Паўднёвамараўскі край
Паўднёвамараўскі край | |
Jihomoravský kraj | |
Герб | Сьцяг |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | Чэхія |
Статус | край |
Уваходзіць у | Маравія |
Адміністрацыйны цэнтар | Брно |
Дата ўтварэньня | 1 студзеня 2000[1] |
Кіраўнік | Jan Grolich[d] |
Афіцыйныя мовы | Чэская |
Насельніцтва (2013) | 1 168 650[2] |
Шчыльнасьць | 162 чал./км² |
Плошча | 7195 км² |
Вышыня па-над узр. м. · найвышэйшы пункт · сярэдняя вышыня · найніжэйшы пункт | 819 м 212 м 150 м |
Месцазнаходжаньне | |
Мэдыя-зьвесткі | |
Часавы пас | +1 |
Код ISO 3166-2 | CZ-JM |
Код аўтам. нумароў | B |
Афіцыйны сайт | |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Паўднё́вамараўскі край (па-чэску: Jihomoravský kraj) — адміністрацыйная адзінка Чэскай рэспубліцы, месьціцца на поўдні гістарычнай вобласьці Маравія.
Разам зь дзяржаўнай мяжой са Славаччынай і Аўстрыяй, край мяжуе з Паўднёвачэскім, Пардубіцкім, Оламаўцкім, Зьлінскім і Высачынскім краямі Чэхіі.
Гара Чапец (819 мэтраў над узроўнем мора) зьяўляецца самым высокім пунктам рэгіёну, самы нізкі пункт разьмешчаны ў месцы ўпадзеньня ракі Дыя ў Мораву (150 мэтраў вышэй за ўзровень мора).
Агулам у краі 672 населеныя пункты, у тым лік 48 месцаў. На плошчы 7196,5 км² пражывае каля 1,13 мільёнаў чалавек (згодна са зьвесткамі перапісу 2005 року). Сярэдняя шчыльнасьць насельніцтва ў краі 159 чал./км² (для параўнаньня ў Чэхіі сярэдняя шчыльнасьць насельніцтва складае 130 чал./км²).
Сталіца краю — места Брно.
Асноўныя месцы краю
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Эканоміка й транспарт
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Сельская гаспадарка мае ў паўднёвамараўскім краі даўнія традыцыі. На 60% тэрыторыі вырошчваецца збожжа, цукровыя буракі, вінаград, садавіна. Валавы нацыянальны прадукт зьяўляецца другім па велічыні ў Чэхіі. Пры гэтум найбольшую долю ў вытворчасьці маюць перапрацоўчая прамысловасьць і сельская гаспадарка. Міжнароднае эканамічнае супрацоўніцтва разьвіваецца ў эўрарэгіёне Памараві, які ўключае Вайнфіртэль, Паўднёвую Маравію й Заходнюю Славаччыну.
Адміністрацыйны цэнтар краю — места Брно зьяўляецца таксама важным цэнтрам гандлю, у якім праводзяцца буйныя кірмашы. Шторок у горадзе праводзіцца прыкладна 50 кірмашоў рознага кірунку. Места таксама зьяўляецца навуковым цэнтрам, у ім разьмешчаны шэраг навуковых установаў і навукова-дасьледчых інстытутаў. У Брно маюцца 6 вышэйшых навучальных устаноў, у якіх навучаецца пятая частка ўсіх студэнтаў Чэхіі.
Брно — важны чыгуначны вузел, разьмешчаны на скрыжаваньні чыгуначных шляхоў, якія злучаюць Прагу, Вену, Браціславу, Сылезію й Кракаў. Міжнародны аэрапорт Брно-Туржаны разьмешчаны недалёка ад сталіцы рэгіёна. Места Брно таксама зьвязана аўтамагістралямі з Прагай, Браціславай ды Венай.
Турызм
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Паўднёвамараўскі край прываблівае турыстаў як і сваёй архітэктурай, так і сваімі нацыянальнымі паркамі й прыроднымі рэсурсамі. На поўначы рэгіёна знаходзяцца горы з шматлікімі пячорамі й найглыбейшым у Чэхіі цясьнінай Мацоха (па-чэску: Macocha), глыбіня яе складае 138 мэтраў.
На поўдны месьціцца безьліч саджалак, дзе разводзяць вадаплаўную птушку, да якіх прылягае тэрыторыя біясфэрнага запаведніка Палава (па-чэску: Pálava) й культурныя ляндшафты паркавых комплексаў Лэдніцы-Вальціцы (па-чэску: Lednice-Valtice)
На вадасховішчы Новэ Млыны (па-чэску: Nové Mlýny) разьвіваюцца водныя віды спорту.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Ústavní zákon č. 147/1997 Sb. o vytvoření vyšších územních samosprávných celků a o změně ústavního zákona České národní rady č. 1/1993 Sb., Ústava České republiky (чэс.) // Sbírka zákonů — 1997. — Т. 114. — ISSN 1211-1244
- ^ https://www.czso.cz/documents/10180/20548153/130055140101.pdf/ec104fff-5b76-4f81-a3e4-ad32a4dfc330
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Паўднёвамараўскі край — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў