Перайсьці да зьместу

Кая (сьвяты гай)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сьвятыя лясы кая міджыкенда
анг. Sacred Mijikenda Kaya Forests[~ 1]
Сусьветная спадчына ЮНЭСКО
Краіна Кенія Кенія
Тып культурны
Крытэры iii, iv, v
ID 1231rev
Рэгіён[~ 2] Афрыка
Каардынаты Каардынаты: 3°55′55″ пд. ш. 39°35′46″ у. д. / 3.93194° пд. ш. 39.59611° у. д. / -3.93194; 39.59611
Гісторыя ўключэньня
Уключэньне 2008 (32-я)

Кая — сьвятыя лясы афрыканскага народу міджыкенда. Разьмешчаныя ўздоўж кенійскага ўзьбярэжжа Індыйскага акіяна агульнай працягласьцю каля 200 км. У гаёх захаваліся асобныя ўмацаваныя вёскі (таксама вядомыя як кая), найстарэйшыя зь якіх паўсталі ў XVI стагодзьдзі. Вёскі былі населеныя плямёнамі міджыкенда да 40-х рокаў XX стагодзьдзя, а ў цяперашні час шануюцца іхнімі нашчадкамі як сьвятыні і месцы жыхарства продкаў.

У 2008 року 11 сьвятых гаёў кая агульнаю плошчай 1538 га былі занесеныя ў Сьпіс сусьветнае спадчыны UNESCO[1]. У 2009 року традыцыі і практыкі, асацыяваныя з паселішчамі кая ў сьвятых гаёх міджыкенда, была занесеныя ў Сьпіс нематэрыяльнае спадчыны UNESCO[2].

  1. ^ Sacred Mijikenda Kaya Forests (анг.). UNESCOПраверана 1 лютага 2013 г.
  2. ^ Traditions and practices associated with the Kayas in the sacred forests of the Mijikenda (анг.). UNESCOПраверана 1 лютага 2013 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]