Дунілавіцкі сельсавет
Выгляд
Дуні́лавіцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Пастаўскага раёну Віцебскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — вёска Дунілавічы.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]12 кастрычніка 1940 году створаны ў складзе Дунілавіцкага раёну Вялейскай вобласьці (з 20 верасьня 1944 году — Полацкай, з 8 студзеня 1954 году — Маладэчанскай, з 20 студзеня 1960 году — Віцебскай) з цэнтрам у мястэчку Дунілавічы.
27 сакавіка 1959 году сельсавету перададзены населеныя пункты скасаванага Лучайскага сельсавету.
20 студзеня 1960 году раён скасаваны, сельсавет далучаны да Глыбоцкага раёну. 25 сьнежня 1962 году сельсавет перададзены Пастаўскаму раёну.
16 сакавіка 2010 году ліквідаваная вёска Драздоўшчына[1].
Населеныя пункты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1 студзеня 1947 — 31
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя. — 527 с. — ISBN 985-11-0041-2 С. 52, 53, 314
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 5: М — Пуд. — 592 с. — ISBN 985-11-0141-9 С. 430
- Белорусская ССР. Административно-территориальное деление на 1 января 1947 года. — Мн.: Гос. изд-во БССР, 1947. — 300 с. С. 233