Кактэйль
Выгляд
Кактэ́йль (па-ангельску: cocktail — паходжаньне аспрэчваецца[1]) — напой, які атрымоўваюць пры зьмешваньні некалькіх вадкасьцяў. Кактэйлі бываюць алькагольныя, якія ў якасьці аднаго з інгрэдыентаў зьмяшчаюць алькагольныя напоі, і безалькагольныя.
Алькагольныя кактэйлі звычайна робяць на аснове джына, віскі ці рома, апошнім часам набіраюць папулярнасьць кактэйлі на аснове гарэлкі й тэкілы. Акрамя гэтага ў якасьці інгрэдыентаў выкарыстоўваюць розныя лікёры, мёд, малако й іншыя напоі.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Як варыянты называюцца паходжаньне ад «cock tail» — па-ангельску: пеўнікавы хвост або ад «cock tailings» — па-ангельску: рэшткі пад коракам
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Кактэйль — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў