Перайсьці да зьместу

Новакузьнецк

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Новакузьнецк (па-расейску: Новокузнецк) — горад у Кемераўскай вобласьці Расеі. Адміністрацыйны цэнтар Новакузьнецкага раёну, стварае сабою муніцыпальнае ўтварэньне «Новакузьнецкая гарадзкая акруга». Насельніцтва — 620,5 тыс. чалавек (2012 год), найбуйнейшы паводле велічыні і найстарэйшы горад вобласьці. Разьмешчаны ў Заходняй Сыбіры, на абодвух берагох ракі Том.

Новакузьнецкая (Паўднёва-Кузбаская) аглямэрацыя, цэнтрам якое ёсьць Новакузьнецк, утрымлівае ў сабе такія гарады, як Асіньнікі, Калтан, Пракоп’еўск, Кісялёўск, Междурэчанск.

Горад ёсьць адным з найбуйнейшых мэталюргічных і вуглездабыўных цэнтраў Расеі. Дзень гораду сьвяткуецца ў першую суботу ліпеня.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Новакузьнецксховішча мультымэдыйных матэрыялаў