Д’ябал носіць Прада (фільм)
Д’ябал носіць Прада | |
па-ангельску: The Devil Wears Prada | |
Жанр | камэдыйная драма[d], драматычны фільм і экранізацыя раману[d] |
---|---|
Рэжысэр | |
Сцэнарыст | |
Заснаваны на | The Devil Wears Prada[d] |
Прадусар | |
У ролях |
|
Кампазытар | |
Апэратар | |
Мантаж | Марк Ліволскі[d] |
Вытворчасьць | 20th Century Fox |
Распаўсюд | InterCom[d] і Netflix |
Дата выхаду | 29 чэрвеня 2006[11], 12 кастрычніка 2006[12] і 30 чэрвеня 2006[13] |
Працягласьць | 109 ± 0 хвіліна |
Краіна | |
Мова | ангельская мова |
Бюджэт | 35 000 000 $ |
Прыбытак | 326 551 094 $ |
Старонка на IMDb | |
Афіцыйны сайт |
«Д’я́бал носіць Пра́да» (па-ангельску: The Devil Wears Prada) — амэрыканскі камэдыйна-драматычны фільм 2006 году рэжысэра Дэйвіда Фрэнкела і прадусара Ўэндзі Фінэрман. Сцэнар быў падрыхтаваны Алін Брош Макенай, і базаваўся на аднайменным рамане Лорэн Вайсбэргер 2003 году. У экранізацыі зьняліся Мэрыл Стрып у ролі Міранды Прыстлі, уплывовай рэдактаркі моднага часопісу, і Эн Гэтэўэй у ролі Андрэа «Эндзі» Сакс, выпускніцы каледжу, якая прыехала ў Нью-Ёрк і ўладкоўваецца на працу ў якасьці памочніцы Прыстлі. Эмілі Блант і Стэнлі Туччы выступаюць у ролі супамочніцы Эмілі Чарлтан і арт-дырэктара Найджэла Кіплінга адпаведна. У фільм таксама выконвалі ролі Эдрыян Грэнье, Сайман Бэйкер і Трэйсі Томс. Правы на экранізацыю раману былі набыьыя адразу пасьля выхаду кніжкі ў сьвет у 2003 годзе кампаніяй 20th Century Fox, аднак праект атрымаў разьвіцьцё толькі пасьля таго як была складзеная ўгода на ўдзел у фільме Мэрыл Стрып. Асноўныя здымкі доўжыліся 57 дзён і ў асноўным праходзілі ў Нью-Ёрку з кастрычніка па сьнежань 2005 году. Дадаткова некаторыя сцэны здымаліся ў Парыжы. За выкананьне ролі Стрып атрымала намінацыю на Оскар і прыз Залатога Глёбуса як найлепшая акторка ў камэдыі альбо м’юзыклю. Былі адзначаныя таксама выступі Блант і Гэтэўэй.
Сюжэт
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Андрэа «Эндзі» Сакс (Эн Гэтэўэй) ёсьць пачаткоўкай-журналісткай, якая нядаўна скончыла Паўночна-заходні ўнівэрсытэт. Не зважаючы на ейныя кпіны з індустрыі моды праз дробнасьць і нязначнасьць, яна атрымлівае працу малодшага асабістага памочніка Міранды Прыстлі (Мэрыл Стрып), галоўнай рэдактаркі часопісу Runway, працу, аб якой марыць мільёны дзяўчатаў. Эндзі плянуе мірыцца з празьмернымі патрабаваньнямі і зьневажальным абыходжаньнем Міранды на працягу аднаго году толькі ў надзеі атрымаць працу рэпартэра альбо пісьменьніка ў іншым месцы. Спачатку Эндзі мітусіцца са сваёй працай і дрэнна ўпісваецца ў калектыў, бо зусім не клапоціцца пра моду. Асабліва кпіць зь дзяйчыны ейная калега старшая памочніца Эмілі Чарлтан (Эмілі Блант). На адной з нарадаў Міранда аблайвае Сакс перад усёй камандай, таму дзяўчына зьвяртаецца па дапамогу да арт-дырэктара Найджэла (Стэнлі Туччы), які навучае яе базавым прынцыпам моды. Эндзі пачынае стыльна апранацца і робіць высілкі дзеля сваёй пазыцыі, улагоджваючы ўсе прыхамаці і фантазіі Міранды. Праблемы ўзьнікаюць у ейных адносінах са сваім хлопцам Нэйтам (Эдрыян Грэнье), які ўсё часьцей лічыць, што яна марнуе ўвесь свой час, адказваючы на выклікі сваёй новай начальніцы.
Міранда пачынае заўважаць зьмены ў зьнешнім выглядзе Эндзі, што падвышае ейную прыхільнасьць да падначаленай. Начальніца пачынае даваць ёй больш адказнасьці і складаных задачаў. Павольна, але ўпэўнена, Эндзі становіцца больш глямурнай і пачынае, не жадаючы спачатку, прыстасоўвацца да філязофіі часопісу. Яна паступова пачынае пераўзыходзіць Эмілі ў сваёй працы. Тым часам Эмілі захоплена думкамі аб удзеле ў Парыскім тыдні моды ў якасьці памочніцы Міранды і пачынае губляць здароўе, спрабуючы выкарыстоўваць экстрэмальныя дыеты. На дабрачыннай акцыі яна ня можа даць інфармацыю пра госьця, які накіроўваецца да Міранды. Эндзі здолела выратаваць Міранду ад зьбянтэжанасьці і ўзнагароджваецца тым, што яе просяць замяніць Эмілі ў якасьці памочніцы Міранды на тыдні моды. Міранда кажа Эндзі паведаміць аб гэтым рашэньне Эмілі, але калі Эндзі тэлефануе Эмілі, тую зьбівае самаход, у выніку чаго Эмілі трапляе ў шпіталь. Затым Эндзі расказвае навіну Эмілі, якая акрыяла, але тая прыходзіць у лютасьць. Калі Эндзі распавядае Нэйту навіну, ён раззлаваны, бо бачыць што яна той, з каго калісьці кпіла, і яны разыходзяцца.
