Перайсьці да зьместу

Ланс Армстранг

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ланс Армстранг
Агульная інфармацыя
Дата нараджэньня 18 верасьня 1971(1971-09-18)[1][2][3][…] (52 гады)
Месца нараджэньня
Краіна
Рост 177 см
Вага 71 кг
Спартовая інфармацыя
Клюб скончыў кар’еру
Спэцыялізацыя унівэрсал,
шматдзёньнік
Аматарскія клюбы
1990—1991 Subaru-Montgomery
US National Team
Прафэсійныя клюбы
1992—1996
1997
1998—2004
2005
2008—2009
2010—2011
Motorola
Cofidis
US Postal Service
Discovery Channel
Astana
Team RadioShack

Ланс Эдўард Армстранг (па-ангельску: Lance Edward Armstrong, імя пры нараджэньні — Ланс Эдўард Гандэрсан (па-ангельску: Lance Edward Gunderson); нарадзіўся 18 верасьня 1971 году, Плана, Тэхас, ЗША) — амэрыканскі шасэйны раварыст.

Армстранг лічыўся адным з наймацнейшых раварыстаў сьвету. Да 2012 году ён лічыўся 7-разовым пераможцам Тур дэ Франс, перамагаючы ў 1999, 2000, 2001, 2002, 2003 і 2004 гадох, падчас выступленьня за клюб «US Postal Service» (сучаснае імя клюбу — «Discovery Channel»). Гэта пры тым, што ў 1996 годзе ў Армстранга быў выяўлены рак, і мэтастазы распаўсюдзіліся на ўсё цела. Аднак ён здолеў ня толькі выжыць, але й вярнуцца ў вялікі спорт. Пасьля сямі перамогаў на Тур дэ Франс Ланс аб’явіў, што пакідае спорт[4]. 9 верасьня 2008 году Армстранг вярнуўся ў спорт і выступаў за казаскі клюб «Astana», а потым за ўласны клюб «Team RadioShack».

У 2012 годзе быў абвінавачаны ва ўжываньні допінгу, пазбаўлены ўсіх тытулаў з 1998 году (у тым ліку перамогаў на Тур дэ Франс), усе яго вынікі за гэты пэрыяд былі ануляваныя.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]