Перайсьці да зьместу

Ордэн Залатога руна

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ордэн Залатога руна
Выява ордэнскай плянкі
Арыгінальная назва па-француску: Ordre de la Toison d’or
Краіна
Тып рыцарскі ордэн[d]
Дата заснаваньня 1430[1]
Малодшая ўзнагарода Ордэн Зорнага крыжа[d] і ордэн Карляса III[d]
Вялікі князь Жыгімонт Ваза з ордэнам Залатога руна
Вялікі князь Жыгімонт Ваза з ордэнам Залатога руна

О́рдэн Залато́га Руна́ — рыцарскі ордэн, заснаваны бургундзкім князем Піліпам III Добрым у 1430 року ў дзень ягонага вясельля з партугальскай каралеўнай Ізабэлай. Калі Бургундыя ўвайшла ў імпэрыю Габсбургаў, суверэнітэт над ордэнам перайшоў да гішпанскіх каралёў. Пасьля сьмерці апошняга зь гішпанскіх Габсбургаў, Караля II, пачалася спрэчка за суверэнітэт над ордэнам паміж Бурбонамі, якія занялі гішпанскі трон, і аўстрыйскімі Габсбургамі. У выніку ордэн быў падзелены на дзьве галіны, гішпанскую і аўстрыйскую.

  1. ^ а б в г д Lawrence-Archer J. H. The Orders of Chivalry (анг.)London: W. H. Allen & Co., 1887. — Vol. Part 1. — P. 3–5. — 361 p.