дэбюту, у 3 сваёй гульні. Было гэта 4 чэрвеня ў матчы супраць Мэксікі.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Рычард Дан — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Статыстыка гульца на Fifa.com