У Парыжы Эндзі даведваецца ад самой Міранды пра ейнае хуткае разжэнства. Пазьней той жа ноччу Найджэл кажа Эндзі, што пагадзіўся на працу ў якасьці крэатыўнага дырэктара ў будучага дызайнэра Джэймза Голта (Дэніел Санджата). Акрамя таго, Эндзі праводзіць ноч з прывабным маладым пісьменьнікам Крыстыянам Томпсанам (Сайман Бэйкер), які распавядае ёй, што Міранду зьбіраюцца замяніць Жаклін Фале (Стэфані Шастак) на пасадзе галоўнага рэдактару Runway. Спачуваючы Мірандзе ў ейнай цяперашняй сытуацыі, Эндзі спрабуе папярэдзіць яе ад звальненьні, але гэта не атрымліваецца. Тым ня менш, падчас абеду ў той жа дзень Міранда аб’яўляе Жаклін новым крэатыўным дырэктарам Голта, пакідаючы Эндзі і Найджэла ашаломленымі. Пазьней у аўтамабіле Міранда тлумачыць Эндзі, што яна ўжо ведала аб намеры яе замяніць і ахвяравала Найджэлам, каб захаваць сваю пасаду. Калі Эндзі выказвае пратэст супраць гэтага рашэньня, Міранда паказвае, што Эндзі зрабіла тое ж самае з Эмілі, пагадзіўшыся паехаць у Парыж. Калі яны спыняюцца, Эндзі выходзіць з самаходу і выкідае свой мабільны тэлефон у фантан на плошчы Згоды, пакідаючы Міранду і звальняючыся тым самым з пасады.
Крытыка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]На Rotten Tomatoes фільм мае рэйтынг ухваленьня 75% на грунце 195 аглядаў, а таксама сярэдні рэйтынг 6,7/10. На думку крытыкаў, «Д’ябал носіць Прада» ёсьць рэдкім фільмам, які пераўзыходзіць паводле якасьці зыходны раман, а Мэрыл Стрып дасьціпна выкрыла вобраз прадстаўнікоў моднай сцэны Нью-Ёрку, а Эн Гэтэўэй пераўзышла самую сябе[14]. На Metacritic фільм мае сярэднеўзважаныя 62 балы з 100 магчымых, заснаваныя на 40 крытычных рэцэнзіях, што сьведчыць пра ў цэлым пазытыўныя водгукі[15]. Аўдыторыя, апытаная CinemaScore, паставіла фільму сярэднюю адзнаку B паводле шкалы ад A+ да F. Першапачатковыя рэцэнзіі на фільм былі сканцэнтраваныя ў першую чаргу на выкананьні ролі Стрып, ухваляючы яе за тое, што яна зрабіла надзвычай несымпатычны пэрсанаж значна больш складаным, чым яна была апісаная ў рамане. На думку крытыка Энтані Скота з выданьня The New York Times, зь срабрыстымі валасамі і бледнай скурай, ейным шэптам, такім жа дасканалым, як і паставай, Міранда ў выкананьні Стрып выклікае як жах, гэтак і матляньне[16].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ http://www.imdb.com/title/tt0458352/
- ^ а б http://www.commeaucinema.com/notes-de-prod/le-diable-s-habille-en-prada,50220
- ^ а б http://www.filmaffinity.com/en/film845394.html
- ^ а б в г д е ё ж з https://www.siamzone.com/movie/m/4088
- ^ а б в http://www.metacritic.com/movie/the-devil-wears-prada
- ^ а б в г http://www.film-o-holic.com/dvd-arvostelut/paholainen-pukeutuu-pradaan
- ^ а б в http://www.allocine.fr/film/fichefilm_gen_cfilm=61445.html
- ^ а б в г д http://www.fotogramas.es/Peliculas/El-diablo-viste-de-Prada
- ^ а б в г д е ё ж з і http://www.imdb.com/title/tt0458352/fullcredits
- ^ а б в г д е Чэхаславацкая кінабаза (чэс.) — 2001.
- ^ выгрузка зьвестак Freebase — Google.
- ^ IMDb (анг.) — 1990.
- ^ IMDb (анг.) — 1990.
- ^ «The Devil Wears Prada». Rotten Tomatoes.
- ^ «The Devil Wears Prada: Reviews». Metacritic.
- ^ «In 'The Devil Wears Prada,' Meryl Streep Plays the Terror of the Fashion World». The New York Times.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Д’ябал носіць Прада (анг.) на сайце IMDb
- Д’ябал носіць Прада на сайце «Rotten Tomatoes» (анг.)
- Д’ябал носіць Прада на Metacritic