Перайсьці да зьместу

Зьбігнеў Гадлеўскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Партрэтны фатаздымак Гадлеўскага на яго магіле
Польскія хваляваньні 1970 году ў Гдыні: дэманстранты нясуць цела Гадлеўскага на дзьвярах.

Зьбігнеў Гадлеўскі, вядомы як Янэк Вішнеўскі (па-польску: Zbigniew Eugeniusz Godlewski, па-польску: Janek Wiśniewski; 3 жніўня 1952, Зялёная Гура — 17 сьнежня 1970, Гдыня) — рабочы Гданьскай вэрфі імя Парыскай камуны, застрэлены ў часе сьнежаньскіх падзеяў 1970 году. Лічыцца сымбалем сьнежаньскіх ахвяраў. У гонар яго сьмерці напісана паэма «Балада пра Янэка Вішнеўскага», прататыпам якога ён зьяўляецца.

Сьмерць і пахаваньне

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Месца сьмерці Зьбігнева Гадлеўскага сёньня

Зьбігнеў Гадлеўскі быў застрэлены 17 сьнежня жаўнерамі Полькай арміі людовай, якімі камандываў Войцэх Ярузэльскі. Гэта адбылося каля прыпынку Хуткасная гарадзкая чыгунка (па-польску: Szybka Kolej Miejska) «Вэрф Гдыня», пасьля таго як ён прыехаў з працы з Эльблёнгу. На момант сьмерці яму было 18 гадоў. Пасьля гэтага інцыдэнту пратэстоўцы прамаршаравалі зь яго целам, пакладзеным на дзьверы, па вуліцах Гдыні. Яго бацька сьведчыў, што на швэдры сына бачыў тры акрываўленыя прастрэленыя адтуліны, дьве на жываце і адну на грудзі[1][2]. Пахаваньне безь перадачы цела сям’і адбылося ў ноччы з 18 на 19 сьнежня 1970 году на могілках у Гданьску-Аліве. У 1971 годзе сям’я дамаглася яго перапахаваньня на могілках у Эльблёнгу.

Пасьля падзеньня камунізму ў Польшчы, адна з вуліцаў у яго родным горадзе Эльблёнгу была названа ў яго гонар. Вуліца ў памяць Зьбігнева Гадлеўскага таксама ёсьць у Зялёнай Гуры, дзе ён нарадзіўся і дзе ён правёў апошнія вакацыі ў сваім жыцьці[3]. Па даручэньні прэзыдэнта Польшчы ад 17 сьнежня 2008 году (38-й гадавіне), за яго ўклад у дэмакратычныя перамены ў Польшчы, ён быў пасьмяротна ўзнагароджаны Залатым крыжам за заслугі.

Імя было прыдумана аўтарам баляды Кшыштафам Даўгялам, каб прадставіць у сымбалічным выглядзе 18-гадовага рабочага, забітага ў польскім горадзе Гдыня ваеннымі ці міліцыяй 17 сьнежня 1970 году, падчас хваляваньняў у Польшчы. Выява цела невядомага маладзёна, якога нясуць на дзьвярах праз кардон міліцыі ды танкаў, натхніла Даўгялу напісаць паэму. Ніхто ня ведаў імя забітага ў той час, таму аўтар вырашыў назваць нябожчыка як звычайнага паляка. Пазьней высьветлілася, што чалавека насамрэч завуць Зьбігнеў Гадлеўскі і ён жыў непадалёк ад Эльблёнгу.

Музыка для песьні «Песьня аб Янку з Гдыні» (таксама вядомая як «Баляда пра Янэка Вішнеўскага») была напісана Мечыславам Халевай.

Песьня, разам з расповедам Янэка Вішнеўскага, стала папулярнай, калі ў канцы 1981 году выйшла кіно «Чалавек з жалеза». Пасьля падзеньня камунізму ў Польшчы галоўная вуліца Гдыні стала насіць імя Янэка Вішнеўскага, а ў Эльблёнгу адна з вуліцаў таксама была названа ў гонар Зьбігнева Гадлеўскага.

  1. ^ «Panorama» wydanie z 18:30 i «Wiadomości» wydanie z 19:30, TVP SA, 17 XII 2008
  2. ^ Mariusz Bober. Niech Jaruzelski powie prawdę Z Izabelą i Eugeniuszem Godlewskimi, rodzicami Zbyszka Godlewskiego (Janka Wiśniewskiego) zastrzelonego w grudniu 1970 r. w Gdyni, rozmawia Mariusz Bober. «Nasz Dziennik». 294 (3311), 19 сьнежня 2008. Варшава. ISSN 1429-4834 (pol.). [dostęp 17 grudnia 2009]
  3. ^ Tomasz Czyżniewski: Zabity stoczniowiec Zbyszek Godlewski ma ulicę w Zielonej Górze (pol.). W: Gazeta Lubelska [on-line]. 3 лістапада 2009. [dostęp 4 listopada 2009].