Перайсьці да зьместу

Рысь (сузор’е)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Рысь (сузор'е)»)
Рысь
Рысь
Лацінская назва Lynx
 · у родным склоне Lyncis
 · скарот Lyn
Простае ўзьняцьцё 8г
Схіленьне +45°
Квадрант NQ2
Плошча 545 кв. гр. (28-е)
Зорак паводле Баера/Флэмстыда 42
Зорак з плянэтамі 5
Зорак ярчэй за 3.00m 0
Зорак у 10 пк (32,62 сьв. г.) 1
Найярчэйшая зорка α Lyn (3,14m)
Найбліжэйшая зорка LHS 1963
(26,62 сьв. г., 8,16 пк)
Аб’екты Мэсье 0
Памежныя сузор’і
Назіраецца ў шыротах паміж +90° і −55°.
Найлепш назіраецца ў 21:00 на працягу сакавіка.

Рысь (па-лацінску: Lynx, Lyn) — сузор’е ў паўночнай частцы зорнага неба, створанае ў XVII стагодзьдзі Янам Гэвэліем.

Ян Гэвэліюс стварыў сузор’е Рысь у XVII стагодзьдзі, каб запоўніць пустэчу паміж Вялікай Мядзьведзіхай і Возьнікам. Магчыма, ён назваў сузор’е Рысьсю за цёмныя, ледзь бачныя зоркі, якія можна пабачыць толькі вострым, як у рысі, зрокам.

Адзінай зоркай з уласнай назвай зьяўляецца Альшыяўкат (31 Рысі або κ Рысі).[1]

Найбольш адметным аб’ектам глыбокага космасу бадай зьяўляецца «Міжгаляктычны Валацуга» (NGC 2419) — адна з найаддаленейшых шаравых скупнасьцяў, якая знаходзіцца за 300 000 сьв. гадоў ад Зямлі. Імаверна, NGC 2419 мае выцягнутую эліптычную арбіту вакол Млечнага Шляху. Скупнасьць мае зорную велічыню 10,3 і адносіцца да шаравых скупнасьцяў тыпу II (гэта значыць, што канцэнтрацыя зорак ля цэнтра вельмі вялікая). Раней лічылася, што гэта зорка, але як шаравую скупнасьць NGC 2419 адкрыў Карл Ота Лэмплэнд (анг. Carl Otto Lampland).[2]

  1. ^ Рысь (Астрономическая характеристика) (рас.) Энциклопедия небесных тел
  2. ^ Levy 2005. С. 168—169.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Рысь (сузор’е)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Каардынаты: Sky map 08г 00х 00с, +45° 00′ 00″